Мэлі́льля (па-гішпанску:Ciudad Autónoma de Melilla) — горад, асобная адміністрацыйная адзінкаГішпаніі,анкляў упаўночнай Афрыцы на паўночным узьбярэжжыМарока. Горад зьяўляецца вольным портам, буйны цэнтар рыбалоўства і рыбаперапрацоўкі. Плошча складае 20 км². Колькасьць жыхароў (у асноўным гішпанцаў) складае каля 70 тыс. чалавек. У 1995 годзе Мэлілья атрымала статус аўтаноміі.
Горад Мэлільля быў заснаваныфінікійцамі, якія ажыцьцяўлялі калянізацыю заходнягаМіжземнамор’я. Тут яны заснавалі факторыю Русадыр, як вынікае з надпісаў у нэкропалі, разьмешчаным паблізу ад гораду. ЗVI стагодзьдзя да н. э. горад знаходзіўся ў рукахкартагенянаў, а пазьней увайшоў у складРымскай імпэрыі.
У 429 годзе горад быў разбураны вандаламі, якія перасяліліся з Ібэрыйскага паўвострава і захапіліПаўночную Афрыку. Горад быў адноўленыбізантыйцамі, што ўстанавілі сваю ўладу ў Паўночнай Афрыцы йБэтыцы. У канцыVII стагодзьдзя кантроль над горадам устанавілі мусульмане, яны і далі яму сёньняшнюю назву «Мэлільля». Этымалёгія гэтага слова невядомая.
У 859 годзе горад быў разрабаваны й спаленывікінгамі. У 927 годзеАбд ар-Рахман III уключыў горад у склад Кордаўскага эмірату, які праз два гады ператварыўся ўКордаўскі халіфат.
Губэрнатар Андалюзіі,Хуан Алёнса дэ Гусман, трэці герцаг дэ Мэдына Сыдонія, даведаўшыся, што каралеўская пара перадумала захопліваць Мэлільлю, вырашыў узяць гэтую справу на сябе, атрымаўшы на тое каралеўскі дазвол. Для гэтага ён даручыў збраяносцу Пэдра Эсьпіньняну й артылерыстуФрансыска Рамірэсу дэ Мадрыд выведаць паўвостраўТрасі Фокас.
Горад быў захоплены 17 верасьня 1497 году. Некалькі стагодзьдзяў горад заставаўся невялікім гішпанскім умацаваньнем. Росквіт наступіў у 1880 годзе. З 1921 да 1926 гады Мэлільля была акупаваная паўстанцамі пад кіраўніцтвамАбд аль-Крыма. Ваенны мяцеж, які паклаў пачатакГрамадзянскай вайне ў Гішпаніі, пачаўся 17 ліпеня 1936 году ў Мэлільлі.
У 1995 годзе Мэлільля атрымала статус аўтаноміі.
Асноўнай галінай гораду зьяўляеццарыбалавецтва. Трансгранічны гандаль, гішпанскія й эўрапейскія гранты зьяўляюцца іншымі крыніцамі даходу. Мэлільля мае рэгулярны трафік зь Пірэнэйскім паўвостравам праз паветра і мора, а таксама мае цесную эканамічную сувязь зМарока, бо большасьць садавіны й гародніны ўвозяцца празь мяжу.
Мэлільля —сховішча мультымэдыйных матэрыялаў