Маўрыта́нія, абоМурыта́нія[1] (па-арабску:موريتانيا, афіцыйная назваМаўрытанская Ісламская Рэспубліка — الجمهورية الإسلامية الموريتانية Al-Dżumhurija al-Islamija al-Muritanija) — краіна ў паўночна-заходняйАфрыцы, мае выхад даАтлянтычнага акіяна. Мяжуе зСэнэгалам,Малі,Альжырам іЗаходняй Сахарай, значная частка тэрыторыі краіны адносіцца да пустэльніСахары.
Маўрытанія — гэтаісламскаярэспубліка, з законамі заснаванымі нашарыяце. Паводлеканстытуцыі прынятай у 1991 годзе кіраўніком дзяржавы і ўраду зьяўляеццапрэзыдэнт, які выбіраецца на шасьцігадовы тэрмін.Заканадаўчая ўлада належыць дзьвюхпалатнамупарлямэнту: Народнаму Сходу (81 дэпутат, якія выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін) і Сэнату (56 сэнатараў, якія выбіраюцца на шасьцігадовы тэрмін). Асноўныя палітычныя партыі краіны:Градзка-Дэмакратычная Рэспубліканская партыя (заснаваная ў 1991 годзе),Маўрытанская партыя за Аднаўленьне (заснаваная ў 1991 годзе),Грамада на карысьць Дэмакратыі і Народнага Адзінства (заснаваная ў 1991 годзе). Да сакавіка 2007 году прэзыдэнтам краіны быў палкоўнікІлі ўлд Мухамад Фал.
Маўрытанія падзелена на 12 адміністрацыйных рэгіёнаў і адну сталічную акругу. Рэгіёны дзеляцца на 44 дэпартамэнты.
Маўрытанія мае выхад да Атлянтычнага акіяна (берагавая лінія складае прыкладна 1200 км). Большая частка краіны — гэта пустэльня Сахара, але праз тэрыторыю краіны цячэ вялікая ракаСэнэгал. Самы высокі пункт краіны —Кіджат Ідзьдзіл (915 м над узроўнем мора).
На поўдні краіны сустракаюцца ўчасткісаваны, у якіх растуць акацыі, на поўначклімат становіцца ўсё больш сухі і паверхня пераходзіць упустэльню.
Эканоміка краіны слаба разьвітая, знаходзіцца ў залежнасьці ад замежнай дапамогі. Аснова эканомікі гэта рыбная лоўля, здабычажалезнай руды імедзі. Штогадовая здабыча рыбы складае 90 тыс. тонаў (у асноўным сардынаў і тунцоў). У 2006 годзе Маўрытанія стала экспартэрамнафты. Была знойдзена нафта ў марскім шэльфе належачым Маўрытаніі. Штогадовая здабыча склала 27 млнбарэляў нафты.
У апошнія гады ўсё большае разьвіцьцё артымаўтурыстычны бізнэс.
Каля 80% насельніцтва краіны гэтаарабы ібэрбэры. Уздоўж Сэнэгалу жывуць мурынскія плямёны. Асноўная рэлігія краіны — гэтаіслам.Натуральны прырост насельніцтва складае 32,1‰ (2003); у паўночнай і ўсходняй частках краіны насельніцтва сканцэнтравана ў некалькіхаазісах.
Маўрытанія —сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі:М. Байкоў,С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993.ISBN5-341-00918-5 С. 273.