Маро́ка,Каралеўства Марока (па-арабску:المملكة المغربية) — краіна ўПаўночнай Афрыцы, мае выхад даАтлянтычнага акіяна іМіжземнага мора. Мяжуе зАльжырам (на ўсходзе),Заходняй Сахарай (на поўдні), гішпанскімі анклявамі ў Афрыцы (Сэўта іМэлілья) на поўначы.
Даўжыня межаў складае 2017,9 км, зь іх з Альжырам — 1559 км, Заходняй Сахарай — 443 км, гішпанскія анклявы: Сэўта — 6,3 км, Мэлілья — 9,6 км. Даўжыня марскога ўзьбярэжжа складае 1835 км.
Тэрыторыя Марока заселена качуючымібэрбэрскімі плямёнамі. Першая маўрытанская дзяржава на тэрыторыі Марока зьявілася ўIV стагодзьдзі. Пасьля зруйнаваньняКартагенурымлянамі тэрыторыя Марока стала рымскай правінцыяй на некалькі стагодзьдзяў. Потым, на некаторы час гэта тэрыторыя трапіла пад уладуБізантыі. Пасьля была заваяваная арабамі.
УXIX стагодзьдзі тэрыторыя Марока стала плошчай для спробаў калянізацыіФранцыі,Вялікабрытаніі іНямеччыны. У выніку пагадненьня ўФэсе ў1912 годзе Марока сталапратэктаратам Францыі, а ў1956 годзе атрымала незалежнасьць. Незалежнае Марока — гэта манархія, якая мае вялікі ўплыў у арабскім сьвеце.
Шмат гадоў існуе неўрэгуляванае пытаньне Заходняй Сахары, якое павінна было быць вырашана празААН. У1987 годзе Марока падала заяўку на ўступленьне ўЭўрапейскі Зьвяз, але ёй было адмоўлена.
Марока падзелена на 14 абласьцей (без уліку Заходняй Сахары):
| Вобласьць | Цэнтар | Плошча, км² | Насельніцтва (2004), тыс. чал. |
|---|
| Вялікая Касаблянка | Касаблянка | 1615 | 3631,061 |
| Усходняя | Уджда | 82 820 | 1918,094 |
| Гарб-Шрарда-Бэні-Хсэн | Кенітра | 8805 | 1859,540 |
| Гулімін | Гулімін | 71 970 | 401,984 |
| Дукала-Абда | Сафі | 13 285 | 1984,039 |
| Маракеш-Тенсыфт-Эль-Хауз | Маракеш | 31 160 | 3102,652 |
| Мекнэс-Тафілалет | Мекнэс | 79 210 | 2141,527 |
| Рабат-Сале-Замур-Заер | Рабат | 9580 | 2366,494 |
| Сус-Маса-Драа | Агадзір | 70 880 | 3113,653 |
| Тадла-Азілал | Бэні-Мелаль | 17 125 | 1450,519 |
| Таза-Эль-Хосейма-Таўнат | Таза | 24 155 | 1807,113 |
| Танжэр-Тэтуан | Тэтуан | 11 570 | 2470,372 |
| Фэс-Бульман | Фэс | 19 795 | 1573,055 |
| Шаўія-Урдзіга | Сэтат | 7010 | 1655,660 |
Краіна мае выхад даАтлянтычнага акіяна іМіжземнага мора,Гібральтарскім пралівам аддзяляецца адЭўропы.
Марока знаходзіцца ў заходняй частцы гораўАтляс. Праз цэнтар краіны праходзіць ланцугВысокага Атлясу (самы высокі пункт — гараДжабал Тубкал — 4165 м). Таксама паралельна на поўначы цягнецца іСярэдні Атляс іАнтыатляс на поўдні. Уздоўж Міжземнага мора цягнуцца горыЭр-Рыф. У паўднёвай і паўднёва-ўсходняй частцы краіны знаходзяцца камяністая і пяшчаная пустэльняСахара. Уздоўж Атлянтычнага акіяна раскінуліся невялікія нізіны.
Кліматсубэкватарыяльны, на ўзьбярэжжы марскі, у глыб краіны сухі. Сярэдняя тэмпэратура ў студзені 10—12°С, у ліпені 35—44°С. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў у Сярэднім Атлясе даходзіць да 1000 мм, у паўднёвай і паўднёва-ўсходняй частцы да 200 мм. У гарах зімой здараюццасьнежныя завеі. На атлянтычным ўзьбярэжжы частыяімгі (з-за ўплыва Канарскага цячэньня).
У гарах сустракаюцца невялікіялясы (8% паверхні краіны), галоўным чынам кядровыя і дубовыя.
Згодна з дадзеныміАфрыканскага Банка РазьвіцьцяСУП Марока складае 7% агульнага СУПАфрыкі. Мараканская эканоміка займае пятае месца ў Афрыцы пасьляПаўднёва-Афрыканскай Рэспублікі,Эгіпту,Альжыру іНігерыі.
Асноўны прыбытак Марока складаецца ад здабычыфасфатаў і ад грашовых пераводаў мараканскіх імігрантаў сваім сем’ям у Марока. Значную ролю грае ітурызм. Беспрацоўе ў краіне складае 7,7% працаздольнага насельніцтва.
Асноўная рэлігія — гэтаіслам: мусульмане суніты складаюць 98,7% насельніцтва, 1,1% —хрысьціяне, 0,2% —юдзеі.