Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Марк Твэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марк Твэн
анг. Mark Twain
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Сэмюэл Лэнгхорн Клемэнс
Псэўданімы Марк Твэн,
сьер Люі дэ Конт
Нарадзіўся30 лістапада1835
пасёлак Флорыда, штатМізуры,ЗША
Памёр21 красавіка1910
Рэдынг,Канэктыкут,ЗША
Пахаваны
БацькіДжон Маршал Клемэнс[d]
Джэйн Лэмптан[d][1]
СужэнецАлівія Лэнгдан Клемэнс[d]
ДзеціС'юзі Клемэнс[d], Клара Клемэнс[d] і Джэн Клемэнс[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік-празаік, журналіст
Гады творчасьці 1864—1910
Кірунакгумар,сатыра
Жанргістарычная выдумка[d]
Моваангельская
Дэбют «Знакамітая жаба-скакуха з Калавераса»
Узнагароды
ПодпісВыява аўтографу
Марк Твэн (1909)

Марк Твэн (па-ангельску:Mark Twain, сапраўднае імяСэмюэл Лэнгхорн Клемэнс (па-ангельску:Samuel Langhorne Clemens); 30 лістапада 1835, пасёлак Флорыда, штатМізуры — 21 красавіка 1910, Рэдынг, штатКанэктыкут; пахаваны ў Элмайры,штат Нью-Ёрк) — выбітны амэрыканскі пісьменьнік, журналіст і грамадзкі дзеяч. Яго творчасьць ахоплівае мноства жанраў —рэалізм,рамантызм, гумар, філязофская фантастыка, публіцыстыка і іншыя, і ва ўсіх жанрах ён нязьменна займае пазыцыю гуманіста і дэмакрата.

На піку кар’еры ён быў, верагодна, найпапулярнейшай фігурай у Амэрыцы.Ўільям Фолкнэр пісаў, што ён быў «першым па-сапраўднаму амэрыканскім пісьменьнікам, і ўсе мы з тых часоў — яго спадкаемцы», аЭрнэст Гэмінгўэй пісаў, што «ўся сучасная амэрыканская літаратура выйшла з адной кнігі Марка Твэна, якая называецца „Прыгоды Гэкльбэры Фіна“».

Біяграфія

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў апавяданьнем «Знакамітая жаба-скакуха з Калавераса» (1865). Уражаньні ад падарожжа ў Эўропу і Палестыну ў кнізе нарысаў «Прасьцякі за мяжой» (1869). Аўтар аўтабіяграфічных нарысаў «Загартаваныя» (1872), сатырычнага рамана «Пазалочанае стагодзьдзе» (1873, з Ч. Д. Ўорнерам), гумарыстычнага зборніка «Старыя і новыя апавяданьні» (1875). Найбольшую вядомасьць атрымалі два цыклі твораў Марка Твэна: своеасаблівы эпас ракіМісысыпі (зборнікі нарысаў «Даўнія часы на Місысыпі», 1875, «Жыцьцё на Місысыпі», 1883; аповесьці «Прыгоды Тома Соера», 1876, «Прыгоды Гекльберы Фіна», 1884) і проза на «сярэднявечныя» тэмы (алегарычная аповесьць «Прынц і жабрак», 1882; раман-антыўтопія «Янкі з Канэктыкута пры двары караля Артура», 1889; раман «Асабістыя ўспаміны пра Жанну д’Арк яе пажа і сакратара Люі дэ Конта», 1896, і інш.). Уражаньні ад кругасьветнага падарожжа ў кнізе «Па экватары» (1897). Аўтар аповесьцей «Прасьцяк Вільсан», «Том Соер за мяжой» (абедзьве 1894), «Том Соер — сышчык» (1897), «Чалавек, які спакусіў Гедлібэрг» (1899), сэрыі памфлетаў і інш. У творах выкрываў сацыяльна-грамадзкія заганы, расізм і каланіяльную палітыку, ілжывасьць афіцыйнай маралі, параўноўваў амэрыканскую мінуўшчыну з сучаснасьцю, Старому сьвету супрацьпастаўляў Новы як увасабленьне амэрыканскай цывілізацыі; яны насычаныяфальклёрнымі іміталягічнымі матывамі і вобразамі, прыгодніцкімі сюжэтамі, адметныя багатай палітрай камічнага (сатыра,гратэск,пародыя,гумар), фабульным дынамізмам. Яго творы неаднаразова экранізаваліся.

Беларускія пераклады

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Сярод перакладчыкаў твораў Марка Твэна на беларускую мовуІльля Гурскі,Павал Кавалёў,Макар Краўцоў,Алесь Марціновіч,Янка Маўр,Іван Пташнікаў,Алесь Савіцкі,Барыс Сачанка,Язэп Семяжон,Мікола Татур,Міхась Ткачоў,Тарас Хадкевіч і інш. У 1982 годзе Беларускі тэатар імя Якуба Коласа паводле яго аднайменнай аповесьці паставіў спэктакль «Прыгоды Гекльбэры Фіна».

Некаторыя пераклады

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  • Прынц і жабрак. Повесьць для юнацтва / Пераклаў з расейскай мовы М. Краўцоў. — Вільня: Віленскае выдавецтва, 1928. — 215 с.
  • Прыгоды Тома Соўэра. Раман / Пераклаў з расейскай мовыЯ. Маўр. — Менск: Дзяржвыд Беларусі. Юндзетсектар, 1935. — 207,[1] с. — 10 185 ас.
  • Прыгоды Гекльберы Фіна / Пераклад з расейскай мовы. — Менск: ДВБ. Юн. літ, 1937. — 287,[1] с. — 20 185 ас.
  • Прыгоды Тома Соера. Аповесьць / Пераклаў з расейскай мовы Я. Маўр. — Менск: Дзяржвыд Беларусі. Дзіцячая літ, 1939. — 253,[1] с. — 7000 ас.
  • Прынц і жабрак / Пераклаў з расейскай Я. Маўр. — Менск: Дзярж. выд-ва пры СНК БССР, 1940. — 216,[2] с. — 7000 ас.
  • Утаймаванне веласіпеда : Апавяданні. — Мінск: Беларусь, 1971. — 188 с. — 5500 ас.
  • Прынц і жабрак. Аповесць. Для сярэд. шк. узросту / Пераклаў А. Савіцкі. — Мінск: Юнацтва, 2001. — 187,[1] с. — (Школьная бібліятэка). — 15 670 ас.

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  1. ^Pas L. v.Genealogics (анг.) — 2003.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Шукаць у WikisourceВікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула:
Нарматыўны кантроль
Міжнародныя
Нацыянальныя
Навуковыя
Артысты
Асобы
Іншыя
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Марк_Твэн&oldid=2530685»
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp