Рэспу́бліка Малдова (па-румынску:Republica Moldova) — сухаземная краіна ваЎсходняй Эўропе, якая ня мае выхаду да мора. Мяжуе зРумыніяй на захадзе іЎкраінай на поўначы, усходзе і поўдні. У межах Малдовы, на ўсходнім беразе ракіДнестар, вылучаеццаПрыднястроўская Малдаўская Рэспубліка — не прызнанае сьветам дзяржаўнае ўтварэньне, незалежнасьць якога была абвешчаная 25 жніўня 1991 году. Сталіцай і найбуйнейшым горадам Малдовы ёсьцьКішынёў. Большая частка тэрыторыі Малдовы ўваходзіла ў складМалдаўскага княства з XIV стагодзьдзя па 1812 год, калі была захопленаяРасейскай імпэрыяй і пераўтвораная ўБэсарабію. У 1856 годзе Паўднёвая Бэсарабія была вернутая Малдаўскаму княству, якое праз тры гады аб’ядналася зВалахіяй і ўтварылаРумынію, але ў 1878 годзе расейскае панаваньне над усім рэгіёнам было адноўленае. ПаРасейскай рэвалюцыі 1917 году Бэсарабія ненадоўга стала аўтаномнай дзяржавай, а потым атрымала незалежнасьць і аб’ядналася з Румыніяй. Гэтае рашэньне аспрэчвалася Савецкай Расеяй, якая ў 1924 годзе стварыла ў складзеУкраінскай ССРМалдаўскую аўтаномную рэспубліку на часткова населеных малдаванамі тэрыторыях на ўсход ад Бэсарабіі. У 1940 годзе ў выніку складаньняпакту Молатава-Рыбэнтропа Румынія была вымушаная саступіцьСавецкаму Саюзу Бэсарабію і Паўночную Букавіну, што прывяло да стварэньняМалдаўскай ССР. Па скасаваньню СССР рэспубліка атрымала незалежнасьць і атрымала назву Малдова[9].
Праз памяншэньне прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасьці па распадзе Савецкага Саюза сэктар паслуг значна вырас і стаў дамінаваць у эканоміцы Малдовы, складаючы больш за 60% СУП краіны. Малдова ёсьць адной з самых бедных краінаў Эўропы, маючы пры гэтым найгоршы паказчыкіндэксу чалавечага разьвіцьця ў Эўропе. Праз такое становішча краіна пакутуе ад скарачэньня насельнітва праз міграцыю ў іншыя краіны Эўропы. Малдова адрозьніваецца значнай этнакультурнай разнастайнасьцю. Большая частка вернікаў (каля 93% насельніцтва, па зьвестках перапісу 2004 году) вызнаюцьправаслаўе.
Тэрыторыя сучаснай Малдовы была часткаю валоданьняў розных пляменных зьвязаў, як то гета-дакі, готы, анты і дзяржаўных утварэньняў. У пачатку X стагодзьдзя тэрыторыя сучаснае Малдовы ўвайшла ў складКіеўскай Русі, якая пашыралася даЧорнага мора. Больш за тры стагодзьдзі, ажно да мангольскага нашэсьця ў 1240 годзе, гэтая тэрыторыя заставалася кіеўскім памежжам, у асноўным населеным раньнеўсходнеславянскімі плямёнамі, якія цярпелі ад нашэсьцяўпечанегаў. Рэгіён пэрыядычна знаходзіўся альбо пад непасрэдным кіраваньнемГаліцкага княства, альбо ў сфэры ягонага ўплыву. У XI стагодзьдзі вікінг на імя Радфос быў, магчыма, забіты ў гэтым раёнеблякумэнамі, якія здрадзілі яму[10]. У 1164 годзе будучы бізантыйскі імпэратарАндронік I Камнін пры спробе дабрацца да Галіцкага княства быў узяты ў палон давалахаў, магчыма, у раёне сучаснае Малдовы.
З другой паловы XIV стагодзьдзя рэгіён знаходзіўся ў складзеМалдаўскага княства, якое пачало сваю гісторыю з моманту прыбыцьця ў рэгіён валаскага вайскаводаДрагаша. Ён прысягнуў на вернасьць вугорскаму каралю, стаўшы ягоным васалам. Незалежнасьць Малдовскага княства настала, каліБагдан I, іншы валаскі вайскавод, які пасварыўся з вугорскім каралём, перайшоў у 1359 годзеКарпаты і ўзяў пад кантроль Малдавію, вырваўшы рэгіён уВугоршчыны. Малдаўскае княства даходзіла да Карпатаў на захадзе, межавала з Днястром на ўсходзе іДунаем іЧорным морам на поўдні. Ягоная тэрыторыя ўключала сучасную тэрыторыю Рэспублікі Малдова, восем усходніх паветаў Румыніі, а таксама часткуЧарнавіцкай вобласьці іБуджака сучаснай Украіны.
За гэты час у Малдаўскае княства неаднаразова ўрывалісякрымскія татары, а пачынаючы з XV стагодзьдзя яшчэ ітуркі-асманы. У 1538 годзе княства стала плаціць данінуАсманскай імпэрыі, але захавала нутраную і частковую вонкавую аўтаномію[11]. Тым ня менш,Рэч Паспалітая працягвала аказваць моцны ўплыў на Малдову як праз нацыянальную палітыку, гэтак і на мясцовым узроўні праз сумесныя шлюбы паміж малдаўскай і польскай шляхтамі. Калі ў траўні 1600 годуМіхаіл Храбры адхіліўЕрэмію Магілу ад малдаўскага пасаду, перамогшы ўбітве пры Бакэў, ненадоўга аб’яднаўшы пад сваёй уладай Малдавію,Валахію іТрансыльванію, польскае войска на чале зьЯнам Замойскім выгнала валахаў з малдаўскае дзяржавы. Замойскі аднавіў на троне Ерэмію Магілу, які паставіў краіну пад васальную залежнасьць Рэчы Паспалітай. У 1621 годзе Малдова канчаткова вярнулася пад асманскую васальнасьць.
Польскі гісторык XVI стагодзьдзя Леанарда Гарэцкі, кажучы аб Малдове імалдаванах, адзначаў:
«Вера і абрадымалдаванаў вельмі блізкія да царквыгрэцкай іармянскай; сьвятары ў іх ажэньваюцца.Малдаване асабіста славяцца коньніцай, нават бяднейшыя зь іх маюць верхавыхконей, здольных для паходаў і бітваў. Падобнавугорцам, яны ўзброены шчытом, шлемам і дзідой.»
У 1711 годзе малдаўскі гаспадарДзьмітры Кантэмір уЯсах прысягнуў на вернасьць Расеі. У выніку няўдалага для Расейскай арміі Пруцкага паходу ён са сваёй сям’ёй і прыдворнымі перасяліўся ў Расею, дзе стаў адным з набліжных даПятра І. У канцы XVIII стагодзьдзя ў выніку расейска-турэцкай вайны даРасейскай імпэрыі адышло левабярэжжа Днястра, у 1812 —Бэсарабія. У 1858—1861 гадах астатная частка Малдовы і Валахія аб’ядналіся ў дзяржаву, якая пасьля атрымала назвуРумынія. У Бэсарабіі ж, якая сталася часткай Расеі, на працягу XIX стагодзьдзя расейскія ўлады заахвочвалі ейную калянізацыю або ейнай часткірумынамі,расейцамі,украінцамі,немцамі,баўгарамі,палякамі ігагавузамі, у першую чаргу ў паўночных і паўднёвых рэгіёнах, які былі вызваленыя адтуркаў інагайцаў. Уключэньне правінцыі ўмяжу габрэйскай аселасьці таксама дазволіла іміграцыю сюдыгабрэяў. Доля румынскага насельніцтва паменшылася з прыкладна 86% паводле стану на 1816 год[12] да прыкладна 52% наводле стану на 1905 год[13].
У 1917 годзе была абвешчаная Малдоўская Дэмакратычная Рэспубліка, якая ўжо праз год увайшла ў склад Румыніі. Гэтае зьвяз быў прызнаны большасьцю асноўных дзяржаваў згодна зБэсарабскім пратаколам, які быў складзены хаўрусьнікамі ўПарыжы ў 1920 годзе, які, аднак, быў ратыфікаваны ня ўсімі ягонымі падпісантамі[14][15]. Новая савецкая ўлада ў Расеі не прызнала румынскае ўлады над Бэсарабіяй, лічачы яе акупаванай расейскай тэрыторыяў[16]. Паўстаньні супраць румынскага панаваньня адбыліся ў 1919 годзе ўХоціне іБэндэры, але ў рэшце рэшт былі здушаныя румынскай арміяй. У 1924 годзе на тэрыторыіЎкраінскай ССР была ўтворанаяМалдаўская АССР.
У чэрвені 1940 году ў выніку складаньняпакту Молатава—Рыбэнтропа Румынія была прымушана саступіць Бэсарабію і Паўночную Буковіну СССР. У выніку была ўтворана Малдоўская ССР, у часДругой сусьветнай вайны тэрыторыя якой была занятая нямецкімі і румынскімі войскамі і было ўтворана губэрнатарства Бэсарабія. 24 жніўня 1944 году ў выніку Яска-Кішынёўскай апэрацыі тэрыторыя Бэсарабіі была зноўку занятая савецкімі войскамі.
Георге Гімпу зьмяняе савецкі сьцяг на румынскі на даху малдаўскага парлямэнту 27 красавіка 1990 году.
4 чэрвеня 1991 году быў заснаваныНацыянальны банк Малдовы. 27 жніўня 1991 абвешчана незалежнасьць Рэспублікі Малдова.
Канфлікт паміж малдаўскімі і прыднястроўскімі ўладамі, распачаты ў 1989 годзе, у 1992 годзе прывёў да ўзброенага проціборства і шматлікіх ахвяраў з абодвух бакоў. Канфлікт атрымалася спыніць дзякуючы ўмяшаньню Расеі і, у прыватнасьці, дзякуючы прысутнасьці на тэрыторыі Прыднястроўя расейскіх узброенных сілаў. У цяперашні час бясьпеку ў зоне канфлікту забясьпечваюць Сумесныя міратворчыя сілы Расеі, Малдовы, Прыднястроўскай Малдоўскай Рэспублікі і вайсковыя назіральнікі ад Украіны. У ходзе шматлікіх перамоваў пры пасярэдніцтве Расеі, Украіны іАБСЭ дасягнуць пагадненьня з нагоды статусу Прыднястроўя пакуль не атрымалася. Адносіны паміж бакамі канфлікту застаюцца напружанымі.
У 1994 годзе ў краіне была прынятая канстытуцыя, дзеючая да гэтага часу. На парлямэнцкіх выбарах, якія адбыліся ў красавіку 2009 году, 49,48% галасоў атрымалаКамуністычная партыя. Наступнымі за ёй быліЛібэральная партыя (13,14%),Лібэральна-дэмакратычная партыя (12,43%) і альянс «Наша Малдова» (9,77%). Спрэчныя вынікі гэтых выбараў выклікалі пратэсты і антыўрадавыя беспарадкі[17][18][19]. У жніўні 2009 году чатыры малдаўскія партыі, як то Лібэральна-дэмакратычная партыя, Лібэральная партыя,Дэмакратычная партыя і альянс «Наша Малдова», дамовіліся аб стварэньні Альянсу за эўрапейскую інтэграцыю, такім чынам, адсунуўшы камуністаў у апазыцыю. 28 жніўня 2009 году гэтая кааліцыя абралаМіхая Гімпу на пасаду новага сьпікера парлямэнту на галасаваньні, якое было байкатаванае камуністычнымі дэпутатамі.Уладзімер Варонін, які на той час быў прэзыдэнтам Малдовы з 2001 году, у выніку падаў у адстаўку 11 верасьня 2009 году, але парлямэнт не здолеў абраць новага прэзыдэнта. Як выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Міхай Гімпу стварыў адмысловую камісію па канстытуцыйнай рэформе дзеля складаньня новай рэдакцыі канстытуцыі. Пасьля таго, як канстытуцыйны рэфэрэндум, накіраваны на зацьвярджэньне рэформы, праваліўся ў верасьні 2010 году[20], парлямэнт быў зноўку распушчаны, а новыя парлямэнцкія выбары былі прызначаныя на 28 лістапада 2010 году[21]. 30 сьнежня 2010 годуМарыян Лупу быў абраны сьпікерам парлямэнта і выконваючым абавязкі прэзыдэнта краіны[22]. Пасьля таго, як Альянс за эўрапейскую інтэграцыю атрымаў вотум недаверу, 30 траўня 2013 году была сфармавана Праэўрапейская кааліцыя.
У 2014 годзе ў краіне адбыўся банкаўскі крызіс, калі праз махлярства быў скрадзены 1 млрд даляраўІлянам Шорам. Вялікія маштабы махлярства ў параўнаньні з памерам эканомікі Малдовы прывялі да расчараваньня ў праэўрапейскіх сілах і павялічылі прыязнасьць жыхароў да прарасейскайПартыі сацыялістаў[23]. У 2015 годзе Шор быў яшчэ на волі, пасьля пэрыяду хатняга арышту. Пасьля пэрыяду палітычнай нестабільнасьці і масавых грамадзкіх пратэстаў у студзені 2016 года ўрад ачоліўПавал Філіп[24]. Аднак новы ўрад, як меркавалася, знаходзіўся пад уплывам бізнэсоўцаЎладзімера Плахатнюка, а маштабы карупцыі не зьмяншаліся. На прэзыдэнцкіх выбарах у сьнежні 2016 году новым прэзыдэнтам рэспублікі быў абраны сацыяліст і прарасейскі палітыкІгар Дадон[25].
У 2019 годзе з 7 па 15 чэрвеня ўрад Малдовы перажыў пэрыяд дваеўладзьдзя. Гэтак 7 чэрвеня канстытуцыйны суд, які, як мяркуецца, кантраляваўся ў той час Уладзімерам Плахатнюком[26] з Дэмакратычнай партыі, абвесьціў, што часова адхіліў ад улады дзейнага прэзыдэнта Ігара Дадона празь ягоную няздольнасць сфармаваць урад. Тым ня менш, сацыялісты нечакана ўтварылі кааліцыю з праэўрапейскай плятформайACUM Platforma DA și PAS, дзякуючы чаму Дадон захаваў пасаду, а прэм’ер-міністрам сталася прадстаўніца плятформыМая Санду. Дэмакратычная партыя, фактычна, была адхіленая ад улады. На прэзыдэнцкіх выбарах у лістападзе 2020 году кандыдатка ад праэўрапейскай партыі Мая Санду была абраная новым прэзыдэнтам рэспублікі, перамогшы дзейнага прарасейскага прэзыдэнта Ігара Дадона і, такім чынам, сталася першай жанчынай, абранай на пасаду прэзыдэнта краіны[27]. Парлямэнт, дзе дамінавалі прарасейскія сацыялісты, ня прыняў аніводнага кандыдата ў прэм’ер-міністры, прапанаванага новым прэзыдэнтам[28]. 28 красавіка 2021 году Санду распусьціла парлямэнт рэспублікі пасьля таго, як канстытуцыйны суд адмяніў надзвычайнае становішча ў Малдове, якое было выкліканае пандэміяй каронавіруса[29]. Пазачарговыя парлямэнцкія выбары, якія адбыліся 11 ліпеня 2021 году, прывялі да пераканаўчай перамогі праэўрапейскайПартыі дзеяньня і салідарнасьці[30].
Малдова зьяўляецца ўнітарнайпарлямэнцкай дэмакратычнай рэспублікай. Галава дзяржавы,прэзыдэнт Малдовы абіраеццапарлямэнтам Малдовы на чатырохгадовы тэрмін. Прэзыдэнт абіраецца парлямэнтам з 2001 року, пасьля таго, як у 1999 быў праведзены канстытуцыйнырэфэрэндум. Заканадаўчым органам ёсьцьпарлямэнт Малдовы, складаецца з 101 дэпутата, якія абіраюцца па прапарцыянальнай выбарчай сыстэме на чатырохгадовы тэрмін.
Малдова ёсьць падзеленая на 32 раёны, 3 муніцыпалітэты і 2 аўтаномныя вобласьці, да апошніх зь якіх уваходзяцьГагавузія іПрыднястроўе[31]. Канчатковы статус Прыднястроўя аспрэчваецца, бо цэнтральная ўлада не кантралюе гэтую тэрыторыю. Дзесяць гарадоў, да ліку якіх адносяцца адміністрацыйныя цэнтры дзьвюх аўтаномных тэрыторыяўКамрат іТыраспаль, таксама маюць статус муніцыпалітэтаў.
У Малдове маюцца 66 гарадоў, у тым ліку 13 з статусам муніцыпалітэту і 916 камунаў. Яшчэ 700 вёсак занадта малыя, каб мець асобную адміністрацыю, і адміністрацыйна ўваходзяць у склад гарадоў альбо камунаў. Такім чынам, у агульнай складанасьці ў Малдове налічваюцца 1682 населеныя пункты, два зь якіх ёсьць незаселенымі.
Па здабыцьці незалежнасьці замежная палітыка Малдовы была распрацаваная з улікам наладжваньня дачыненьняў зь іншымі эўрапейскімі краінамі, нэўтралітэту і інтэграцыі ўЭўрапейскі Зьвяз. У 1995 годзе краіна была прынята ўРаду Эўропы. Рэлігійныя лідэры гуляюць пэўную ролю ў фармаваньні замежнай палітыкі краіны. У 2005 годзе Малдова і ЭЗ распрацавалі плян дзеяньняў, накіраваны на паляпшэньне супрацы паміж двума суседнімі краінамі,Румыніяй іЎкраінай. Пасьля роспуску Савецкага Саюза расейскі ўрад часта выкарыстоўваў свае сувязі зРасейскай праваслаўнай царквой, каб блякаваць і перашкаджаць інтэграцыі былых савецкіх дзяржаваў, як то Малдова, на Захад[32].
Малдова ўрачыста склала Ўгоду асацыяцыі з Эўрапейскім Зьвязам у Брусэлі 27 чэрвеня 2014 году. Складаньне сталася мажлівым пасьля парафаваньня пагадненьня ў Вільні ў лістападзе 2013 году[33]. Экс-прэзыдэнт РумынііТраян Бэсэску заявіў, штоРумынія прыкладае ўсе намаганьні, каб Малдова ўступіла ў ЭЗ як мага хутчэй. Таксама ён дадаў, што аб’яднаньне Малдовы з Румыніяй ёсьць наступным нацыянальным праектам для Румыніі, бо больш за 75% насельніцтва Малдовы гаворыць па-румынску[34]. 3 сакавіка 2022 году Малдова падала заяўку на далучэньне да Эўрапейскага Зьвязу[35].
19 лістапада 1992 году ўрады Беларусі і Малдовы зацьвердзілі Пратакол аб усталяваньні дыпляматычных адносін. 21 сьнежня 1992 году заключылі Дамову аб адносінах сяброўства і супрацы, якая набыла моц 10 жніўня 1994 году. 16 чэрвеня 1993 году ўрады Беларусі і Малдовы заключылі Пагадненьне аб вольным гандлі, што набыло моц 7 сьнежня 1994 году. 15 верасьня 1993 году ў Менску адчынілі Амбасаду Малдовы ў Беларусі. 3 траўня 1995 году адчынілі Амбасаду Беларусі ў Малдове. 15 траўня 1995 году 1-ы амбасадар Беларусі ў МалдовеМікалай Грынёў уручыў даверчыя граматы малдоўскаму прэзыдэнтуМірчу Снэгуру.
Па здабыцьці незалежнасьці краіна страціла вытворчыя сувязі і традыцыйныя рынкі збыту. Да таго ж дзяржаве закрылі доступ да фактычна бясплатных энэргарэсурсаў, а ў дадатак прамыслова разьвіты рэгіён на левым беразеДнястра фактычна аддзяліўся ад краіны. Цяпер 73% СУП краіны ствараецца ў сфэры паслугаў, але гэта аніяк не азначае постіндустрыяльнага характару эканомікі праз заняпад прамысловасьці. Што тычыццасельскай гаспадаркі, яна, безумоўна, таксама не пазьбегла крызісу, але менавіта аграрная прадукцыя і харчовая прамысловасьць вызначаюць Малдову ў сусьветнай гаспадарцы. Малдову можна назваць адзінай аграрнай дзяржавай на эўрапейскім кантынэнце. СУП на душу насельніцтва ў 2018 складаў 6 тысяч даляраў, што ставіла краіну на апошні радок у Эўропе. Каля 14—15% СУП прыпадаюць на грашовыя пераводы з-за мяжы. Зрэшты, лібэральныя рэформы 1990-х гадоў прывялі і да станоўчых зрухаў, то бок пачаў разьвівацца прыватны бізнэс, СУП краіны даволі стабільна расьце (па 4% у 2016 і 2017 гадах).
Мэта ўраду па інтэграцыі з ЭЗ прывяла да пэўнага рынкавага прагрэсу. У 2013 годзе эканамічны рост у Малдове быў лепшым, чым чакаўся, дзякуючы павелічэньню сельскагаспадарчай вытворчасьці, эканамічнай палітыцы, устляваным урадам Малдовы з 2009 году, а таксама атрыманьню гандлёвых прэфэрэнцыяў ЭЗ, якія зьвязалі малдаўскую прадукцыю з найбуйнейшым у сьвеце рынкам. Малдова склалаЎгоду аб асацыяцыі і Ўгоду аб глыбокім і ўсёабдымным свабодным гандлі з Эўразьвязам улетку 2014 году[36]. Яна таксама атрымала бескаўтоўны візавы рэжым з ЭЗ[37], што ёсьць найбуйнейшым дасягненьнем малдаўскай дыпляматыі з часоў незалежнасьці[38]. Тым ня менш, рост стрымлівалі высокія цэны на расейскі прыродны газ, расейская забарона на імпарт малдаўскагавіна, узмоцнены кантроль за мяжой малдаўскай сельскагаспадарчай прадукцыі і вялікая зьнешная запазычанасьць краіны. У доўгатэрміновай пэрспэктыве эканоміка Малдовы застаецца ўразьлівай перад палітычнай нявызначанасьцю, слабым адміністрацыйным патэнцыялам, бюракратычнымі працэдурамі, карупцыяй, ростам коштаў на паліва, ціскам Расеі і сэпаратысцкага рэжыму ў Прыднястроўі[39].
Чыгунка мае абмежаваны ўплыў на перавозкі, бо значную сатку грузаў перавозяць на аўтатранспарце.
У краіне добра наладжанаявінаробная прамысловасьць. Плошча вінаграднікаў складае 147 тысяч га, зь якіх 102,5 тысяч га выкарыстоўваюцца дзеля камэрцыйнай вытворчасьці. Большая частка вытворчасьці віна ў краіне ідзе на экспарт. У многіх сем’ях ёсьць свае рэцэпты і гатункі вінаграду, якія перадаюцца ў спадчыну. У краіне маюцца тры гістарычныя вінаробныя рэгіёны, як тоВалул-луй Траян на паўднёвым захадзе краіне,Штэфан-Вода на паўднёвы ўсходзе іКодру, які месьціцца ў цэнтры краіны. Віна, якія вырабляюцца ў гэтых рэгіёнах, маюць ахоўнае геаграфічнае ўказаньне[9]. КампаніяМілешты Мічы ёсьць адной з найбуйнейшых вытворцаў віна ў краіне, іхняя вінатэка зьмяшчае амаль 2 мільёны бутэлек віна[40].
Розьніца ў амаль што паўмільён чалавек паміж колькасьцю насельніцтва паводле перапісу (2,998 млн) і паводле бягучага ўліку (3,45 млн) тлумачыцца тым, што перапіс насельніцтва ўлічвае таксама чальцоў сямей, якія часова знаходзяцца за мяжой. Перапіс і бягучы ўлік не закранаюць тэрыторыі самаабвешчанагаПрыднястроўя, дзе пражывае каля паўмільёну чалавек.
Плоцева-ўзроставая піраміда на 2017 год.
Ужо трэцяе дзесяцігодзьдзе ад распаду СССР насельніцтва Малдовы, як і ў астатніх колішніх краінах СССР ва Ўсходняй Эўропе, стала зьмяншаецца. Перапісу насельніцтва 2014 году налічыў, што колькасьць жыхароў паменьшыла на 11,3% за папярэдні перапіс, які ладзіўся ў 2004 годзе. У 1991 годзе ў Малдаўскай ССР пражывала каля 4,36 млн чалавек, а на сёньня, наяўнае насельніцтва Малдовы і Прыднястроўе агулам не дасягае нават і 3,5 млн чалавек. Асноўнай чыньнікам дэпапуляцыі ёсьць вялікі міграцыйны адток насельніцтва, то бок у 2017 годзе натуральнае зьмяншэньне склала зьмяньшэньне 1 чалавека на 1000 чалавек, а міграцыйнае да 9 чалавек на 1000 чалавек. Зьязджаюць кваліфікаваныя кадры, у першую чаргу, моладзь, бо складаная эканамічная сытуацыя ў краіне не дазваляе ейным жыхарам знайсьці працу. Малдаўская служба інфармацыі і бясьпекі падлічыла, што 600 тысяч да аднаго мільёну малдаўскіх грамадзян, што складае амаль 25% насельніцтва, працуюць за мяжой[41].
Этнічная карта Малдовы на 1989 год.
Этнахаронім «малдаваны» гістарычна адносіўся да жыхароў Малдаўскага княства. Пасьля таго, як княства было падзеленае паміж Расеяй, Румыніяй іАўстрыяй, менавіта жыхары расейскай Бэсарабіі працягвалі называць сябе малдаванамі, пры гэтым сяляне ў большай ступені, чым адукаваныя мяшканцы. Дасюль малдаване складаюць 75,1% насельніцтва краіны, паводле перапісу насельніцтва 2014 году на кантраляванай Кішынёвам тэрыторыі. Украінцы складалі 6,6% насельніцтва, фармуючы другую паводле велічыні этнічную групу краю. З 2,5% да 7% з часу папярэдняга перапісу павялічылася колькасьць асобаў з румынскай самаідэнтыфікацыяй[42]. Доля расейцаў складала 4,1%. Такім чынам, славянскі субстрат паступова выцясьняецца раманскім. На поўдні краіны ў аўтаномным рэгіёне пражывае цюркамоўны народгагавузы, якіх у краіне налічвала да 4,6% насельніцтва. Дзьве траціны малдаванаў называюць сваю родную мовумалдаўскай, трэцяя частка —румынскай. Расейская мова ёсьць роднай для 9,5%,гагавуская — 4,2%. Малдова традыцыйна ёсьць праваслаўнай краінай, то бок 96,8% насельніцтва называлі сябе праваслаўнымі, яшчэ каля 2% адносяцца да пратэстанцкіх дэнамінацыяў.
Агні Кішынёва ноччу.
Не зважаючы на дэпапуляцыю, Малдова застаецца адной з найбольш густанаселеных дзяржаваў Усходняй Эўропы, у першую чаргу, дзякуючы высокай шчыльнасьці сельскага насельніцтва, раўнамерна размеркаванага на тэрыторыі краіны. Больш за палову насельніцтва краіны дагэтуль складаюць сельскія жыхары, як то крыху больш за 2 млн чалавек, або 57,3%, у гарадзкіх паселішчах пражываюць 1,5 млн чалавек цi 42,7%[43]. Найбуйнейшым горадам ёсьць Кішынёў, дзе налічваецца каля 659 мяшканцаў. Іншымі буйнымі гарадамі ёсьцьТыраспаль (148 тыс. чалавек),Бэлц (144 тыс. чалавек),Бэндэр (93 тыс. чалавек) іРыбніца (50 тыс. чалавек). Пры гэтым з вышэй пазначаных местах, толькі Бэлць месьціцца на кантраляванай Кішынёвам тэрыторыі, а іншыя гарады належаць на Прыднястроўя.
^Nistor, Ion (1921). «Istoria Bassarabiei». Cernăuți.
^Solomon, Flavius. «Die Republik Moldau und ihre Minderheiten (Länderlexikon)». Ethnodoc-Datenbank für Minderheitenforschung in Südostosteuropa. — С. 52.
^Malbone W. Graham (October 1944). «The Legal Status of the Bukovina and Bessarabia». The American Journal of International Law. American Society of International Law. 38 (4): С. 667—673.doi:10.2307/2192802.