Максім Танк | |
![]() Максім Танк, 1930-я гг. | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Яўген Іванавіч Скурко |
Псэўданімы | А. Граніт, А. Сівер, Максім Танк |
Нарадзіўся | 4(17) верасьня1912 |
Памёр | 7 жніўня1995(1995-08-07)[1](82 гады) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладнік,пісьменьнік,паэт,дзіцячы пісьменьнік,палітык,рэдактар,журналіст |
Жанр | верш |
Мова | беларуская мова |
Дэбют | часопіс«Пралом», (1932) |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Творы на сайцеKnihi.com | |
Максі́м Танк (сапр. —Яўге́н Іва́навіч Скурко́; 17 верасьня[ст. ст. 4 верасьня] 1912, в. Пількаўшчына,Вялейскі павет,Менская губэрня,Расейская імпэрыя, цяперМядзельскі раёнМенскай вобласьці —7 жніўня1995,Менск,Беларусь) —беларускі савецкіпаэт і перакладчык.Народны паэт БССР (1968), акадэмікАН Беларусі (1972). Ляўрэатлітаратурнай прэміі Янкі Купалы (1959), ганаровы грамадзянінМенску (1987).
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і праваслаўнага веравызнаньня. Яго бацька Іван Фёдаравіч у часеПершай сусьветнай вайны быў мабілізаваны ў войска і служыў салдатам у чыгуначным батальёне, потым — у вайсковай шавецкай майстэрні. У 1916 годзе з набліжэньнем фронту М. Танк разам з маці Домнай Іванаўнай (да замужжа — Хвалько) пераязджае ўМаскву, дзе яны туляцца на ўскрайку гораду зь яшчэ чатырма сем’ямі бежанцаў. Дзякуючы шчасьлівай выпадковасьці на адной з маскоўскіх яны сустрэліся з Іванам Фёдаравічам[2], які пасьля дэмабілізацыі працаваў на заводзе. У Маскве М. Танк пайшоў у школу, дзе пасьпеў захапіцца паэзіяй.
Увосень 1922 году з прычыны вялікага голаду ў Расеі сям’я Скурко вярнулася ў Пількаўшчыну (родную хату ў вайну пільнаваў дзед Фёдар Маркавіч). Увосень 1923 году М. Танк паступіў у першую клясу польскай пачатковай школы, якую скончыў праз тры гады; вучыўся ў суседніх вёсках Шкленікова і Сваткі. У 1926 годзе паступіў у трэцюю клясу Вялейскай рускай прыватнай гімназіі. Праз два гады яе зачынілі польскія ўлады і М. Танк быў вымушаны перавесьціся ў больш аддаленуюРадашкавіцкую беларускую гімназію, дзе неўзабаве ўступіў у камсамольскую падпольную арганізацыю. За ўдзел у страйку, арганізаваным гімназістамі ў пачатку 1929 году, яго адтуль адлічылі. Нейкі час вучыўся ўВіленскай беларускай гімназіі, зь якой таксама быў выключаны за вальнадумства і непаслушэнства[2]. Пэўны час наведваў мэліярацыйныя курсы.
Урэшце М. Танку ўдалося ўладкавацца ў Віленскую расейскую гімназію імя А. Пушкіна. Тут разам з аднакашнікам Я. Гарохам выдаў у 1931 годзе рукапісны часопіс «Пралом» і зьмясьціў у ім пад псэўданімам свае першыя вершы. З 1932 году пачаў актыўна супрацоўнічаць зь нелегальнымі выданьнямі: «Праломам», «Маладым камуністам», рознымі газэтамі. У сакавіку 1932 году за ўдзел у падпольнай камсамольскай працы быў арыштаваны і першы раз трапіў увіленскую турму Лукішкі. Празь месяц выйшаў на волю. Увосень таго ж году пад уплывам савецкай прапаганды нелегальна перайшоў савецка-польскую мяжу і трапіў уМенск, але быў арыштаваны і пасьля двух тыдняў турэмнага зьняволеньня быў накіраваны назад у Польшчу для ажыцьцяўленьня нелегальнай падрыўной дзейнасьці на карысьць СССР.
Максім Танк пачаў займацца падпольнай дзейнасьцю. Працаваў інструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусі, вёў рэвалюцыйную дзейнасьць на Віленшчыне і Наваградчыне. Неаднаразова арыштоўваўся польскімі органамі. Зь перапынкамі Максім Танк прасядзеў у турмах каля двух гадоў. УЛукішках у канцы 1933 году пры падтрымцы іншых палітвязьняў выдаваў рукапісны часопіс «Краты», у якім зьмяшчаў свае вершы і творы іншых зьняволеных. З другой паловы 1930-х на загад Кампартыі Заходняй Беларусі вёў беларускую калёнку ў польскім часопісе «Poprostu», а са сьнежня 1935 году літаратурны аддзел у газэце «Наша Воля», затым у часопісе «Беларускі летапіс», які выдаваўРыгор Шырма, супрацоўнічае з часопісамі «Калосьсе»,Маладая Беларусь.
У 1939—1940 гадах працаваў у абласной газэце «Вялейская праўда», якая ў пачатку 1940 году была перайменавана ў «Сялянскую газету». Адначасова займаў пасаду інспэктара нацыянальных школ пры абласным аддзеле народнай асьветы.
У 1945—1948 гадох працаваў літаратурным рэдактарам часопісу «Вожык», у 1948—1966 гадох — галоўным рэдактарам часопісу «Полымя», у 1966 годзе прызначаны першым сакратаромСаюзу беларускіх пісьменьнікаў, а ў 1971—1990 гадох быў старшынём праўленьня СП БССР.
Максім Танк — аўтар верша «Ты чуеш, брат…» (1930), дзе апяваеццанацыянальны сьцяг беларусаў:
![]() | ![]() | |
Пааднаўленьні незалежнасьці ён падтрымаў нацыянальную сымболіку, а ў 1995 годзе разам з Народным паэтамПіменам Панчанкам і іншымі беларускімі творчымі і навуковымі дзеячамі выступіў з прапановай прыняць у якасьці дзяржаўнага гімну Беларусі вершАлеся Ставера «Вякамі стваралі мы нашу дзяржаву», у якім нацыянальны сьцяг апяваецца побач зПагоняй: «Пад сьцягам Айчыны, пад гербам Пагоні», а таксама сьцьвярджаецца нацыянальны дэвіз: «Дружней, беларусы! Гучней, беларусы! Гукайма:Жыве Беларусь!»[5].
Максім Танк выступіў супрацьрэфэрэндуму 1995 году[6], а ўжо па пазбаўленьні нацыянальных сымбаляў афіцыйнага дзяржаўнага статусу ў жніўні 1995 году яго пахавалі менавіта пад бел-чырвона-белым сьцягам[7].
Друкавацца пачаў у 1932 годзе ў часопісе «Пралом» (які выдаваў разам з паэтам Я. Гарохам), «Часопісе для ўсіх», газэтах-аднадзёнках «На пераломе» і «Беларускае жыцьцё» (апошняя выдадзена ўЛьвове, у ёй зьмешчаны першы, падпісаны псэўданімам Максім Танк, верш «Заштрайкавалі гіганты-коміны»).
Кнігі вершаў:
Кнігі казак:
Зборнік гумару «Селядцы з вершамі» (1966).
Паэмы «Нарач» (1937) і «Янук Сяліба» (1943).
Напісаў кнігу-дзёньнік «Лісткі календара» (1970).
Зборы твораў у 2-х (1958), у 4-х (1966—1967), у 6-ці (1978—1981), у 13-ці тамах (2006—2012).
Займаўся перакладамі на беларускую мову зрасейскай,украінскай,польскай,летувіскай,латыскай,баўгарскай моваў.
Пераклаў асобныя творыА. Пушкіна,У. Маякоўскага,П. Тычыны,М. Рыльскага,А. Венцлавы,Я. Судрабкална,А. Міцкевіча,Ю. Славацкага,Ю. Тувіма,У. Бранеўскага, Р. Дабравольскага,Т. Ружэвіча, А. Германава і іншых. У тым ліку пераклаў лібрэта опэры «Страшны двор»С. Манюшкі для пастаноўкі яе ў 1952 годзе.
Узнагароджаны чатырмаордэнамі Леніна,ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі,Чырвонага Сьцяга, двумаордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга,Айчыннай вайны II ступені,Дружбы народаў і мэдалямі, а таксамаафіцэрскім крыжам Адраджэньня Польшчы, ордэнамі ЗаслугіПНР.