Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Майсей

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Майсей
משֶׁה
«Майсей», скульптураМікелянджэлё
Род дзейнасьці прарок, рэлігійны лідэр
Дата нараджэньня1391 да н. э.
Месца нараджэньня
Дата сьмерці1271 да н. э.
Месца сьмерці
Месца вучобы
  • невядома
Занятаквайскавод, рэлігійны лідэр, заканадавец, цудатворац, пастух, кіраўнік
Навуковая сфэрамаральная філязофія[d]
Гады дзейнасьціXIII стагодзьдзе да н. э.[2]
БацькаАмрам
МаціЁхавэда
ДзеціГэршом[d][3] і Эліэзэр[d][4]

Майсей (па-габрэйску:משֶׁה,па-старажытнагрэцку:Mωυσής,па-арабску:موسىٰ‎) —біблійныпрарок, рэлігійны лідэр, заканадавец, які вызваліўстаражытнагабрэйскіяплямёны ад прыгнётуэгіпецкіхфараонаў. Яму традыцыйна прыпісваецца аўтарстваТоры. Шануеццаюдаістамі,хрысьціянамі ймусульманамі. Згодна з кнігай «Выхад», Майсей нарадзіўся ў той час, калігабрэйскі народ быў больш шматлікім уЭгіпце й эгіпецкі фараон быў занепакоены тым, што яны могуць дапамагчы ворагам ягонай дзяржавы.

Існаваньне Майсея, а таксама дакладнасьць гісторыі ягонага зыходу зьяўляецца спрэчным сяродархеолягаў іэгіптолягаў. Некаторыя гісторыкі сьцьвярджаюць, што біяграфічныя дадзеныя, і эгіпецкае паходжаньне, якія прыпісваюцца Майсею варта існаваньню гістарычных палітычных і рэлігійных лідэраў, якія ўдзельнічалі ў кансалідацыі габрэйскіх плямёнаў ўХанаане да канцабронзавага стагодзьдзя. Равінскіюдаізм разьлічваепрацягласьць жыцьця Майсея адпаведнае13911271 да н. э.. Хрысьціянская традыцыя схільная да меркаваньне больш раньняга тэрміну жыцьця.

Жыцьцяпіс

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

УБібліі (Стары Запавет) зьмяшчаецца драматычная легенда аб Майсеі, напоўненая шматлікімі жыцьцёвымі выпрабаваньнямі на ўсім працягу яго 120-гадовага жыцьця.

Паведамляецца, што нарадзіўся Майсей уЭгіпце ў сям’іАмрама[5],праўнука Лявія й прапраўнука габрэйскага патрыярхаЯкава, у той час, калі эгіпецкія фараоны, баючыся размнажэньня габрэяў пасьля іх 200-гадовага знаходжаньня ў Эгіпце, выдалі загад павівальным бабкам зьнішчыць народжаных габрэйскіх хлопчыкаў[6], а іх целы скідаць уНіл[7]. Маці МайсеяЁхавэда доўгі час хавала яго, а калі далей хаваць дзіця дома стала немагчыма, паклала свайго сына ў засмаленым кошыку на беразе Ніла ў трысьнягу. Тут яго знайшла дачка фараона й вырашыла захаваць яму жыцьцё. Яна аддала падкідыша на выхаваньне сваёй маці, а пасьля ўсынавіла яго[8]. Атрымаўшы добрае выхаваньне, Майсей зь цягам часу ўзначаліў эгіпецкае войска супрацьэтыёпаў, здабыў бліскучую над імі перамогу й заключыў прыгодную для Эгіпта дамову. Гэта адчыніла яму прамы шлях дацарскага трона.

Аднойчы ён, ня ведаючы свайго сапраўднага паходжаньня, заступіўся за пакрыўджанага габрэя й забіў эгіпцяніна, які зьдзекаваўся над сваёй ахвярай[9]. Баючыся адказнасьці за гэты ўчынак, які пагражаў яму сьмерцю, Майсей пакінуў двор фараона й знайшоў сабе прытулак уарабскагасьвятара Рагуіла. Ажаніўшыся на дачцы апошняга Сэпфоры, ён каля 40 гадоў праслужыў пастухом у свайго цесьця[10].

Бог зьявіўся Майсею на гарыСынай у выглядзепалаючага куста і загадаў вызваліць габрэйскі народ з эгіпецкай няволі. Майсей спачатку адмовіўся ад такога даручэньня, спасылаючыся на розныя цяжкасьці й сваю нявартасьць для выкананьня такой гістарычнай ролі. Але атрымаўшы ад Бога запэўненьне ў дапамозе, згадзіўся выканаць ягоную волю[11]. Пасьля таго, якдзесяць караў абрынуліся наЭгіпет, Майсей з братамАаронамвывелі габрэяў празЧырвонае мора ў напрамкуПалестыны. Аднак Бог не дапусьціў іх уабяцаную ім зямлю Палестыны празь іхнае непаслушэнства й іхныя нараканьні на Майсея, якога ён зрабіў для іх сваім заканадаўцам. Яны вымушаны былі разам з Майсеем на працягу 40 гадоў блукаць па пустэльных месцахСынайскай паўвыспы, дзе й скончыўся жыцьцёвы шлях Майсея.

Біблейскае паданьне прыпісвае Майсею напісаньне першых пяці кнігаў Старога Запавету («Быцьцё»,«Выхад»,«Левіт»,«Лічбы» і«Другі закон»), гэтак званаеПяцікніжжа.

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  1. ^http://www.tandfonline.com/doi/pdf/10.1080/02572117.2009.10587324
  2. ^Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  3. ^22 //שמות (стар.-гэбр.)
  4. ^4 //שמות (стар.-гэбр.)
  5. ^Выхад, 6:20 //Біблія / перакладВасіля Сёмухі. — Менск: Прынткарп, 2002. — 10 000 ас.
  6. ^Выхад, 1:15-16 //Біблія / перакладВасіля Сёмухі. — Менск: Прынткарп, 2002. — 10 000 ас.
  7. ^Выхад, 1:22 //Біблія / перакладВасіля Сёмухі. — Менск: Прынткарп, 2002. — 10 000 ас.
  8. ^Выхад, 2:2-10 //Біблія / перакладВасіля Сёмухі. — Менск: Прынткарп, 2002. — 10 000 ас.
  9. ^Выхад, 2:11-12 //Біблія / перакладВасіля Сёмухі. — Менск: Прынткарп, 2002. — 10 000 ас.
  10. ^Выхад, 2:15-22 //Біблія / перакладВасіля Сёмухі. — Менск: Прынткарп, 2002. — 10 000 ас.
  11. ^Выхад, 3:2-22 //Біблія / перакладВасіля Сёмухі. — Менск: Прынткарп, 2002. — 10 000 ас.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Майсейсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Майсей&oldid=2429727»
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp