Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Майкл Сьміт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Майкл Сьміт
па-ангельску:Michael Smith
Дата нараджэньня26 красавіка1932(1932-04-26)[1][2][3][…]
Месца нараджэньняБлэкпул,Вялікабрытанія
Дата сьмерці4 кастрычніка2000(2000-10-04)[1][3][4][…](68 гадоў)
Месца сьмерціВанкувэр,Канада
Месца вучобы
Занятакхімік, біяхімік, прафэсар унівэрсытэту, генэтык
Навуковая сфэрабіяхімія
Месца працы
Сябра ўЛёнданскае каралеўскае таварыства, Еўрапейская арганізацыя малекулярнай біялогіі[d] і Нацыянальная акадэмія навук ЗША
УзнагародыНобэлеўская прэмія ў галіне хіміі (1993)

Майкл Сьміт (па-ангельску:Michael Smith;26 красавіка1932, Блэкпул,Вялікабрытанія —4 кастрычніка2000,Ванкувэр,Канада) — канадзкі біяхімік ангельскага паходжаньня, ляўрэатНобэлеўскай прэміі па хіміі (1993), якую ён падзяліў зКэры Малісам. Нарадзіўся ў беднай сям'і садоўніка Роўланда Сьміта (анг.Rowland Smith). Наведваў прыватную школу Арнольд (анг.Arnold School). У юнацтве быў бойскаўтам. З-за свайго кепскага веданьня лацінскай не здолеў паступіць ні ў Оксфард, ні ў Кэмбрыдж. Але ў 1950 годзе паступіў ва ўнівэрсытэтМанчэстэра, дзе вывучаў хімію. У 1953 годзе атрымаў стыпэндыю, якая дазволіла абараніць дысэртацыю. Улетку 1956 году даведаўся пра магчымасьць працы ў Ванкувэры ў маладога тады хімікаГара Гобінда Хараны. У верасьні прыехаў у Канаду, дзе заняўся сынтэзам біялягічна важных арганафасфатаў. У 1960 уся група пераехала працаваць ва Ўнівэрсытэт штатуВісконсін[5]. Але напачатку 1961 году прыняў рашэньне вярнуцца ў Канаду. Працаваў ваЎнівэрсытэце Брытанскай Калюмбіі ўВанкувэры, Канада. Атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў галіне хіміі за ягоны фундамэнтальны ўнёсак у вывучэньне аднабаковага мутагенэзу, заснаванага на алігануклеатыдах і вывучэньнепратэінаў[6].

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  1. ^абMichael Smith //Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^Michael Smith (Biochemist) //L'Encyclopédie canadienne, The Canadian Encyclopedia (анг.)
  3. ^абMichael Smith //Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^Michael Smith //Munk's Roll (анг.)
  5. ^ "Michael Smith - Biographical". Nobelprize.org. Nobel Media AB 2014. Праверана 9 Dec 2015 г.
  6. ^ "Michael Smith - Facts". Nobelprize.org. Nobel Media AB 2014. Праверана 9 Dec 2015 г.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
1901—1925
1926—1950
1951—1975
1976—2000
2001—2025
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Майкл_Сьміт&oldid=2247606»
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp