Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Ліён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ліён
франц.Lyon
Ліён
Герб ЛіёнуСьцяг Ліёну


Краіна:Францыя
Рэгіён:Авэрнь-Рона-Альпы
Дэпартамэнт-мэтраполія:Ліёнская мэтраполія
Кіраўнік:Грэгары Дусэ[d]
Плошча:47,87км²
Вышыня:173м н. у. м.
Насельніцтва (2021)
колькасьць:522 250 чал.
шчыльнасьць:10 909,76 чал./км²
Часавы пас:UTC+1
летні час:UTC+2
Паштовыя індэксы:69001—69009
Нумарны знак:69
Геаграфічныя каардынаты:45°46′3″ пн. ш.4°50′6″ у. д. / 45.7675° пн. ш. 4.835° у. д. /45.7675; 4.835Каардынаты:45°46′3″ пн. ш.4°50′6″ у. д. / 45.7675° пн. ш. 4.835° у. д. /45.7675; 4.835
Ліён на мапе Францыі
Ліён
Ліён
Ліён
Галерэя здымкаў уВікісховішчы
http://www.lyon.fr

Ліён (па-француску:Lyon) — горад уФранцыі, адміністрацыйны цэнтарЛіёнскай мэтраполіі, дэпартамэнтуРона (часова) і рэгіёнуАвэрнь-Рона-Альпы (да 1 студзеня 2016 — рэгіёнуРона-Альпы). Да ўтварэньня ў 2015 годзе мэтраполіі горад зьяўляўся цэнтрам «Вялікага Ліёну» (франц.Grand Lyon), або Ліёнскай супольнасьці гарадоў (франц.Communauté urbaine de Lyon), якая складалася з 59 камунаў. На 1 студзеня 2021 году насельніцтва гораду складала 522 250 чалавек, а ўсёй аглямэрацыі — 1 424 069 чалавек.

Гісторыя

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

У 27 годзе да н. э. Рым падзяліўГалію на тры правінцыі. Тры правінцыі Галіі сыходзіліся на гэтым месцы, дзякуючы чамуЛюгдунум (старажытны Ліён) стаў натуральным цэнтрам перасячэньня дарог паміж паўночнай і паўднёва-ўсходняй часткай сучаснай Францыі. Горад стаў адпраўным і важным пунктам уРымскай імпэрыі на шляху ў Галію. Старажытны Ліён ператварыўся ў сталіцу Люгдунскай Галіі і сэрцам імпэратарскай улады ўсіх гальскіх правінцыяў, што забясьпечыла Люгдунуму званьне «сталіцы Галіі». У сукупнасьці з роляй буйнога транспартнага вузла й рачнога порта, гэты статус забясьпечваў гораду росквіт, які дасягнуў свайго апагею з 69 па 192 гады.

Старажытны рымскі тэатар.

Сярод значных архітэктурных помнікаў гэтага пэрыяду да нашага часу захаваліся антычныя тэатар і Адэон на ўзгорку Фурвіеру, амфітэатар, вялікія тэрмы, чатырыаквэдука, розныя мазаікі, якія захоўваюцца ўМузэі гала-раманскай цывілізацыі. Два рымскіх імпэратары нарадзіліся ў гэтым горадзе —Кляўдыюс іКаракальля. ПрыНэроне горад згарэў, але хутка паўстаў зноў. У 197 годзе пасьля бітвы паміжСэптыміюсам Сэвэрам іКлёдыюсам Альбінам паблізуКруа-Русо горад быў разрабаваны й спалены, што прывяло Люгдунум да паступовага згасаньню й страце былой славы й багацьця.

Хрысьціянства ў Галіі раней за ўсё сьцьвердзілася ў Ліёне. Вядомыя шматлікія сьвятыя біскупы былі зьвязаны зь Ліёнам, як то сьв.Ірынэй Ліёнскі, сьв.Юст Ліёнскі, сьв.Антыёх Ліёнскі й многія іншыя. У 843 годзе, згодна зВэрдэнскай дамовай, Ліён перайшоў пад уладу імпэратараСьвятой Рымскай імпэрыіЛётара I. Пазьней горад стаў часткайБургундзкага каралеўства, якое было ўлучанае ў Сьвятую Рымскую імпэрыю ў 1033 годзе. Ліён трапіў пад францускі кантроль толькі ў XIV стагодзьдзі.

Абложаны Ліён 1793 году.

Напрыканцы XV стагодзьдзя кірмашы, якія ладзіліся пераважна італьянскімі гандлярамі, зрабілі Ліён эканамічным і разьліковым цэнтрам Францыі. Нават біржа, пабудаваная ў 1749 годзе, нагадвала грамадзкі рынак, дзе рахункі зводзілі пад адкрытым небам. Калі міжнародны банкаўскі цэнтар перамясьціўся ўГеную, а затым уАмстэрдам, Ліён заставаўся галоўным фінансавым цэнтрам Францыі. За часамАдраджэньня разьвіцьцё гораду вызначалася гандлем шоўкам, што ўмацавала ягоныя сувязі з Італіяй. Італьянскі ўплыў на архітэктуру Ліёну і сёньня застаецца бачным у гістарычных будынках. Напрыканцы XV і XVI стагодзьдзях Ліён быў таксама важным цэнтрам літаратурнай дзейнасьці і кніжнага друку як для францускіх пісьменьнікаў, гэтак і для італьянскіх эмігрантаў.

У 1572 годзе Ліён стаў месцам масавага гвалту католікаў супраць пратэстантаў-гугенотаў за часамБарталямэеўскай ночы. Два стагодзьдзі пазьней горад зноў ахапілі хваляваньні за часамФранцускай рэвалюцыі, калі мясцовыя жыхары ўзьнялі паўстаньне супрацьНацыянальнага канвэнту і падтрымалі жырандыстаў. Рэвалюцыйныя войскі аблажылі Ліён і трымалі аблогу ўсьцяж два месяцы, пакуль горад не скарыўся ў кастрычніку 1793 году. Шматлікія будынкі былі зьнішчаныя, асабліва вакол пляцу Бэлькур, аЖан-Мары Калё д’Эрбуа іЖазэф Фушэ арганізавалі пакаранне сьмерцю больш чым 2 тысяч чалавек. Канвэнт загадаў зьмяніць назву горада на «Вызвалены горад» і ўсталяваў таблічку з надпісам: «Ліён вёў вайну супраць Свабоды, таму Ліёну больш не існуе». Празь дзесяцігодзьдзеНапалеон загадаў аднавіць усе будынкі, зьнесеныя ў той час.

У XIX стагодзьдзі горад стаў важным прамысловым цэнтрам. У 1831 і 1834 гадах шаўковыя рабочыя Ліёну зладзілі два буйныя паўстаньні за паляпшэньне ўмоваў працы і аплаты. У 1862 годзе ў Ліёне пачала працаваць першая шырокая сетка фунікулёраў. У студзені студзені і лютым 1894 году паліцыя зладзіла ня менш за дзесяткі рэйдаў супрацьанархістаў, але вялікага посьпеху ў гэтай справе ня мелі[1][2]. Празь некалькі месяцаў, у чэрвені 1894 году, італьянскі анархістСантэ Казэрыё забіў францускага прэзыдэнтаСадзі Карно, які быў названы адказным за рэпрэсіі супраць анархістаў[3]. За часам Другой сусьветнай вайны ў Ліёне былі разьмешчаныя акупацыйныя нацысцкія войскі, у тым ліку тут разьмяшчаўсяКляўс Барбі, сумна вядомага як Ліёнскі мясьнік. Тым ня менш, горад таксама быў апорай францускага Супраціву, бо шматлікія сакрэтныя хады, вядомыя яктрабулі, дазвалялі актывістам пазьбегнуць налётаў гестапа. 3 верасьня 1944 году горад быў вызвалены 1-й свабоднай францускай дывізіяй і Францускімі ўнутранымі сіламі. Цяпер у горадзе месьціцца музэйСупраціву[4].

Славутасьці

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

З мноства плошчаў у Ліёне вылучаюцца плошча Бэлькур (франц.Bellecour) з каштанавымі алеямі, садамі і коннай статуяйЛюдовіка XIV і плошча Карно са статуяй рэспублікі.

Транспарт

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
На вакзалеЛіён-Пар-Д’ё.

Аэрапорт Ліён—Сэнт-Экзюпэры, разьмешчаны на ўсход ад Ліёну, служыць дзеля арганізацыі ўнутраных і міжнародных рэйсаў. Гэта ключавы транспартны аб’ект для ўсяго рэгіёнуРона-Альпы, з аўтобусным злучэньнем у іншыя гарады рэгіёну. Чыгуначны вакзал імя Сэнт-Экзюпэры злучае аэрапорт з агульнанацыянальнай сеткайTGV. Трамвайны манапалістRhônexpress зьвязвае аэрапорт зь бізнэсовым кварталамЛя-Пар-Д’ё, да якога можна даехаць менш чым за 30 хвілінаў, а таксама забясьпечвае злучэньне зь лініямі мэтро A і B ды трамвайнымі маршрутамі T1, T3 і T4 ды аўтобуснымі лініямі. Ліёнскі перавозьнік Sytral прапануе аўтобусны маршрут пад нумарам 47, які злучае аэрапорт з Мэйзьё[5], дзе пасажыры могуць перасесьці на трамвай T3. Звычайны кошт грамадзкага транспарту складае 1,90 эўра, у адрозьненьне ад 15 эўра, якія трэба выдаткаваць, калі перасоўвацца на трамваі кампаніі Rhonexpress. У прадмесьціБрон маецца меншы аэрапортЛіён—Брон, зь якога робяцца вылеты ў іншыя гарады Францыі.

Ліёнскі трамвай перасоўваецца праз мост Раймона Бара.

Горад мае два буйныя чыгуначныя вакзалы. Сярод іхЛіён-Пар-Д’ё, які быў пабудаваны дзеля руху цягнікоў сеткі TGV, іЛіён-Пэраш, які ўважаецца старым вакзалам, на якім цяпер выконваюцца рэгіянальныя рэйсы. Таксама ў горадзе маюцца меншыя чыгуначныя станцыі. Ліён быў першым горадам краіны, які быў злучаны зПарыжам сеткай TGV у 1981 годзе[6]. З таго часу сетка цягнікоў TGV пашырылася і сёньня злучае Ліён беспасярэдне зПэрпіньянам,Тулюзай,Ніццай,Марсэлем,Страсбургам,Нантам іЛілем. Міжнародныя цягнікі курсуюць таксама ўМадрыд,Барсэлёну,Мілян,Турын,Жэнэву,Франкфурт,Люксэмбург,Брусэль іЛёндан.

Ліён абслугоўваецца арганізацыяй міжгародніх аўтобусаўEurolines. Аўтобусны тэрмінал месьціцца на чыгуначнай станцыі Пэраш, якая служыць вузлом інтэрмадальнага транспарту для трамваяў, мясцовых і рэгіянальных цягнікоў і аўтобусаў ды канчатковым прыпынкам лініі мэтро А, трамваю Т2[7]. Сыстэма грамадзкага транспарту Ліёну складаецца з мэтро, трамваяў і аўтобусаў, абслугоўваючы 62 грамады ліёнскага мэгаполіса[8][9].Ліёнскі мэтрапалітэн складаецца з чатырох лініяў, якія маюць літарныя абазначэньні A, B, C і D. Агульная колькасьць станцыяў сягае 42-х, а цягнікі прыпыняюцца на іх з частасьцю ў кожныя 2 хвіліны. Зь лістапада 2020 году існуе восем ліёнскіх трамвайных лініяў.

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  1. ^«Deux mille perquisitions». L’Estafette: 2. 2 студзеня 1894.
  2. ^«Une série générale de perquisitions: résultat négatif des recherches». L’Éclair. 3 студзеня 1894.
  3. ^Bouhey, Vivien (2009). «Les Anarchistes contre la République»,. Rennes: Presses universitaires de Rennes (PUR). — С. 294—298.
  4. ^Cosgrove, Michael (4.06.2009).«Lyon: The Resistance and Deportation Museum». Digital Journal.com.
  5. ^«Bus 47 — Meyzieu ZI — Aéroport St Exupéry — St-Laurent de Maréchal Juin». TCL.
  6. ^Zeilinger, Stefan (2003).«On the Fast Track: French Railway Modernization and the Origins of the TGV, 1944—1983 (review)». Technology and Culture. 44 (3): 613–614. —doi:10.1353/tech.2003.0143.
  7. ^«Eurolines». Lyon Tourist Office.
  8. ^«Le réseau TCL». TCL.
  9. ^«Plan interactif — Carte de Lyon et ses environs». TCL.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Ліён&oldid=2635861»
Катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp