Лінчэпінг (па-швэдзку:Linköping) — горад уШвэцыі, прыкладна за 200 км на паўднёвы захад адСтакгольму. Галоўны горадляндскапуЭстэр’ётлянду, адміністрацыйны цэнтараднайменнагалэну й камуныЛінчэпінгу. Насельніцтва на 2015 год — 106 502 чалавекі. Асяродак авіяцыйнай і тэлекамунікацыйнай прамысловасьці.
Горад быў заснаваны ў XII стагодзьдзі як найважнейшы царкоўны цэнтар на паўднёвым усходзеШвэцыі. Напрыканцы XII стагодзьдзя каля Лінчэпінгу быў заснаваны найстарэйшы ўШвэцыі кляштар —Врэта, а з 1230-х гадоў распачалося будаўніцтвакатэдры, у якой ужо ў 1251 годзе быў каранаваны малады сынярля Біргера —Вальдэмар Біргерсан. У 1232 годзе пры катэдры была таксама адчыненая Катэдральная школа, імаверна, першая ўШвэцыі. У 1598 годзе тут адбыласяБітва пры Стонгебру паміж будучым каралёмКарлам IX і яго пляменьнікамЖыгімонтам Вазам, у якой перамог першы, што прывяло давайны Рэчы Паспалітай са Швэцыяй. 29 студзеня 1700 году горад моцна пацярпеў ад пажару. З часоўДругой сусьветнай вайны Лінчэпінг пачынае значна расьці. Напрыканцы 1960-х тут была заснаваная Вышэйшая школа, якая ў 1975 годзе была пераўтворана ва ўнівэрсытэт. У XXI стагодзьдзі Лінчэпінг, разам з суседнімНарчэпінгам утварае чацьверты паводле колькасьці насельніцтва й эканамічнай значнасьці Рэгіён Вялікіх гарадоўШвэцыі, пасьля рэгіёнаў ВялікікагаСтакгольму, ВялікагаГётэборгу й ВялікагаМальмё (то бокаглямэрацыяў вышэйназваных гарадоў).