Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Ля-Манш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ля-Манш з космасу

Ля-Манш (па-француску:la Manche — «рукаў»), таксамаАнгельскі канал (па-ангельску:English Channel) —пратока паміж узьбярэжжамФранцыі і выспайВялікабрытанія.

Геаграфічнае становішча

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Разам зПа-дэ-Кале злучаеПаўночнае мора зАтлянтычным акіянам. Даўжыня 578 км, шырыня на захадзе 250 км, на ўсходзе 32 км, найменшая глыбіня на фарватэры 23,5 м. Пад Ля-Маншам (паміжДуврам іКале) збудаваны тунэль (агульная даўжыня 52,5 км, у тым ліку 38 км пад дном праліва). Асноўныя парты:Портсмут,Саўтгэмптан,Гаўр,Шэрбур.

Перасячэньне пратокі Ля-Манш

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Узьбярэжжа пратокі

Плыўцы праз пратоку Ля-Манш перасякаюць яго ў цяжкіх умовах: халодная вада (15—18 °C летам), хвалі і вецер (заплывы праходзяць пры хваляванні да 4 балаў па шкале Бофарта ўключна), а таксама плыні, выкліканыя прыліву і адліву. У сувязі з гэтым за ўсю гісторыю праліў Ля-Манш змаглі пераадолець каля 900 чалавек (па стане на пачатак 2008 г.) — гэта менш за колькасьць людзей, якія пакарыліЭвэрэст.

Першым у гісторыі чалавецтва пратоку Ля-Манш пераплыў брытанскі плывец Мэт’ю Ўэб ў1875 годзе за 21 гадзіну 45 хвілін. Першая жанчына пераплыла пратоку ў1926 годзе за 14 гадзін 39 хвілін (Гертруда Эдэрле,ЗША).

Рэкорд сярод мужчын належыць баўгарскаму плыўцу Пятру Стойчаву (2007 год, 6 г. 57 хв. 50 с.); Сярод жанчын — чэскай плыўчыхі Івэты Главачавай (2006 год, 7 г. 25 хв. 15 с.). Таксама адзначаюцца і самыя марудныя заплывы праз праліў. Рэкорд складае 28 г. 44 хв. (Джэкі Кобэл, Вялікабрытанія, 2010 год). Француз Люі Блэрія25 ліпеня1909 першым пераляцеў празь Ля-Манш.

42-гадовы француз Філіп Круазон стаў першым чалавекам бяз рук і ног, якому атрымалася пераплысьці празь Ля-Манш. Для гэтага ён выкарыстаў спэцыяльныя пратэзы, якія дапамагалі яму падтрымліваць раўнавагу на вадзе, і трэніраваўся па 35 гадзін у тыдзень. Філіп пачаў заплыў з брытанскага портаФолькстан і скончыў яго ў раёне францускага горадуВісан.

Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Ля-Манш&oldid=2304642»
Катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp