Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Лякарня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пакой лякарні (Данія, 2005 г.)

Ляка́рня (больніца) — лекавальна-прафіляктычная ўстанова, якая надаестацыянарную кваліфікаваную і спэцыялізаваную мэдычную дапамогу.

Найбольш пашыранымі відамі ёсьцьдыспансэр,клініка ірадзільня. Можа падаваць платныяпаслугі дзеляпрыбытку ў якасьціпрыватнага прадпрыемства. Таксама бывае на ўтрыманьні і ваўласнасьцімясцовага самакіраваньня,рэлігійнай суполкі,дабрачыннай ўстановы іўраду. Паказаньнем для накіраваньня і звароту ёсьць вострая і цяжкая праявахваробы, што вымагае надзвычайнай і працяглайлекарскай дапамогі з агульным падыходам да абсьледаваньня,дыягностыкі і лячэньня, як і з выкарыстаньнем складанай лекавальнай прылады, пастаянным назіраньнем лекара і доглядам. Адпаведна мае службыанэстэзіялёгіі, дыягностыкі ірэанімацыі, аддзяленьні паводле профілю, рэанімацыі з палатамі інтэнсіўнай тэрапіі, далечваньня ірэабілітацыі[1].

Клясыфікацыя

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Лякарні клясыфікуюцца па тыпе арганізацыі і па спэцыялізацыі.

Тыпы арганізацыі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  • Дэцэнтралізаваныя — кожнае аддзяленьне займае асобныкорпус лякарні. Недахоп такой сыстэмы — вялікая плошча. У чыстым выглядзе практычна не сустракаецца.
  • Цэнтралізаваныя — абсалютная большасьць аддзяленьняў злучаюцца ў адным корпусе і, як правіла, разьмяшчаюцца на розных паверхах або частках будынка. Звычайна пры такім выглядзе арганізацыі за межы аднаго збудаваньня выносяцца тэхнічныя памяшканьні, блёк харчаваньня,паліклінічныя ітанаталягічныя (патолягаанатомічныя) аддзяленьні.
  • Мяшаны — злучэньне асаблівасьцяў абодвух відаў: існуюць адзін-два вялікія карпусы з рознымі аддзяленьнямі і некалькі драбнейшых карпусоў для асобных аддзяленьняў. Большасьць вялікіх лякарняў уладкаваныя паводле такога прынцыпу.

Спэцыялізацыя (профіль)

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  • Спэцыялізаваныя — скіраваныя на лекаваньне пэўнай клясы захворваньняў: кардыялягічныя (кардыяцэнтар), нэўрахірургічныя, анкалягічныя, уралягічныя, інфэкційныя і іншыя.
  • Агульныя — шматпрофільныя ўстановы, скіраваныя на дыягностыку і лекаваньне шырокага спэктру захворваньняў.
  • Дзіцячыя.
  • Длязьнявечаных (шпіталь).

У адпаведнасьці з профілем лекаваньня плянуецца разьмяшчэньне палатаў у тэрапэўтычных і хірургічных ды інфэкцыйных карпусах.

Беларусь

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

У 2010 г. лякарні прынялі 29,8 % жыхароў краіны[2]. На 2021 год у Беларусі налічвалася 582 лякарні[3].

Глядзіце таксама

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  1. ^Эдуард Вальчук. Бальніца //Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд.Генадзь Пашкоў. — Менск:Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 2. — С. 267. — 480 с. — 10 000 ас. —ISBN985-11-0061-7
  2. ^Надзея Нікалаева. Сёньня 73 працэнты цяжарных жанчынаў маюць розныя захворваньні //Краіна здароўя. — 15 сакавіка 2011. — № 14 (250). — С. 8.
  3. ^Ахова здароўя Беларусі: колькасныя паказчыкі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 11 красавіка 2022 г. Праверана 12 красавіка 2022 г.
МэдыцынаГэта —накід артыкула памэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі,пашырыўшы яго.
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Лякарня&oldid=2431829»
Катэгорыя:
Схаваная катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp