Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Ляйпцыг

51°20′ пн. ш. 12°23′ з. д.HGЯO
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ляйпцыг
ням.Leipzig
Населены пункт
СьцягГерб
  • Кароткая назва:L[1]
КраінаНямеччына
Першыя згадкі1015
Горад з 1165
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыіБуркгард Юнг[d][2]
Геаграфія
Плошча 297,6 км²
Вышыня НУМкаля 110 м[3]і116 м[3]
Часавы пас
Каардынаты51°20′ пн. ш. 12°23′ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 608 013 чал. (2023)
ЭтнахаронімыLipšćan,Lipšćanka,Leipziger,Leipzigerin,LeipzižanіLeipzižanka
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код+49 341
Паштовы індэкс04003,04357,04275,04155,04157,04109,04105,04229,04317,04159і04177
Нумарны знакL
Узнагароды
Сайтleipzig.de
Ляйпцыг на мапе Нямеччыны
Ляйпцыг
Ляйпцыг
Ляйпцыг

Ля́йпцыг (па-нямецку:Leipzig,па-верхнелужыцку:Lipsk) — найбуйнейшае места ўСаксоніі (Нямеччына). Да 1990 году ўваходзіў у складНДР. Паводле зьвестак на 31 сьнежня 2023 году, у Ляйпцыгу пражывае 608 013 чалавек — восьмы паводле колькасьці насельніцтва горад Нямеччыны. Назва гораду паходзіць ад славянскай назвыЛіпск (месца, дзе растуць ліпы). Горад знакаміты сваімі кірмашамі, якія адбываюцца тут кожныя 2 гады і зьбіраюць тысячы наведвальнікаў. Вядомы таксама Ляйпцыскі кніжны кірмаш.

Гісторыя

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

Першыяславянскія паселішчы на тэрыторыі Ляйпцыгу пачалі зьяўляцца ў VII—IX стагодзьдзях. У 1015 годзе паселішчаЛібзі было ўзгаданае ў кроніках Біскупа Тэтмара фон Мэрсэбурга[4]. Каля 1165 году горад атрымаў грамату «Імпэрскага кірмашовага места».

У 1409 годзе быў заснаваныЛяйпцыскі ўнівэрсытэт — 2-гі па старадаўнасьці ўНямеччыне. Гэта прадвызначыла разьвіцьцё места як цэнтру культуры. У горадзе жылі і працавалі такія людзі, якЁган Сэбастыян Бах,Робэрт Шуман,Фрыдрых Шылер. Нарадзіліся кампазытарРыхард Вагнэр і матэматыкГотфрыд Ляйбніц.

Царква сьв. Мікалая

У 1650 годзе ў Ляйпцыгу была выдадзеная першая штодзённаягазэта ў сьвеце. Ляйпцыг стаў цэнтрам кнігадрукаваньня Нямеччыны.

У 1813 годзе каля гораду адбыласяБітва Народаў, у гонар якой усталяваны мэмарыял.

У 1839 годзе зь Ляйпцыгу ўДрэздэн была адчыненая першая «доўгая» чыгунка. З таго часу Ляйпцыг стаў важным транспартным вузлом. У Ляйпцыгу цяпер знаходзіцца самы вялікі па плошчы чыгуначны тэрмінал у Эўропе.

23 траўня 1863 годуФэрдынанд Лясаль заснаваў у Ляйпцыгу першую працоўную партыю Нямеччыны, якая стала пасьля Сацыял-дэмакратычнай партыяй.

У канцыДругой сусьветнай вайны большая частка места была зьнішчаная ангельскай авіяцыяй падчас бамбаваньняў. 18 красавіка 1945 году горад быў заняты амэрыканскімі войскамі, а 2 ліпеня быў перададзены пад кантроль савецкагаЧырвонага войска. Пасьля вайны места стала адным з найбуйнейшых гарадоўНямецкай Дэмакратычнай Рэспублікі.

У 1900 годзе ў Ляйпцыгу была заснаванаяФутбольная асацыяцыя Нямеччыны, а ў 2006 годзе ў горадзе адбылося некалькі футбольных матчаў у рамкахчэмпіянату сьвету па футболе 2006 году.

Эканоміка

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

Ляйпцыг зьяўляецца важным прамысловым цэнтрам. Горад мае разьвітыя машынабудаўнічую, электратэхнічную, паліграфічную, тэкстыльную і іншую прамысловасьць. Зьяўляецца буйным міжнародным гандлёвым цэнтрам.

Буйныя кампаніі, якія разьмешчаныя ў горадзе і вакол яго:

Транспарт

[рэдагаваць |рэдагаваць код]
Мескі трамвай

Мескі транспарт у Ляйпцыгу складаецца з 14 трамвайных і 62 аўтобусных маршрутаў[5]. Працягласьць дарог — 1673 кілямэтры. Ляйпцыг знагодзіцца на перакрыжаваньні важныхчыгуначных шляхоў з поўдня на поўнач і з усходу на захад. Каля гораду знаходзяцца 2аэрапорты: Leipzig/Halle Airport і Altenburg-Nobitz Airport.

Адукацыя

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

У Ляйпцыгу знаходзіцца адзін са старэйшых эўрапейскіх унівэрсытэтаў —Ляйпцыскі ўнівэрсітэт, заснаваны ў 1409 годзе. Сярод знакамітых выпускнікоў можна назвацьЛява Сапегу, нямецкага паэта і пісьменьнікаЁгана Вольфганга Гётэ,Готфрыда Ляйбніца,Фрыдрыха Ніцшэ,Карла Лібкнэхта,Рыхарда Вагнэра.

У Ляйпцыгу ў 1843 годзе была заснаваная музычная кансэрваторыя, пасьля пераўтвораная ваЎнівэрсытэт музыкі і тэатру ў Ляйпцыгу. Адным зь яе заснавальнікаў быўФэлікс Мэндэльсон.

Акадэмія выяўленчага мастацтва была заснаваная ў 1764 годзе.

Культурныя помнікі

[рэдагаваць |рэдагаваць код]
Касцёл сьв. Тамаша
  • Thomaskirche (Касьцёл сьв. Томаса) — найбольш знакамітая тым, што менавіта ў ёйЁган Сэбастыян Бах працаваў кантарам, і як дом знакамітага хораThomaner;
  • Völkerschlachtdenkmal (мэмарыялБітвы Народаў): самы вялікі помнік у Эўропе, пабудаваны ў гонар перамогі надНапалеонаўскімі войскамі;
  • Gewandhaus — дом знакамітага Gewandhaus Orchestra, гэта трэці будынак з такой назвай.
  • Altes Rathaus — старая ратуша была пабудаваная ў 1556 годзе. Цяпер там знаходзіцца музэй гісторыі места;
  • Neues Rathaus — новая ратуша, пабудаваная на рэштках замка Pleißenburg, у якім праходзілі дэбаты паміжЁганам Экам іМарцінам Лютэрам у 1519 годзе;
  • City-Hochhaus Leipzig (гарадзкі хмарачос Ляйпцыгу) — пабудаваны ў 1972 годзе. Зьяўляецца часткай унівэрсытэту. Гэта самы высокі будынак у Ляйпцыгу.
  • Auerbach’s Keller (падвал Аўэрбаха) — малады Гётэ еў і піў тут, калі вучыўся ў Ляйпцыгу. Гэта адно зь месцаў дзеіФаўста, прычым адзінае рэальна існуючае.
Помнік Бітвы Народаў
  • Städtisches Kaufhaus (гарадзкі ўнівэрмаг) — першы будынак для кірмашоў у сьвеце. Цяпер зьяўляецца домам для офісаў, невялікіх крамак і рэстаранаў. Нягледзячы на назву, знаходзіцца ў прыватнай уласнасьці.
  • Bundesverwaltungsgericht — Нямецкі фэдэральны адміністрацыйны суд. Быў найвышэйшым дзяржаўным судом паміж 1888 і 1945 гадамі.

Сярод месцаў, на якія варта зьвярнуць увагу можна таксама вылучыць опэру і ляйпцыскі заапарк, у якім знаходзіцца самая вялікая калекцыяпрыматаў у сьвеце.Nikolaikirche (Касьцёл сьв. Мікалая) быў месцам, зь якога пачаліся мірныя дэманстрацыі за ўзьяднаньне Нямеччыны ў 1989 годзе. У Ляйпцыгу таксама знаходзіцца музэй «Дом Шыллера».

Міжнародныя сувязі

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

Адміністрацыя Ляйпцыгу падпісала пагадненьні пра братэрства з наступнымі гарадамі:

Ляйпцыг уваходзіць у сетку эўрапейскіх гарадоўEurocities.

Асобы

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

Ураджэнцы

  • Рыхард Вагнэр (1813—1883) — нямецкі опэрны кампазытар, дырыгент, драматург (аўтар лібрэта сваіх опэраў), філёзаф
  • Готфрыд Ляйбніц (1646—1716) нямецкі вучоны, матэматык, філёзаф-ідэаліст

Ляйпцыг і Беларусь

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

Трынаццацігадовым хлопчыкамЛеў Сапега паступае ў Ляйпцыскі ўнівэрсытэт дзе вучыцца, пакуль у 1573 годзе вяртаецца на радзіму. Таксама ў Ляйпцыгу вучыўся вядомы рэлігійны дзяячМялеці Сматрыцкі, а таксама многія іншыя асобы беларускай гісторыі.

Падрыхтоўкай дапаўстаньня 1794 году зь Ляйпцыгу іДрэздэну кіравала група патрыётаў (у іх лікуГуга Калантай, І. Патоцкі іТадэвуш Касьцюшка), якія былі вымушаныя выехаць за мяжу[6].

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць код]
  1. ISIL- und Sigeladressen mit Koordinaten ausgestattetБэрлінская дзяржаўная бібліятэка, 2016.
  2. https://www.leipzig.de/buergerservice-und-verwaltung/stadtverwaltung/oberbuergermeister (ням.) / Hrsg.:Leipzig
  3. 12Kreisfreie Stadt Leipzig //GeoNames (анг.) — 2005.
  4. Chronicle’s of Bishop Thietmar von Merseburg
  5. Зьвесткі з афіцыйнай старонкі гораду за 2005 год
  6. https://web.archive.org/web/20080521085338/http://asoby.belinter.net/cont.php?x=atk

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць код]
Мескія акругі
Герб Саксоніі
Сельскія акругі
Цэнтры
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Ляйпцыг&oldid=2606453»
Катэгорыі:
Схаваная катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp