Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Люксэмбург

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Люксэмбург
Grand-Duché de Luxembourg
Großherzogtum Luxemburg
Groussherzogtum Lëtzebuerg
Сьцяг ЛюксэмбургуГерб Люксэмбургу
СьцягГерб
Нацыянальны дэвіз:Mir wëlle bleiwe wat mir sinn
Дзяржаўны гімн: «Ons Heemecht»
Месцазнаходжаньне Люксэмбургу
Афіцыйная мовафранцуская,нямецкая,люксэмбурская
СталіцаЛюксэмбург
Найбуйнейшы горадЛюксэмбург
Форма кіраваньняунітарнаяпарлямэнцкаяканстытуцыйная манархія
Гіём (2025-)
Ксаўе Бэтэль
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
168-е месца ў сьвеце
2586,4 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2021)
 •шчыльнасьць
168-е месца ў сьвеце
643 941
255/км²
Этнічны склад
Канфэсійны склад
СУП
 • агульны (2022)
 • на душу насельніцтва
98-е месца ў сьвеце
$90,532 мільярды
$140 694
Валютаэўра (EUR)
Часавы пас
 •улетку
CET (UTC+1)
CEST (UTC+2)
Незалежнасьць
— абвешчаная

9 чэрвеня 1815
Дамэн верхняга ўзроўню.lu
Тэлефонны код+352
Мапа Люксэмбургу
Мапа Люксэмбургу

Люксэмбу́рґ (па-люксэмбурску:Аўдыё Lëtzebuerg (зьвесткі),па-француску:Luxembourg,па-нямецку:Luxemburg), афіцыйнаВялі́кае ге́рцагства Люксэмбург (люкс.Groussherzogtum Lëtzebuerg,франц.Grand-Duché de Luxembourg,ням.Großherzogtum Luxemburg) — малаясухапутная краіна ў паўночна-заходняй Эўропе. Мяжуе зФранцыяй,Нямеччынай іБэльґіяй. Сталіца — местаЛюксэмбург. Плошча — 2586 км², насельніцтва — 660 809 жыхароў (2023).

Люксэмбург — адзінае ў сьвеце незалежнаевялікае герцагства (ад 1815 году);прадстаўнічая дэмакратыя на чале зманархам. Займае адно зь першых месцаў у сьвецепаводле СУП (ППЗ) на душу насельніцтва. Краіна-заснавальніцаААН,АЭСР,НАТО,Эўразьвязу дыБэнілюксу. Места Люксэмбург у 2014 року ўключанае ў сьпісСусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Гісторыя

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Асноўны артыкул:Гісторыя Люксэмбургу

Тэрыторыя Люксэмбурґу ў часыРымскае імпэрыі ўваходзіла ў склад правінцыіБэльґіка, а ўСярэднявечча ўФранкскае каралеўства. З Х стагодзьдзя стала часткай графстваЛюксэмбург ў складзеСьвятой Рымскай імпэрыі. У 1312 графГенрых VII стаўімпэратарам; адгэтуль пачаўся рост уплывудынастыі Люксэмбургаў. У 1354 Люксэмбург стаўгерцагствам.

У ХV стагодзьдзі герцагства Люксэмбург трапіла пад уладуГабсбурґаў і стала адной зсямнаццаці правінцыяўНідэрляндаў. Цягам 320 гадоў Люксэмбурґ пераходзіў зАўстрыі ў складГішпаніі, а ў 1714—1794 — зноў Аўстрыі. У часевайны Першай кааліцыі анэксаваныФранцыяй. Згодна з рашэньнемВенскага канґрэсу 1814—1815 гадоў было ўтворанаВялікае герцагства Люксэмбурґ у складзеГерманскага Зьвязу і ў асабістай уніі зьНідэрляндзкім каралеўствам. Сучасныя межы Люксэмбурґу ўсталяваныя ў 1839 годзебэльґійска-нідэрляндзкай дамовай. Пасьля ліквідацыі Германскага Зьвязу Люксэмбурґ быўабвешчаны нэўтральнай дзяржавай. Аднак і ўПершую, і ўДругую сусьветныя войны краіна была акупаваная нямецкімі войскамі.

У 1945 року Люксэмбург стаў адным з заснавальнікаўАрганізацыі Аб’яднаных Нацый, у 1949 —НАТО, у 1950-х —Эўрапейскіх супольнасьцяў,аб’яднаньня вуглю і сталі,ЭЭС,Эўраатаму. Зь Люксэмбургу паходзяць адзін з «бацькоў» Эўрапейскага ЗьвязуРабэр Шуман, «бацька эўра»П’ер Вэрнэр ды некалькі прэзыдэнтаўЭўрапейскай камісіі. У 1999 року краіна далучылася даЭўразоны.

Палітыка

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

У наш час Люксэмбурґ —канстытуцыйная манархія. Кіраўнік дзяржавы —Вялікі герцаг. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту (палата дэпутатаў). У адміністрацыйным сэнсе краіна падзеленая на 3 акругі.

Геаграфія

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Паўночная частка Люксэмбурґу занятая перадгор’яміАрдэнаў (вышыня да 559 м), у паўднёвай частцы — невысокія прыступчатыя грады, якія зьніжаюцца на ўсход.

Кліматмерны, пераходны адмарскога дакантынэнтальнага. Сярэдняя тэмпэратура студзеня +2°С, чэрвеня +18°С. Ападкаў выпадае 700—850 мм штогод. Рэкі належаць да басэйну ракіМозэль.

Шырокалістыя лясы займаюць каля 30% паверхні. Астатнія землі занятыясельскай гаспадаркай.

Эканоміка

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Люксэмбурґ — высокаразьвітая індустрыяльная краіна.СУП у2008 годзе склаў 39,4 млрддаляраў. Асноўнай галінай прамысловасьці ёсьць чорнаямэталюргія (каля 30%СУП), акрамя яе разьвіцьцё атрымалі хімічная, скураная, цэмэнтная, фаянсавая, дрэваапрацоўчая, швейная, харчовая галіны. Сельская гаспадарка забясьпечвае каля 1%СУП і заснаваная на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, вінаградарстве.

Дэмаграфія

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва — 537 тыс. чалавек. Каля 70% насельніцтва складаюцьлюксэмбурцы, акрамя іх у краіне жывуцьпартуґальцы,італьянцы,французы і іншыя. Афіцыйнымі мовамі ёсьцьлюксэмбурская,француская йнямецкая. 95% вернікаў — каталікі.

Спорт

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

У адрозьненьні ад большасьці краінаў Эўропы, у Люксэмбурґу няма перавагі таму альбо іншаму віду спорту. Але нягледзячы на гэта, каля 100 000 чалавек у Люксэмбурґу, насельніцтва якога складае 537 000, ёсьць чальцамі тое ці іншае спартовае фэдэрацыі.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Часткова прызнаныя
Залежныя тэрыторыі
¹ — часткова або цалкам знаходзіцца ўАзіі
Краіны-кандыдаты
Удзельнікі
Кандыдаты
Патэнцыйныя кандыдаты
Чальцы
Партнэры
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Люксэмбург&oldid=2637417»
Катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp