Ло́дка — невялікаесудна. У вайскова-марскім слоўніку[1] лодка вызначаецца як судна даўжынёй да дзевяці мэтраў, шырынёй да трох мэтраў і грузападымальнасьцю да пяцітонаў. Зазвычай лодкі — вёславыя судны, але бываюць таксамаветразевыя лодкі, аднак невялікіяспартовыя ветразевыя судны прынята называць ня лодкамі, аяхтамі. Таксама лодка можа быць абсталяванаяматорам (матор можа быць як дапаможнай, так і асноўнай крыніцай энэргіі). У адпаведнасьці з прынятай у большасьці краінаў клясыфікацыяй маторныя лодкі называюць суднамі зпадвесным маторам. Невялікія судны з убудаваным маторам часьцей называюцькатэрамі.
Цяпер лодкі выкарыстоўваюцца для адпычынку,рыбалоўства, высадкі людзей і перавозкі грузаў з судна на бераг там, дзе нямапрычалаў, перасоўваньня па населеных пунктаў падчас паводкі, а таксама як ратавальны сродак (шлюпкі).
Апроч таго панятак «лодка» традыцыйна выкарыстоўваецца ў дачыненьні да пэўных тыпаўкараблёў, памеры якіх ужо даўно не адпавядаюць вызначэньню лодкі (напрыклад,падводная лодка).