Ле́тні ча́с — час, ссунуты на 1гадзіну наперад адносна часу, прынятага ў гэтымчасавым пасе. Часам нармальны пасавы час завуць «зімовым», але гэты тэрмін не зьяўляецца карэктным.
Летні час уводзіцца ў шматлікіх краінах у летні пэрыяд з мэтай эканомііэлектраэнэргіі наасьвятленьне. Упершыню летні час быў ўведзены ўВялікабрытаніі ў 1908 годзе.
УРасейскай імпэрыі пераход на летні час упершыню быў ажыцьцёўлены ў ліпені 1917 году. УСССР летні час дзейнічаў да 1930 году, калі стрэлкі гадзіньнікаў былі пераведзеныя на адну гадзіну наперад адноснапасавага часу. Гэты час звалі «дэкрэтным», бо ён быў уведзены Дэкрэтам Саўнаркаму 16 чэрвеня 1930 году. З 1981 году ў СССР ізноў стаў рэгулярна ўводзіцца летні час.