Лао́с, афіцыйна —Лаоская народна-дэмакратычная рэспубліка (Lao, Sathalanalat Paxathipatai Paxaxôn Lao) — краіна, якая ня мае выхаду да мора ўПаўднёва-Ўсходняй Азіі, разьмешчаная на паўвостравеІндакітай. СталіцаВіенцьян (180 000 жыхароў), галоўная ракаМэконг. На поўначы мяжуе зМ’янмай іКітаем, на ўсходзе зьВіетнамам, на поўдні зКамбоджай, на захадзе зТайляндам.
Лаос дзеліцца на 16 правінцыяў (ແຂວງ, кхоўэнгаў), 1 выдзелены горад (ນະຄອນຫລວງ, кампхенг накхон) і 1 спэцыяльную акругу (ເຂດພິເສດ, кхетпхісэт):
Лаос знаходзіцца на Індакітайскай паўвысьпе ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі; зьяўляецца адзінай краінай рэгіёну, якая ня мае выхаду дамора. Паверхня краіны амаль цалкам пакрытая трапічнымілясамі. На поўначы краю цягнуцца невысокіягоры. Самым высокім пунктам краіны зьяўляецца гараПхоў Бія (2817 м). На паўночным усходзе ўзвышаныя тэрыторыі пераходзяць упласкагор’е Урн. РакаМэконг часткова зьяўляецца памежнай зТайляндам.
Клімат краіны знаходзіцца пад уплываммусонаў — ад канцатраўня да канцалістапада цягнецца сэзон трапічныхдажджоў, а адсьнежня дакрасавіка сухі сэзон з высокай тэмпэратурай, кароткія вясна і восень выконваюць пераходныя пэрыяды паміж гэтымі сэзонамі.
Вялікіх гарадоў няма, сталіца налічвае толькі 180 000 жыхароў, іншыя крупныя гарады —Луанг-Прабанг (50 тыс.),Саванакхет (70 тыс.),Паксэ (90 тыс.).
З 1993 году ўрад вызначыў ахоўныя прыродныя зоны, якія складаюць 21% тэрыторыі краіны.
Лаос — слабаразьвітая краіна. 70% насельніцтва маюць прыбытак меней за 2даляры за дзень, 80% жывуць у сельскай мясцовасьці. 45%СУП прыходзіцца насельскую гаспадарку. Асноўная сельскагаспадарчая культура —рыс. Але ў апошнія гады пачаўся ростпрамысловасьці. Рост эканомікі ў 2005 годзе склаў 7,2%, дэфіцыт бюджэту вырас да 9,9% СУП.
У горных раёнах гістарычна вырошчваецца опіюмнымак і вядзецца вытворчасьцьгераіну.
Шэсьць мільёнаў жыхароў Лаосу разьмеркаваныя нераўнамерна. Значная частка насельніцтва жыве ўздоўж ракіМэконг, і вакол сталіцы. Горныя раёны на ўсходзе заселены мала.
У гарадах жыве меней трэці насельніцтва. УВіенцьяне і прыгарадах жыве каля 600 тыс. чалавек.
Нягледзячы на невялікае насельніцтва краіны, тут жыве вялікая колькасьць розных плямёнаў і народнасьцяў.
У Лаосе насельніцтва адрозьніваюць па раёнах іх пражываньня, а не па этна-лігвістычных адметнасьцях. Выдзяляюць тры наступныя групы народаў:
- Лао Лум — жывуць на раўнінах, уздоўж вялікіх рэкаў і ў гарадах. У іх лік уваходзіць асноўны народЛао і родных імтаі (тхаі ныа, тхаі чорныя, тхаі белыя, пхутхаі, юан), да гэтай групы адносяць 67% насельніцтва.
- Лао Тхэнг — жывуць на халмах і невысокіх гарах, да іх адносяць шмат плямёнаў, і яны складаюць 22% насельніцтва. Іх лічаць старажытным насельніцтва Лаосу, на сьвятах лаосцы даюць ім сымбалічную даніну за права жыць на іх тэрыторыі. У склад Лао Тхэнг уваходзяць горныямоны (кхаму, ламет, путэнг і іншыя) і горныякхмэры, мовы якіх адносяць да монкхерскай сям’і.
- Лао Сунг — насяляюць высокагорныя раёны, вышэй за 1000 мэтраў. Гэтыя раёны знаходзяцца ўдалечыні ад гарадоў і рэкаў, і цяжкадасяжныя. Іх доля складае 10% насельніцтва. Да іх адносяць народымяо,яо,лаху,лісу,акха.
У Лаосе жывуць таксамакітайцы,віетнамцы,індусы,бірманцы і іншыя.
Зь лінгвістычнага пункту гледжаньня выдзяляюць групы Лао-Тай, Мон-Кхмэр, Тыбета-Бірманцы і Мяо-Яо. Па мовах насельніцтва падзяляецца на 47 этнічных груп і 149 падгруп.
Колькасьць людзей, не належачых да гэтых груп (індусы, тайляндцы, віетнамцы, кітайцы, эўрапейцы) нязначнае, многія зь іх пакінулі краіну пасьля прыходу да ўлады камуністаў.
Большасьць насельніцтва —будысты. Шматлікія плямёны групаў Лао Тхэнг і Лао Сунг —аніміты са сваімі сыстэмамі прыродных духаў і рытуалаў. Існуюць невялікія абшчыныхрысьціян,мусульман ііндуістаў.