Куніцавыя (Mustelidae) —сямейства клясысысуноў атрада драпежных, якая ўключае каля 60 відаў зь 22 сучасных родаў. Гэтыя жывёлы насяляюць усе кантынэнты, за выключэньнем Аўстраліі і Антарктыды, і не сустракаюцца на Мадагаскары і акіянічных астравах. Куніцавыя сустракаюцца ў розных месцах пражываньня, у тым ліку наземныя, водныя, і марскія.
Як правіла, скунсавыя маюць падоўжаныя целы з кароткімі нагамі. Вушы кароткія. Расамахі і барсукі маюць больш шырокае цела. Самая маленькая — ласка (Mustela nivalis), вага якой складае ад 35 да 250 грамаў. Самыя буйныя —Расамахі (Gulo gulo) і марскія выдры (Enhydra lutris) дасягаюць 32 кг і 45 кг адпаведна. Дарослыя самцы, як правіла, прыблізна на 25 адсоткаў больш, чым самкі таго ж віду.Зубная формула: 3/3, 1/1, 2–4/2–4, 1/1–2 = 28–38. Іклы доўгія.
Яны ядуцьбесхрыбетных, а таксамахрыбетных. Некаторыя віды эвалюцыянавалі, каб умець лазіць па дрэвах (напрыклад, куніца) або плаваць (напрыклад, марская выдра, норка) у пошуках здабычы. Члены сямейства альбо дзённыя, альбо начныя. Куніцавыя звычайна жывуць ад 5 да 20 гадоў у дзікай прыродзе.
| Падсямейства | Роды | Падсямейства | Роды |
|---|
| — | †Ferinestrix | Mustelinae | Arctonyx |
| Lutrinae | Аонікс (Aonyx) | Eira |
| Enhydra | Galictis |
| Hydrictis | Расамаха (Gulo) |
| Lontra | Ictonyx |
| Lutra | Lyncodon |
| Lutrogale | Martes |
| Pteronura | Meles |
| Медаед (Mellivora) |
| Melogale |
| Mustela |
| Neovison |
| Poecilogale |
| Taxidea |
| Vormela |
| †Arctomeles |
- Wund M. (2005) Mephitidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 21.01.2021 г.
- Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N.Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 316, 317. — 750 с. —ISBN9780763762995 (анг.)