Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Куба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта артыкул пра дзяржаву. Калі вам патрэбны артыкул пра востраў у Карыбскім моры, глядзіце артыкулКуба (востраў).
Куба
República de Cuba
Сьцяг Кубы
Сьцяг
Нацыянальны дэвіз:Patria o Muerte
Дзяржаўны гімн: «La Bayamesa»
Месцазнаходжаньне Кубы
Афіцыйная моваГішпанская
СталіцаГавана
Найбуйнейшы горадГавана
Форма кіраваньняСацыялістычная рэспубліка
Мігель Дыяс-Канэль
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
105-е месца ў сьвеце
110 861 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2017)
 шчыльнасьць
82-е месца ў сьвеце
11 221 060
102/км²
СУП
 • агульны (2006)
  на душу насельніцтва
Сьпіс краінаў паводле СУП
$46,22 млрд
$4500
ВалютаКубінскі пэса (CUP)
Часавы пасEST (UTC-5)
Незалежнасьць
— дэкляраваная
— абвяшчэньне рэспублікі
— Кубінская рэвалюцыя
адГішпаніі
10 кастрычніка 1868
20 траўня 1902
1 студзеня 1959
Аўтамабільны знакC
Дамэн верхняга ўзроўню.cu
Тэлефонны код+53
Мапа Кубы
Мапа Кубы

Рэспу́бліка Ку́ба (па-гішпанску:Cuba ціRepública de Cuba) — краіна на поўначыКарыбскага мора на мяжы паміж Карыбскім морам, Мэксыканскай затокай і Атлянтычным акіянам. На поўнач ад Кубы разьмешчана ўсходняе ўзьбярэжжаЗША іБагамскія выспы, на захад —Тэркс і Кэйкас,Гаіці і ўсходМэксыкі. На ўсход ад КубыКайманавы астравы іЯмайка, Складаецца з выспы Куба (самая вялікая і другая паводле колькасьці насельніцтва выспа сяродВялікіх Антыльскіх астравоў), выспы Ювэнтуд (па-гішпанску:Isla de la Juventud) і некалькіх блізкіх выспаў. Нацыянальная кветка — Hedychium Coronarium Koenig, больш вядомая пад назвай матылёк (па-гішпанску:mariposa), нацыянальнай птушкай зьяўляецца Кубінскі Трагон (па-гішпанску:Tocororo) зь сямейства Трагонавых.

Гісторыя

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

У даэўрапейскі часВялікія Антыльскія астравы засялялі плямёны індзейцаў таіна. Першым з эўрапейцаў, што апынуліся тут, быўХрыстафор Калюмб, які высадзіўся на ўсходзе архіпэляга ў кастрычніку 1492 году. Насельніцтва Кубы ў XV стагодзьдзі складала каля 1,8 млн чалавек. Калянізацыя праходзіла ва ўмовах барацьбы з карэнным насельніцтвам вострава — індзейцамі таіна, якія складалі 75% насельніцтва. Калюмб дакладваў аб мільённым забітым індзейцы. У 1511 годзеДыега Вэляскес дэ Куэльяр падпарадкаваў карэннае насельніцтва астравоў, пабудаваў форт Баракоа і стаў першым гішпанскім губэрнатарам Кубы. Да 1514 году было заснавана сем паселішчаў. У 1515 годзе Куэльяр перанёс штаб-кватэру ўСант’яга-дэ-Куба, які стаў першай сталіцай Кубы. У складзе гішпанскае кароны Куба лічылася цукерняй з-за неабсяжных плянтацыяў цукровага трысьнёгу, на якіх працавалі рабы з Афрыкі.

Заваёўнік КубыДыега Вэляскес дэ Куэльяр.

У 1823 годзе было задушана першае антыгішпанскае паўстаньне. У 1868 годзе пачалася дзесяцігадоваявайна за незалежнасьць Кубы. Паўсталыя мелі падтрымку з бокуЗША. Вайна вялася толькі ва ўсходніх правінцыях, Камагуэй і Ар’ентэ. У 1878 годзе была падпісаная мірная дамова, якая адмяніла найбольш непрыемныя для жыхароў вострава заканадаўчыя акты. У 1895 годзе на Кубе высадзіўся атрад кубінскіх патрыётаў пад кіраўніцтвамХасэ Марці. Гэтая падзея стала адпраўной кропкай новай вайны з гішпанцамі, падчас якой кубінцы дамагліся кантролю амаль над усёй тэрыторыяй вострава, выключаючы буйныя гарады. Гішпанія прызнала незалежнасьць новае дзяржавы ў 1898 годзе пасьля паразы ўвайне з ЗША, аднак Куба падпала ў залежнасьць ад ЗША. У канстытуцыі было агаворана права ЗША ўвесьці войскі на тэрыторыю краіны, але гэты пункт быў выкрэсьлены ў 1934 годзе.

Гісторыя незалежнай кубінскай дзяржавы тыповая для краіны Трэцяга сьвету.Фульхэнсіё Батыста па сваім паходжаньні быў мулатам і не належыў да заможных саслоўяў кубінскага грамадзтва. Да перавароту, які зрынуў у 1933 годзе «антыльскага Мусаліні» — генэралаМачада ён займаў пасаду сяржанта-стэнаграфіста Генэральнага штабу. Ён даволі хутка атрымаў падтрымку кубінскіх камуністаў, бо абвесьціў сваёй мэтай зьмяненьне існага ладу. Пры наўпростым удзеле кампартыі ў 1940 годзе была выйграная прэзыдэнцкая кампанія Батысты і прынятая канстытуцыя, што дэкляравала мноства правоў і палёгкаў для народу. Але неўзабаве ў краіне ўсталёўваецца дыктатарскі рэжым.

Праз чатыры гады Батыста быў вымушаны зьехаць уФлорыду, але ўжо празь дзесяць гадоў ён ізноў апынуўся на чале дзяржавы. Новы пераварот, фінансаваны італійскаймафіяй і дамініканскім дыктатарамТрухільлё, адбыўся 10 сакавіка 1952 году напярэдадні заплянаваных прэзыдэнцкіх выбараў. Таму другі рэжым Батыста ня меў у вачах большасьці кубінцаў легітымнасьці. Батыста спрабаваў утрымацца за кошт падтрымкі ЗША і пастаяннага зьнішчэньня сваіх апанэнтаў.

Большасьць кубінскай апазыцыі, уключаючы камуністаў, было скампрамэтаваная карупцыяй ці колішняй супрацай з Батыстам. Радыкальная моладзь утварыла новы «Рух 26-га ліпеня» на чале з маладым адвакатамФідэлем Кастрам. Кастра амаль варагаваў з кубінскімі камуністамі, бо памятаў пра іх былы хаўрус з Батыстам, кампартыя лічыла яго прадстаўнікомбуржуазіі.

Кастра ўзначаліў спробу паўстаньня, пачаўшы няўдалы штурм казармаў Манкада. Новы імпульс змаганьне надала высадка паўстанцаў зь яхты «Гранма», калі распачалася партызанка ў гарах Сіера-Маэстра. Але і напрыканцы 1958 году рэжым Батысты здаваўся дастаткова моцным. Яму ўдалося задушыць усеагульны палітычны штрайк. Урадавая армія ў 10 разоў пераважала сілы паўстанцаў, што ня мелі ні авіяцыі, ні флёту.

Узяцьце аддзеламЧэ Гевары местаСанта-Кляры паказала, што паўстанцы здольныя атрымаць перамогу ў адкрытым сутыкненьні з рэгулярным войскам, а сустрэчы лідэраў апазыцыі з прадстаўнікамі амэрыканскага ўрада засьведчылі, што паўночны сусед больш ня лічаць Батысту безальтэрнатыўным. Гэтыя дзьве падзеі прымусілі кубінскіх генэралаў перагледзець свае стасункі з Батыстам і пачаць перамовы з паўстанцамі. Пагадненьне аднак дасягнутае не было. Паўстанцы былі незадаволеныя тым, што Батысту далі ўцячы, і таму ўвайшоўшы ў Гавану пасьля перамогі рэвалюцыі ў 1959 годзе, пачалі расправу над ўсімі, хто быў зьвязаны з рэжымам. Усяго па абвінавачаньню ў саўдзеле ў батыстаўскіх злачынствах было расстраляна каля 600 чалавек — ад начальніка таемнай паліцыі да абслугі дыктатара.Ідыёма «батыстаўскі злачынец» на доўгія гады стала абыдзённай фразай на Кубе для апісаньня ці ня ўсіх уцекачоў і палітзьняволеных.

Дзяржаўны лад

[рэдагаваць |рэдагаваць код]
Плякат у падтрымку парлямэнцкіх выбараў 2008 году.

Дзеючая канстытуцыя была ўхваленая ўсенародным рэфэрэндумам 15 лютага 1976 і ўступіла ў сілу 24 лютага 1976. У чэрвені 2002 у тэкст Канстытуцыі быў занесены шэраг паправак, якія замацавалі сацыялістычны выбар разьвіцьця краіны і кіруючую ролю Кампартыі.

Найвышэйшы орган дзяржаўнай улады — Нацыянальная асамблея народнай улады, якая складаецца з 609 дэпутатаў, абіраных на 5 гадоў. Зь ліку яе дэпутатаў фармуецца Дзяржаўны савет (31 дэп.) — стала дзеючы орган, які прадстаўляе асамблею ў перапынку паміж сэсіямі (праводзяцца два разы на год). Дзяржсавет падсправаздачны Нацыянальнай асамблеі. Нацыянальная асамблея прызначае членаў Савету міністраў — найвышэйшага выканаўчага і адміністрацыйнага органа.

У адпаведнасьці з канстытуцыяй (арт. 101) у мірны час з мэтай кіраваньня краінай ва ўмовах падрыхтоўкі да вайны, вайны, усеагульнай мабілізацыі або надзвычайнага становішча на сталай аснове дзейнічае Савет нацыянальнай абароны пад кіраўніцтвам кіраўніка дзяржавы. У Савет уваходзяць, апроч старшыні, яшчэ 6 членаў — кіраўнікі Нацыянальнай асамблеі, Міністэрства Рэвалюцыйных узброеных сіл, МУС, МЗС, а таксама сакратар Выканкама Саўміна і Генэральны пракурор.

У 2003 адбыліся выбары ў Нацыянальную асамблею чарговага, 6-га скліканьня. На яе першай сэсіі главой дзяржавы — старшынём Дзяржаўнага Савета, Савета нацыянальнай абароны і Савета Міністраў — быў абраны шосты раз запарФідэль Кастра Рус (находзіцца на гэтым пасту нязьменна з 1976); старшынём Нацыянальнай асамблеі — у трэці раз Рыкарда Аларкон дэ Кесада.

Мясцовыя органы дзяржаўнай улады — правінцыйныя і муніцыпальныя асамблеі, першыя зь якіх абіраюцца дэлегатамі муніцыпальных асамблей, а другія — грамадзянамі, якія дасягнулі 16 гадоў. Тэрмін паўнамоцтваў дэлегатаў правінцыйных асамблей — 5 гадоў, муніцыпальных — 2,5 гады.

У судовую сыстэму ўваходзяць выбарныя Вярхоўны народны суд, правінцыйныя і муніцыпальныя суды. Генэральны пракурор абіраецца Нацыянальнай асамблеяй. Ён стаіць на чале органаў пракуратуры і, у сваю чаргу, прызначае пракурораў.

Палітычныя й грамадзкія арганізацыі: Камуністычная партыя — 840 тыс. чал., Саюз маладых камуністаў — больш 456 тыс., Прафсаюзны цэнтар працоўных — каля 3,8 млн, Камітэты абароны рэвалюцыі — больш 8 млн, Фэдэрацыя кубінскіх жанчын — 3,6 млн.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

Куба падзяляецца на 14 правінцыяў, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на 169 муніцыпальных раёнаў, і адзін спэцыяльны муніцыпальны раён.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Кубы

  1. спэцыяльны муніцыпальны раёнІсьля-дэ-ля-Хувэнтуд
  2. правіцыяПінар-дэль-Рыё
  3. правіцыяГавана
  4. горадГавана
  5. правіцыяМатансас
  6. правіцыяСьенфуэгас
  7. правінцыяВільля-Кляра
  8. правінцыяСанкці-Сьпірытус
  9. правінцыяСьега-дэ-Авіля
  10. правінцыяКамаґуэй
  11. правінцыяТунас
  12. правінцыяҐранма
  13. правінцыяГальґін
  14. правінцыяСант’яґа-дэ-Куба
  15. правінцыяҐуантанама

Унутрыпалітычная сытуацыя

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

На Кубе захоўваецца сыстэма, якая абапіраецца на адміністрацыйна-камандныя мэтады кіраваньня, партыйныя й сілавыя структуры. На V зьезьдзе кампартыі (кастрычнік 1997) быў пацьверджаны цяперашні курс — «забесьпячэньне выжываньня рэвалюцыі» і працяг будаўніцтва «сацыялізму з кубінскай спэцыфікай».

Са другой паловы 2001 у краіне ідзе падрыхтоўка да VI зьезду Кампартыі. Адзначаецца больш актыўнае прызначэньне на кіруючыя пасады маладых кадраў.

У выніку пагаршэньня стану здароўя 31 ліпеня 2006 Ф. Кастра зьвярнуўся да кубінскага народа з заявай аб тым, што часова перадае абавязкі і паўнамоцтвы Першага сакратара ЦК Кампартыі Кубы, а таксама Старшыні Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў свайму братуРаулю Кастра, што прадугледжана кубінскім заканадаўствам. Працэс выздараўленьня Ф. Кастра ідзе марудна і няпроста. Тым ня менш унутрыпалітычная сытуацыя ў краіне пакуль застаецца стабільнай. У студзені 2008 Фідэль Кастра зноў абраны дэпутатам Нацыянальнай асамблеі, але 19 лютага 2008 заявіў, што не пагадзіцца зноў заняць пасады Старшыні Дзяржсавета і Савета нацыянальнай абароны пры новым фармаваньні гэтых органаў улады.

Замежная палітыка

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

Стратэгічнай мэтай Гаваны застаецца нэўтралізацыя лініі Вашынгтону на міжнародную ізаляцыю Кубы, пераадоленьне эканамічнага эмбарга з боку ЗША і інтэграцыя ў сусьветную гаспадарку праз разьвіцьцё супрацоўніцтва «па ўсіх азімутах». Прыкметных посьпехаў кубінская дыпляматыя дабілася ў разьвіцьці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва са краінамі Эўрапейскага Зьвязу,Канадай, Кітаем, збліжэньні зь дзяржавамі Лацінскай Амэрыкі, галоўным чынам,Вэнэсуэлай.

Дачыненьні зь Беларусьсю

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

16 красавіка 1992 году ўраду Беларусі і Кубы ўсталявалі дыпляматычныя дачыненьні[1]. У 1997 г. Кубу наведаў старшыняПалаты прадстаўнікоў БеларусіАнатоль Малафееў[2]. У траўні 1997 г. гандлёвае прадстаўніцтва Кубы ў Беларусі ператварылі ў амбасаду. У лістападзе 1998 г. адчынілі амбасаду Беларусі на Кубе, якое сталася першым дыпляматычным прадстаўніцтвам Беларусі ўЛацінскай Амэрыцы.

З 10 сакавіка 1999 г. між Беларусьсю і Кубай дзейнічае міжурадавае Пагадненьне «Аб узаемных бязьвізавых паездках грамадзянаў», якія вызваляюцца ад патрэбы атрыманьня візы пры знаходжаньні ў краіне да 30 дзён. 2-5 верасьня 2000 г. А.Лукашэнка наведаў Кубу, дзе падпісаў зФідэлем Кастрам Дамову аб сяброўстве і супрацы. Міністры замежных спраў Беларусі і КубыЎрал Латыпаў і Фэліпэ Пэрэс-Рокэ адпаведна падпісалі Пагадненьне аб эканамічнай супрацы[3]. У 2001 г. старшыня Палаты прадстаўнікоў Беларусі Анатоль Малафееў паўторна наведаў Кубу[2].

20-24 красавіка 2006 г. прэм’ер-міністар Рэспублікі БеларусьСяргей Сідорскі наведаў Кубу з афіцыйным візытам[4], дзе сустрэўся са старшынём Дзяржаўнага савету і Савету міністраў Кубы Фідэлем Кастра[5]. 15-16 верасьня 2006 г. А.Лукашэнка наведаўГавану для ўдзелу ў 14-м саміцеРуху недалучэньня. Тамсама ён сустрэўся з выканаўцам абавязкаў старшыні Дзяржаўнага савету і Савету міністраў КубыРаулем Кастрам. У лютым 2011 г. міністар замежных справаў Кубы Бруна Радрыгес-Парыльля наведаў Беларусь з афіцыйным візытам, дзе сустрэўся з А.Лукашэнкам, міністрам замежных справаў БеларусіСяргеем Мартынавым і старшынём Палаты прадстаўнікоў БеларусіЎладзімерам Андрэйчанкам.

24-25 чэрвеня 2012 году А. Лукашэнка зрабіў афіцыйны візыт на Кубу, дзе паўторна сустрэўся са старшынём Дзяржаўнага Савету і Савету Міністраў Кубы Раулем Кастрам. 23-25 чэрвеня 2014 г. міністар замежных справаў БеларусіЎладзімер Макей наведаў Кубу з афіцыйным візытам, дзе падпісаў са сваім кубінскім калегай Брунам Радрыгесам-Парыльляй Пагадненьне «Аб узаемным прызнаньні рэгістрацыі лекавых сродкаў»[6].

Абсяг двухбаковага гандлю ў 2015 г. склаў $67,3 млн (+72,1% параўнальна з 2014 г.), зь іх $36,3 млн экспарту зь Беларусі (+177,1%) і $31 млн імпарту з Кубы (+0,3%). Станоўчае сальда для Беларусі склала $5,3 млн адпаведна. Зь Беларусі пераважна пастаўлялісятрактары«Беларус» вытворчасьціМенскага трактарнага заводу, грузавікі (седзельныя цягачы)Менскага аўтамабільнага заводу,рухавікі ўнутранага згараньня вытворчасьціМенскага маторнага заводу і мінэральныя ўгнаеньні адсалігорскага«Беларуськалія». З Кубы ў асноўным імпартаваліцукар ілекі.

Эканоміка

[рэдагаваць |рэдагаваць код]
Мужчына вырабляе кубінскія цыгары.

Аб’ём зьнешняга гандлю ў 2006 па ацэнках склаў$ 12,5 млрд. Асноўныя гандлёвыя партнэры — Вэнэсуэла, Канада, Кітай, Гішпанія, Нідэрлянды.

У краіне працягвае часткова дзейнічаць разьмеркавальна-карткавая сыстэма. Застаюцца вострымі праблемы беспрацоўя (афіцыйная — 2,6%, схаваная — каля 10%эканамічна актыўнага насельніцтва), забесьпячэньні насельніцтва прадметамі першай неабходнасьці.

Нягледзячы на шкоды, прычыненыя ў 2004 прыроднымі катаклізмамі, азначыліся прыкметы некаторага паляпшэньня эканамічнай сытуацыі на востраве, што зьвязана з павелічэньнем сусьветных цэнаў на асноўныя тавары кубінскага экспарту і прыбыткаў ад турызму. Дадатная дынаміка працягвалася і ў 2006, рост ВУП у якім склаў 12,5% (2005 — 11,8%), а яго аб’ем перавысіў $ 38 млрд. у сталых цэнах. ВУП на душу насельніцтва з улікам рэальнай пакупніцкай здольнасьці склаў $ 3900. Інфляцыя ў 2006 нахадзілася на ўзроўні 4%.

Сродкі масавай інфармацыі

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

Куба мае чатыры агульнанацыянальныя тэлеканалы — «Кубавісьён», «Тэле — Ребельдэ», «Эдукатыва», «Эдукатыва II», а таксама кабэльны канал «Кубавісьён інтэрнасіёналь». Маюцца 6 агульнанацыянальных, 56 правінцыйных і муніцыпальных радыёстанцыяў, вядзецца радыёвяшчаньне на краіныЛацінскай Амэрыкі. Выходзяць 3 цэнтральныя газэты — штодзённыя «Гранма» (орган Кампартыі) і «Хувентуд рэбельдэ» (газэта Саюзу маладых камуністаў) і штотыднёвая «Трабахадорэс» (орган Прафцэнтру працоўных), маецца шэраг іншых штотыднёвікаў.

Асобы

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць код]
  1. Уладзіслаў Кулецкі. З Беларусі на Кубу можна даехаць на трактары //Зьвязда : газэта. — 17 красавіка 2012. — № 74 (27189). — С. 2. —ISSN1990-763x.
  2. 12Беларусь—Куба: БелАЗы ў абмен на цыгары і алькаголь//Радыё «Свабода»,21 красавіка 2006 г. Праверана 24 сьнежня 2016 г.
  3. Валер Каліноўскі.Навіны 01 верасьня 2000 г.//Радыё «Свабода»,1 верасьня 2000 г. Праверана 24 сьнежня 2016 г.
  4. Сяргей Сідорскі.Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 2006 г. № 514 «Аб накіраваньні ўрадавай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь у г.Гавану (Рэспубліка Куба)»//Прававы партал «Кулічкі»,19 чэрвеня 2006 г. Праверана 24 сьнежня 2016 г.
  5. Лілія Крапівіна,БелТА. Сяргей Сідорскі сустрэўся з кубінскім лідэрам Фідэлем Кастра //Зьвязда : газэта. — 25 красавіка 2006. — № 89 (25678). —ISSN1990-763x.
  6. Захар Шчарбакоў.Беларусь і Куба намецілі пэрспэктыўныя кірункі супрацоўніцтва ў галіне фармакалёгіі і сельскай гаспадаркі//БелаПАН,25 чэрвеня 2006 г. Праверана 24 сьнежня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць код]
Залежныя тэрыторыі
Залежныя тэрыторыі
Сябры
Асацыяваныя сябры
Назіральніцы
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Куба&oldid=2619480»
Катэгорыя:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp