Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Крушавац

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крушавац
сэрб.Крушевац
Крушавац
Герб КрушавацуСьцяг Крушавацу
Дата заснаваньня:1371
Краіна:Сэрбія
Плошча:854км²
Вышыня:137м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць:58 745 чал. (2011)
шчыльнасьць:68,79 чал./км² (2011)
этнічны склад:сэрбы — 95,2%
Часавы пас:UTC+1
летні час:UTC+2
Тэлефонны код:+381 37
Паштовы індэкс:37000
Нумарны знак:
Геаграфічныя каардынаты:43°35′0″ пн. ш.21°19′36″ у. д. / 43.58333° пн. ш. 21.32667° у. д. /43.58333; 21.32667Каардынаты:43°35′0″ пн. ш.21°19′36″ у. д. / 43.58333° пн. ш. 21.32667° у. д. /43.58333; 21.32667
Крушавац на мапе Сэрбіі
Крушавац
Крушавац
Крушавац
Галерэя здымкаў уВікісховішчы
www.krusevac.rs

Кру́шавац (па-сэрбску:Крушевац) — места ўСэрбіі. Адміністрацыйны цэнтарРасынскай акругі.

Гісторыя

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Крушавац быў заснаваны ў 1371 годзе як умацаваны горад ва ўладаньні князаЛазара Хрэбелянавіча. Царква Лазарыца была пабудаваная Лазарам паміж 1375 і 1378 гадамі ўмараўскім стылі[1]. Горад згадваецца ў адным з эдыктаў Лазара ў 1387 годзе як ягоная рэзыдэнцыя, калі ён пацьвердзіў правывэнэцыянскіх купцоў на сэрбскай зямлі. Рыхтуючыся даКосаўскай бітвы 1389 году супрацьАсманскай імпэрыі, у горадзе быў збор сэрбскага войска. На месцы палаца Лазара засталіся фрагмэнты вежы ягонай жонкі княгініМіліцы, вестку аб паразе якой, паводле легенды, прынесьлі вароны з поля бітвы. Пасьля бітвы горад быў пасадам княгіні Міліцы. Тое нямногае, што засталося ад гораду Лазара ўважаецца крэпасьць Крушавац, якая ў 1979 годзе была аб’яўлена помнікам культуры выключнай значнасьці[2]. Асманскае панаваньня ў горадзе доўжылася паміж 1427 і 1833 гадамі, але намінальна да 1867 году, калі Крушавац быў сядзібай асобнага санджаку. Панаваньне туркаў было перапыненае за часамаўстрыйскай акупацыі паміж 1688—1690 і 1717—1739 гадамі.

Вялікі манумэнт, прысьвечаны сэрбам, якія загінулі ў бітве за Косава, быў вылепленыДжорджэ Яванавічам і адкрыты каралём СэрбііПэтрам I Караджарджавічам у 1904 годзе. Падрабязкам помніка, сярод іншага, ёсьць статуя вядомага сьляпога сэрбскага паэтаФіліпа Вішніча. У пачатку нямецкай акупацыі Югаславіі часткі Югаслаўскай арміі ў пад камандаваньнемДрагуціна Кесеравіча і пры падтрымцы аднаго атрада камуністаў атакавалі нямецкі гарнізон у верасьні 1941 году, але ня здолелі вызваліць горад за час чатырохдзённага бою. За часамДругой сусьветнай вайны на гары Багдала рабіліся масавыя расстрэлы патрыётаў і антыфашыстаў. Самае буйное пакараньне датуецца летам 1943 году. Цяпер на месцы расстрэлаў стаіць помнік Слабадзішта. Крушавац быў вызвалены 14 кастрычніка, калі чэтнікі і немцы разам пакінулі горад. За часам існаваньняСацыялістычнай Фэдэратыўнай Рэспублікі Югаславіі горад актыўна разбудоўваўся. Тут была пабудаваная вялікая колькасьць заводаў, а сам горад стаў адным з прамысловых цэнтраў Сэрбіі і Югаславі агуламі. На машыннабудаўнічым заводзе імя 14 кастрычніка працавала каля 7 тысяч рабочых.

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  1. ^Jovanovic, Filip; Banovic, Djordje (2012).«Istorija». Lazarica.
  2. ^«Црква Св. Стефана Лазарица». Споменици културе у Србији.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Крушавац&oldid=2608810»
Катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp