Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Кветка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Постэр з дванаццацьцю відамі кветак ці гронкамі кветак розных сямействаў.

Кве́тка (мн.кве́ткі,па-лацінску:flos -oris,па-грэцку:ἄνθος -ου) — орган насеннага размнажэньнякветкавых (пакрытанасенных)расьлінаў. Кветка ўяўляе сабой відазьменены, скарочаны і абмежаваны ў росьце спораносны атожылак, прыстасаваны для ўтварэньня спораў, гаметаў і палавога працэсу, які завяршаецца ўтварэньнем плоду з насеньнем. Выключная роля кветкі як асаблівай марфалягічнай структуры зьвязаная з тым, што ў ёй цалкам сумешчаны ўсе працэсы бясполага і палавога размнажэньня.

У двухполай кветцы праходзяць мікра- і мэгаспорагенэз, мікра -і мэгагамэтагенэз,апыленьне,апладненьне, разьвіцьцё зародка, мтварэньне плоду знасеньня. Зьяўленьне кветкі ў працэсе эвалюцыі зьяўляеццаарамарфоз, які забясьпечыў шырокае расьсяленьне пакрытанасенных наЗямлі.

Кветкай сканчаюцца галоўныя або бакавыясьцеблы. Бязьліставая частка сьцябла пад кветкай называеццакветаножкай. У сядзячых кветак кветаножка скарочаная ці, нават, зусім адсутнічае. Кветаножка пераходзіць у скарочаную вось кветкі, ейную сьцеблавую частку —кветадоньне. Форма кветадоньня можа быць рознай, на ім разьмешчаны ўсе астатнія часткі кветкі: чашалісьцікі, якія ўтвараюцьпадвяночкі, пялёсткі, якія фармуюцьвенца,тычачкі імажджэр. У поўнай кветцы існуюць усе названыя часткі. Ніжнія ейныя долі ўтвараюцькалякветнік, які часьцяком складаецца з падвяночка й венца, вышэй разьмешчаны тычачкі й маждэр.

Парастак, на якім разьмешчана кветка або суквецьце, часьцяком называюцькветканосам. Лісток, з-за пазухі якога выходзіць кветка, называюць якая крыючым у адносінах да дадзенай кветкі. У расьлінаў на кветаножках ёсьць невялікія лісточкі —прыкветкі. Часам прыкветкі называюць як крыючы ліст, а лісточкі на кветаножках — прыкветнічымі, як то ўбраткоў.

Кветкі здаўна выкарыстоўваюцца людзьмі ў афармленьні жытла праз іхную эстэтычную прыгажосьць і як сымбаль гармоніі прыроды, а таксама як прадмет рамантыкі, рытуалаў,рэлігіі,мэдыцыны і як крыніца харчаваньня.

Будова

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

Глябальна, кветку можна падзяліць на дзьве часткі, першая зь якіх ёсьць вэгэтатыўная, якая складаецца зь пялёсткаў і зьвязаных зь ёй структураў укалякветніку, і рэпрадуктыўная частка. Звычайна кветка складаецца з чатырох відаў структураў, прымацаваных да кончыка кароткагасьцябла. Кожная з гэтых структураў разьмяшчаецца ўкальчаку накветадоньні. Кветка зьяўляецца верхавінным органам, але можа разьмяшчацца як на верхавіне галоўнага парастку, гэтак і на ягоным баку. Кветка мацуецца да сьцябла з дапамогай кветканожцы. Калі кветканожка моцна скарочаная альбо адсутнічае, кветка называецца сядзячай, як прыклад такую структуру можна пабачыць утрыпутніку,вэрбэны йканюшыны. На кветканожцы таксама маюцца два, удвухдольных расьлінаў, ці адзін, уаднадольных, маленькі пялёстак —прыкветак, але яны часта могуць адсутнічаць.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць код]
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Кветка&oldid=2494540»
Катэгорыя:
Схаваная катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp