Назва Каталёнія пачала ўжывацца зь сярэдзіны XII стагодзьдзя для пазначэньня сукупнасьціграфстваў, якія складаліГішпанскую марку ды паступова вызваляліся ад апекіфранкаў, стаўшы сувэрэннай краінай. Паходжаньне слова «Каталёнія» застаецца невядомым і адкрытым для інтэрпрэтацыі. Найбольш распаўсюджаная тэорыя паходжаньня ад словаў «зямля замкаў» (па-каталянску:terra de castells)[6], што падобна да этымалёгіі назвыКастыліі. Іншая тэорыя мяркуе, што Каталёнія паходзіць ад «Gotholàndia» (зямля готаў)[7], бо гэтак франкі часьцяком звалі тэрыторыю на поўдзень адПірэнэяў.
Першая дакумэнтальная згадка тэрміну Каталёнія зьяўляецца ў «Liber Maiolichinus de Gestis Pisanorum Illustribus» — эпапэі налацінскай мове, якая распавядае пра крыжовы паход 1113—1114 гадоў. У ёй барсэлёнскі граф Рамон Бэрэнгер III называецца «Dux Catalanensis» (герцаг каталёнскі), а ягоныя землі «Catalania».
Дэманстрацыя баскаў у знак салідарнасьці з імкненьнем каталёнцаў да незалежнасьці
У верасьні 2017 году парлямэнт Каталёніі прыняў закон аб парадку выхаду са складу Гішпаніі[8].
1 кастрычніка 2017 году ў Каталёніі прайшоў рэфэрэндум аб незалежнасьці ад Гішпаніі. Канстытуцыйны суд Гішпаніі прызнаў яго незаконным. Па зьвестках мясцовых уладаў, яўка склала 42% і за незалежнасьць выказаліся 90% зь іх.
Гішпанскі ўрад паспрабаваў перашкодзіць галасаваньню. На некаторых участках для разгону людзей ужываліся гумовыя кулі. Улады Каталёніі абвясьцілі, што пацярпелі больш за 800 чалавек.
10 кастрычніка ў парлямэнце Каталёніі была падпісана Дэклярацыя незалежнасьці. ПрэзыдэнтКарлес Пучдэмонт заклі́каў Мадрыд да перамоваў[9].