Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Камунізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Камуні́зм (па-лацінску:commūnis — «агульны») — грамадзка-эканамічная фармацыя, якая заснавана на грамадзкай уласнасьці на галоўныя сродкі вытворчасьці.

З пункту гледжаньня тэарэтыкаў камунізму, гэтае вучэньне здольнае пераадолець узаемную дыстантаванасьцьпрацы і зрабіць магчымым свабоднае самазьдзяйсьненьнечалавека ў матэрыяльнай і духоўнай вытворчасьці. Канчатковай мэтаю камунізму зьяўляецца стварэньне ўмоваў дзеля ўсебаковага разьвіцьця кожнага індывіда і ўсяго грамадзтва. Канцэпцыя камунізму найболей распрацавана ўмарксізме.

Гістарычнае разьвіцьцё камунізму

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Прымітыўны камунізм

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Згодна зЭнгельсам найболей старажытныя чалавечыя супольнасьці, існаваўшыя да ўзьнікненьня клясаў, можна назваць «прымітыўным камунізмам». Энгельс, аднак, лічыць, што сучасны, разьвіты камунізм можа ўзьнікнуць толькі пасьля таго, як гісторыя пройдзе праз усе астатнія грамадзкія фармацыі, уключаючырабаўладальніцкі лад,фэадалізм,капіталізм дысацыялізм.

Утапічны камунізм

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Клясычнаю выяваю гэтага віду камунізму можа служыць працаТомаса Мора «Утопія» (1516), у якой малюецца ідылічная карціна прымітыўнага камунізму, якая супрацьпастаўляецца фэадалізму. Да 1700 году фармулююцца новыя, болей разьвітыя вэрсіі ўтапічнага камунізму, прадстаўленыя канцэпцыяміСэн-Сымона,Фур’е дыОўэна.

Ваенны камунізм

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Назва эканамічнай практыкі ў Савецкай Расеі часоўГрамадзянскай вайны на тэрыторыі, кантраляванайбальшавікамі. Характарызаваўся прымусовым перадзелам каштоўнасьцяў ва ўмовах эканамічнага хаосу.

Таталітарны камунізм

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Дастаткова ўмоўная назва рэальных практык камунізму (больш карэктна казаць тут пра сацыялізм), зьдзейсьненых у XX стагодзьдзі. Дадзены від камунізму характарызуецца палітычным дыктатам адной партыі і згубленьнем працоўным клясам кіраваньня ўладай. Сучасная марксісцкая тэорыя сьцьвярджае, што таталітарны камунізм магчымы толькі ў разьвіваючыхся краінах, дзе пралетарыят вымушаны ўступаць у саюз зь сялянствам і дзе буржуа маюць яшчэ адносна слабы ўплыў.

Поўны камунізм

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Апошняя стадыя ў разьвіцьці чалавечага грамадзтва з пункту гледжаньнямарксізму, на якой рэалізуецца асноўны лёзунг камуністычнага руху: «ад кожнага па магчымасьцях, кожнаму па патрэбах». Неабходнай умоваю поўнага камунізму паводлеМарксу зьяўляецца дастаткова працяглае існаваньне сусьветнай сацыялістычнай дзяржавы, якое прывяло б да зьліквідаваньня клясаў ды адміраньня ўлады ўраду.

Ахвяры камунізму

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

За сем дзесяцігодзьдзяў зь невялікім у выніку толькі грамадзянскіх войнаў, а таксама кампаніяў тэрору і голаду, арганізаваных камуністамі, было забіта ня менш за 90 мільёнаў чалавек, або амаль 5% насельніцтва краінаў, якія апынуліся пад іх частковым або поўным кантролем.[1][2][3]

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  1. ^Так сколько же убил коммунизм?  (рас.)
  2. ^С. Куртуа, Н. Верт, Ж-Л. Панне, А. Пачковский и др. Чёрная книга коммунизма. — 2-е издание. — «Три века истории», 2001. — 780 с — 100 000 экз. —ISBN5-95423-037-2.  (рас.)
  3. ^Angus Maddison homepage (анг.)
Утварэньне
Дзяржавы
Арганізацыі
Апазыцыя
і пратэсты
Жыцьцё
Развал
Падзеі
1940-я
1950-я
1960-я
1970-я
1980-я
1990-я
Застылыя канфлікты
Замежная палітыка
Ідэалёгіі
Арганізацыі
Прапаганда
Гонкі
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Камунізм&oldid=2518844»
Катэгорыя:
Схаваная катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp