Какаін (на слэнгу:кокс,какос,кока,сьняжок,першы,орт,корс,сі,арэх) —алькалёід,наркотык, вырабляны зь лісьцякокі (Erythroxylon coca) — расьліны, распаўсюджанай уПаўднёвай Амэрыцы.
Сустракаецца ў выглядзе белага парашка або пасты. Аказвае эфэктанэстэзіі, перашкаджаючы перадачы інфармацыі ад адной нэрвовай клеткі іншай. Горкі на густ, выклікае заняменьне языка й дзёснаў пры спробе «на язык».
Са старажытных часоў ужываўся ў якасьці псыхастымулятараіндзейцамі Паўднёвай Амэрыкі (ужываўся ў выглядзе лісьцьеў кокі). У пачатку XX стагодзьдзя ў Эўропе актыўна выкарыстоўваўся як мясцовыанэстэтык, у прыватнасьці быў папулярны як сродак ад зубнога болю; у Маскве германскі какаін прадаваўся ў зялейнях па рублю скрыначка. Часта какаін дадавалі ў стравы як заправу і сыпалі ў віны. УКонан ДойлаШэрлак Голмз ужывае какаін у ампулах. Значную папулярнасьць як наркотык какаін атрымаў у1910-я гады, у тым ліку пасьля ўвядзеньня ў Расеісухога закона (1914); аб ужываньні какаіну ў гады Першай сусьветнай вайны і рэвалюцыі пісалі ў сваіх успамінахАляксандар Вертынскі і іншыя дзеячы тагачаснае багемы. Пасьля прызнаньня яго здольнасьці выклікаць наркатычную залежнасьць быў забаронены для медыцынскага ўжываньня. Расшыфроўка яго хімічнай структуры стала штуршком дасынтэзу такіх вядомых мясцовых анэстэтыкаў, яканэстэзін,навакаін і інш.
Какаін пачынае працаваць практычна імгненна — адразу пасьля таго як парашок трапляе на глейкаватую носу, надыходзіць «прыход» — пошуг кайфу. Рэзка падвышаецца рухальная актыўнасьць, мозаг «хутчэй» цяміць, назіраецца агульны ўздым душэўных і фізычных сілаў.
Пазытыўныя
адчуваньне эйфарыі;
уздым настрою;
павялічэньне працаздольнасьці;
самаўпэўненасьць.
Нэгатыўныя
Какаін зьяўляецца судзіназвужальным сродкам, гэта значыць ён скарачае крывяносныя судзіны. Ён падвышае частату дыханьня і тэмпэратуру цела і душыць ванітавы рэфлекс. Пры высокіх дозах можа выклікаць трэмар (дрыгаценьне рук) і сутаргі. Гэтыя стымуляцыйныя эфэкты могуць прывесьці да пашкоджаньня цэнтральнае нэрвовае сыстэмы, што выклікае прыгнёт дыханьня і/або прыпынак сэрца ды можа прывесьці да сьмяротнага зыходу.
Пасьля шматкратнага ўзьдзеяньня какаіну на вызначаныя вобласьці лімбічнае сыстэмы (групы структур галаўнога мозгу, зьвязаныя з эмоцыямі і матывацыяй) спажыўцы какаіну робяцца больш падвержаныя прыступам, якія нагадваюць эпілептычныя прыпадкі.
Какаін выклікае значную страту апэтыту, што прыводзіць да сур’ёзнае страты вагі і дысбалянсу пажыўных рэчываў.
Ужываньне какаіну выклікае парушэньні сну.
Сымптомы какаінавага псыхозу звычайна ўключаюць параною, манію перасьледу, глядзельныя, слыхавыя і датыкальныя галюцынацыі, дэпрэсію і страту матывацыі.
Пры ўвядзеньні какаіну праз нос адбываецца звужэньне крывяносных судзін; гэта можа зьявіцца чыньнікам ятрасьці і пашкоджаньня глейкаватае абалонкі, таму пры сумесным ужываньні какаіну праз нос ёсьць рызыка заражэньня гепатытам праз агульную трубку.
Калі какаін спажываецца нутравенна, выкарыстаньне чужых шпрыцоў можа прывесьці да наступных інфэкцый і захворваньняў: ВІЧ/СНІД, гепатыты, заражэньне крыві, ятрасьць сардэчнага высьціланьня і кляпанаў.
Паленьне какаінавае пасты выклікае наступныя сур’ёзныя ўскладненьні: бранхіты, працяглы кашаль, затуманены зрок і парушэньне цыркуляцыі лёгкіх.
Хранічнае і некантралюемае спажываньне какаіну прыводзіць да дэпрэсій, нэрвовасьці і іншых псыхалягічных праблемаў. Нягледзячы на тое, што нават пры доўгім спажываньні какаін можа не выклікаць сындрому адмены, спажывальнікі часта ня могуць ад яго адмовіцца, пакуль ён увесь не вычарпаецца.
У сувязі з падвышанае пры спажываньні какаіну нагрузкай на сэрца людзі з сардэчнымі праблемамі, гіпэртэнзіяй або сардэчна-судзінкавымі захворваньнямі, больш схільныя рызыцыперадазоўкі са сьмяротным зыходам. Адзначаюцца рэдкія выпадкі кровазьліцьця ў мозаг, выкліканыя рэзкім падвышэньнем крывянага ціску.
Доўгае ўжываньне какаіну выклікаепараною,глухату,трызьненьне, парушэньне страваваньня і некантралюемыя канвульсіі. Акрамя таго, вялізарна верагоднасьць праблемаў з глейкаватае носу або ацьвярдзеньневенаў. Спыненьне ўжываньня прыводзіць даломцы.
Крэк — таньнейшая вэрсія какаіну, якую паляць. Какаін карыстаўся попытам толькі ў багатых людзей, бо каштуе вельмі дорага (кошты даволі моцна вар’ююцца ў залежнасьці ад месца продажу, нахабства прадаўца, ды якасьці прадукту), таму наркабароны вынайшлі яго таньнейшую вэрсію. Крэк атрымлівалі зьмешваньнем какаіну, харчовых шчолачных раствораў і вады, пасьля чаго сумесь высушвалі або выпарвалі. Крэк стаў масавай зьявай у трушчобах такіхгарадоў, якНью-Ёрк іАмстэрдам. Свой назоў (Crack-трэск, храбусьценьне) наркотык атрымаў з-за патрэскваньня пры паленьні. Эфэкт эўфарыі, у адрозьненьне ад какаіну (20 хвілінаў — 1 гадзіна) у крэка працягваўся 15—20 хвілінаў, пасьля чаго арганізм пачынаў патрабаваць наступную дозу. Калі пры назальным ужываньні какаіну наркотык усмоктваўся ў кроў вельмі павольна, то пры паленьні наркотык усмоктваўся фактычна імгненна. Наркаманы, якія паляць крэк, завуць сябе крэкерамі, апрытоны, дзе паляць крэк, завуцца «Крэк-Хаўсамі» (Crack-House).
Па тэмпэратуры плаўленьня какаіну мяркуюць пра ягоную чысьціню. Тэмпэратура плаўленьня «бруднага» наркотыку складае 95—98 °C. Лічыцца, што какаін лепшай якасьці плавіцца пры тэмпэратурах у 140 °C і вышэйшых.