Ерусалі́м,Ерузалем (наіўрыце:יְרוּשָׁלַיִם,Yerushalayim,па-арабску:القُدس, al-Quds) — сталіца й самы буйны горадІзраілю. Насельніцтва на 2009 год складала 763 600 жыхароў. Ерусалім, у мінулым быў сталіцай старажытнагаЮдэйскага царства. Горад ляжыць на водападзеле паміжМіжземным іМёртвым морамі, на вышыні 650—840 мэтраў. Зьяўляецца адным з самых старажытных гарадоў сьвету — ягоны ўзрост больш за 3500 гадоў[1]. Ерусалім зьяўляецца цэнтрам дзьвюх рэлігіяў —юдаізму йхрысьціянства. Немалаважнае значэньне горад мае й дляісламу, ўяўляючы сабой такім чынам сумесь помнікаў гісторыі, культураў і народаў зь вялікай колькасьцю славутасьцяў.
За сваю доўгую гісторыю, Ерусалім быў разбураны двойчы, абложаны 23 разы, атакаваны 52 разоў, і ўзяты й адбіты 44 разоў[2]. Старая частка гораду была заселеная ў 4 тысячагодзьдзі да нашай эры, што робіць Ерусалім аднім з найстарэйшых гарадоў у сьвеце. Старая сьцяна гораду ёсьць аб’ектСусьветнай спадчыны. Горад традыцыйна дзеліцца на чатыры кварталы, аднак імёны, якія выкарыстоўваюцца сёньня, армянскі, хрысьціянскі, юдэйскі й мусульманскі кварталы былі ўведзеныя на пачатку XIX стагодзьдзя[3].
ЯкІзраіль, так іПалестынская аўтаномія лічаць Ерусалім сваей сталіцаю, не прызнаючы правоў за другой стараною. Ізраільскі сувэрэнітэт афіцыйна не быў прызнаныААН і значнай часткаю сусьветнага згуртаваньня. Органы ўлады Палестынскай аўтаноміі ніколі не знаходзіліся ў Ерусаліме.
Статус Ерусаліму — прадмет гарачай дыскусіі. Рэзалюцыя Генэральнай Асамблеі ААН № 181 ад 29 лістапада 1947 году, вядомая пад назваю «Рэзалюцыя аб падзеле Палестыны», прадугледжвала, што сусьветная супольнасьць возьме пад свой кантроль горад пасьля сканчэньнябрытанскага мандату (15 траўня 1948).
У 1950 годзе Ізраіль аб’явіў Ерусалім сваею сталіцаю. У горадзе знаходзіцца Кнэсэт (ізраільскі парлямэнт), а таксама ўсе дзяржаўныя й ўрадавыя ўстановы Ізраілю. У 1948—1967 гадох горад быў акупаваныЯрданіяй, таму статус сталіцы распаўсюджваўся толькі на заходнюю частку гораду.
Пасьля перамогі ў Шасьцідзеннай вайне 1967 годуІзраіль атрымаў кантроль над усім Ерусалімам. Законам аб Ерусаліме 30 ліпеня 1980 году Ізраіль абвесьціў горад сваёй адзінай і непадзельнай сталіцаю.
ААН не прызнала аднабаковай анэксіі Ўсходняга Ерусаліму. Пасьля таго, як 15 жніўня 2006 году ўрадКоста-Рыкі абвесьціў аб пераносе сваёй амбасады зь Ерусаліму ўТэль-Авіў, а 25 жніўня ўрадСальвадору ўзяў прыклад з Коста-Рыкі, у Ерусаліме не засталося ніводнай дыпляматычнай місіі замежнай дзяржавы. Амаль усе краіны разьмяшчаюць свае амбасады ў Вялікім Тэль-Авіве, за выключэньнемБалівіі йПарагваю, чые амбасадарствы разьмяшчаюцца ў прыгарадзе Ерусаліму Мавасэрэт-Ціён. Кангрэс ЗША яшчэ ў 2000 годзе прыняў пастанову аб пераносе амбасады ў Ерусалім, аднак урад ЗША адкладвае выкананьне свайго рашэньня. На цяперашні час амбасада ЗША знаходзіцца ў Тэль-Авіве, аднак у Ерусаліме знаходзіцца Генэральнае консульства ЗША.
Ва Ўсходнім Ерусаліме знаходзяцца консульства ЗША й некаторых іншых краін, якія ажыцьцяўляюць кантакты з Палестынскай аўтаноміяй.
Ерусалім разьмешчаны на паўднёвых адгор’яхплято ўЮдэйскіх гарах, якія ўключаюць у сябеАліўкавая гара (на ўсходзе) й гаруСкопус (на паўночным-сходзе). Вышыня старога гораду складае каля 760 мэтраў. Увесь Ерусалім акружаны далінамі й высушанымі рэчышчамі рэк. ДаліныКідрон,Эном іТырапаэон перасякаюцца ў раёне на поўдзень ад Старога гораду Ерусаліму. Даліна Кідрон ляжыць да ўсходу ад Старога гораду, Аліўкавая гара аддзяляе яе ад уласна гораду. Уздоўж паўднёвага боку старога Ерусаліму месьціцца даліна Эном, якая вядома па біблейскаяэсхаталёгіі «Геена вогненая» альбопекла. Даліна Тырапаэон пачынаецца на паўночным захадзе паблізуДамаскай брамы й цягнецца далей на паўднёвы ўсход праз цэнтар старога гораду да сажалкіСылоэм, дзе падзяляецца на дзьве часткі, каля двух узгоркаў ля храмавай гары на ўсходзе, і на астатняй частцы гораду на захадзе (ніжняя й верхняя частка гораду была апісанаЁсіфам Флявіюсам). Сёньня, гэтая даліна месьціць руіны, якія былі назапашаны на працягу стагодзьдзяў.
У біблейскія часы, Ерусалім быў акружаны лясамімігдалаў,алівы йхвоямі. На працягу стагодзьдзяў войнаў і нядбайнасьці, гэтыя лясы былі зьнішчаны. Фэрмэры ў рэгіёне Ерусаліму будавалі каменныя тэрасы на схілах такім чынам, каб стрымаць глебы, надаюць гарадзкому ляндшафту пэўную асаблівасьць.
Вада заўсёды была асноўнай праблемай у Ерусаліме, аб чым сьведчыць разгалінаваная сетка старажытныхвадаправодаў, тунэлі, басэйны й цыстэрны знаходзяцца ў горадзе. Ерусалім знаходзіцца ў 60 км на ўсход ад Тэль-Авіву й Сярэдземнага мора, а таксама ў 35 км на захад адМёртвага мора, які зьяўляецца самымнізкім вадаёмам на Зямлі. Суседнія гарады ёсьцьБэтлеем іБэйт-Джаля на поўдзень,Абу-Дыс іМаале-Адумім на ўсход,Мэвасэрэт Цыён на захад, іРамала йГіват Зэеў на поўнач.
Горад характарызуеццаміжземнаморскім кліматам, з гарачым, сухім летам і мяккай вільготнай зімой. Сьнег як правіла выпадае раз ці два на зіму, нягледзячы на тое, што ў горадзе праходзіць вялікі сьнегапад кожныя тры-чатыры гады. Студзень самы халодны месяц у годзе, калі сярэдняя тэмпэратура складае 9,1 °C; ліпень і жнівень зьяўляюцца самымі гарачымі месяцамі, зь сярэдняй тэмпэратурай 24,2 °C . Улетку, як правіла, ападкаў няма. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў складае каля 550 мм. Дажджы маюць месца амаль выключна ў пэрыяд з кастрычніка па травень. Ерусалім мае 3400 гадзінаў сонечнага надвор'я на год.
Многія галоўныя вуліцы ў Ерусаліме былі пабудаваны без уліку існаваньня вялікага аб'ёму гарадзкогатранспартага трафіку, што прывяло да перагружанасьці трафіку й большага забруджваньня гарадзкога паветра. Прамысловае забруджваньне ў межах гораду зьяўляецца рэдкім, але выкіды з заводаў на ізраільскіх міжземнаморскіх узбярэжжах маюць месца быць.
У габрэйскіх традыцыйных крыныцах слова «Ерусалім» згадваецца больш за 600 разоў[4]. У 960 годзе да н. э. цар Саламон паставіў на гарыМорыяПершы Храм, які быў разбураны ў 586 годзе да н. э. царом БабілёнуНавухаданосарам. Вярнуўшыся з бабілёнскага палону, юдэі збудавалі Другі Храм, які праіснаваў звыш 500 гадоў і цалкам перабудаваны царом Ірадам (у 34-7 гадох да н. э.). Ерусалімскі храм, які быў аднім з самых пышных збудаваньняў свайго часу, стаў сымбалем Ерусаліму, увасабленьнем ягонай моцы й велічы. Найвялікшая габрэйская сьвятыня была цалкам разбураная ў 70 годзе рымскім імпэратарамТытусам. У 1534 годзе ў Ерусаліме нарадзіўсяІцхак Лурыя Ашкеназі, стваральніклурыянскай кабалы.
У 638 годзе Ерусалім быў заваяванымусульманамі. У ісламе Храмавая гара зьвязана з гісторыяй пра начное ўшэсьце прарокаМухамада. Незразумела, ці было гэта бачаньнем, сном або зьявай чыстапсыхічнай ўласцівасьці, вядома толькі, што Прарок быў разбуджаны й перанесены на чарадзейнай жывёліне ў Ерусалім. Над месцазнаходжаньнем старажытнага юдэйскага Храма адчыніліся нябёсы й адкрыўся шлях, які прывёў Мухамада да трона Госпада, аднак ні яму, ні ягонаму спадарожніку, анёлу Джыбрылю (Гаўрыілу) не было дазволена ўступіць у залімітавыя вобласьці. Многія не паверылі Прароку, калі ён распавёў гэтую гісторыю, аднак тыя, хто былі ў Ерусаліме і ведалі, што Прарок там ніколі не бываў, сталі ў дэталях распытваць яго аб гэтым горадзе, і калі ён у дакладнасьці апісаў ім гэтае месца, то ўсе пераканаліся ў праўдзівасьці ягоных словаў. Кажуць таксама, што ён сустракаўся й гутарыў зь іншымі прарокамі мінулага, як то Ісай (Ісус), Мусай (Майсей) і Ібрагімам (Абраамам)[5].
Паводле Бібліі, у Ерусаліме адбываліся шматлікія падзеі. У прыватнасьці, галоўныя зь іх — Укрыжаваньне Хрыстова на прылеглай да гораду гарыГалгофе й Уваскрасеньне Гасподняе. У выніку гэтага Ерусалім лічыцца галоўным сьвятым горадам хрысьціянаў[6].
Зь сярэдзіны IV стагодзьдзя й да VII стагодзьдзя ў Ерусаліме пачынаецца эпохабізантыйскага панаваньня. У гэты пэрыяд была пабудавана вялікая колькасьць катэдральных сабораў, храмаў і манастыроў па ўсёй акрузе гораду. Былі адчынены тэалягічныя катэдры, сэмінарыі й іканапісныя школы ў самым сьвятым для хрысьціянаў горадзе. У прыватнасьці менавіта тады было ўзьведзена першае комплекснае архітэктурнае збудаваньне вакол пахавальнай пячоры Труны Гасподняй, Галгофы, Каменя памазаньня й ўздоўж усёй вуліцыВіа Далярозы. Тады ўвесь гэты комплекс называўся «Святыя сады». На кожным сьвятым месцы было ўзьведзена па храме, кляштару ці капліцы. Так былі ўзьведзены манастыры ў гонар першых хрысьціянскіх пакутнікаў і сьвятых Старога Запавету: прарокаІльлі, прарокаЯна Хрысьціцеля, сьвятой Ганны, сьвятога Харлампія, сьвятога Стэфана, БратаІсуса Хрыста сьвятога Якава, манастыр Успеньня Багародзіцы, манастыр сьвятых Канстантына й Алены, манастыр Сумленнага Крыжа, і многіх іншых. Таксама быў пабудаваны комплексны манастыр «Сьвяты Мудрасьці» на храмавай гары, дзе знаходзіўся разбураныЕрусалімскі храм.
У 1099—1187 гадах, а таксама з 1229 па 1244 гады Ерусалімам валодалі эўрапейскіякрыжакі. Менавіта яны пабудавалі ў Старым горадзе большасьць цэркваў і храмаў і значна перабудавалі тыя, што ўжо былі ў тых месцах, якія зьвязаны зь біблейскімі падзеямі. У 1173 годзе ў Ерусаліме памерлаЭўфрасіня Полацкая. Пасьля кананізацыі яна стала лічыцца заступніцайПолацку, а пазней і ўсёйБеларусі[7].
У адпаведнасьці з плянамААН па падзелеПалестыны (ад 1947 году) Ерусалім павінен быў стаць міжнароднай тэрыторыяй. У 1950 годзе Ўсходні Ерусалім быў анексаваныЯрданіяй[9], аднак гэтую анэксію прызналі толькіВялікабрытанія,Пакістан іСССР.
Пасьля ўсталяваньня кантролю ў ходзеШасьцідзённай вайны ў 1967 годзе над Усходнім Ерусалімам і Старым горадам Ізраіль распаўсюдзіў свой сувэрэнітэт на ўсю тэрыторыю Ерусаліму. Усім жыхарам было прапанавана ізраільскае грамадзянства; спачатку большасьць зь іх адмовілася ад гэтага, спадзяючыся на вяртаньне пад уладу Ярданіі, але з цягам часу многія яго прынялі. У 1980 годзе Ізраіль аб’яднаў Заходні й Усходні Ерусалім у адміністрацыйным стаўленьні й абвесьціў увесь горад цалкам сталіцай Ізраілю.Рада бясьпекі ААН у сваёй «рэзалюцыі 478», аднак, не прызнала гэты ўчынак законным. Тэрыторыя Ўсходняга Ерусаліму ўключана ў Ерусалімскую выбарчую акругу ў Палестынскую заканадаўчую раду — парлямэнтПалестынскай аўтаноміі.
Пад Старым горадам маецца на ўвазе гістарычная частка Ерусаліму, якая акружана сьцяной. Менавіта тут адбываліся ўсе гістарычныя падзеі, зьвязаныя зь Ерусалімам, і тут знаходзяцца практычна ўсе гістарычныя месцы гораду, у тым ліку сьвятыя месцы трох сусьветных рэлігіяў.
Стары горад гістарычна падзелены на габрэйскую, армянскую, хрысьціянскую й мусульманскую часткі. У ходзе распачатай ў 2000 годзе інтыфады Аль-Акса, якая праходзіць пад мусульманскімі лёзунгамі, арабы-хрысьціяне на Заходнім беразе ракіЯрдан падвяргаюцца перасьледу з боку палестынскіх тэрарыстычных арганізацыяў, што спарадзіла іх масавую эміграцыю, у тым ліку й са Старога гораду.
У 1892 годзе да Ерусаліму была праведзена чыгуначная лінія, якая зьвязала яго зьЯфай. Лінія была зачынена ў 1998 годзе, і на працягу некаторага часу Ерусалім заставаўся без чыгуначнага злучэньня. 9 красавіка 2005 году ўчастак лініі паміж Ерусалімам іБэйт-Шэшэмам быў адчынены зноўку. У цяперашні час Ерусалім зьвязаны прамым чыгуначным паведамленьнем зТэль-Авівам.