Е́нка (па-фінску:Jenkka) — хуткіфінскіпарны танец. Нароўні зполькаю лічыцца клясычнымсялянскім танцам. Танчаць енку ў хуткім тэмпе (каля 140стукаў за хвіліну) ўтакце 2/4 або4/4.
Раньняю адменаю енкі быўскатыш, які прыйшоў у Фінляндыю ў XIX стагодзьдзі і сьпярша стаў папулярны сярод простага люду. У першай палове XIX стагодзьдзя енка аддзялілася ад скатыша ў самастойны танец і тады ж атрымала сваю назву. У адрозьненьне ад скатыша, у ёй зьявіліся скокі.
Мужчыны і жанчыны робяць аднолькавыя крокі. У пачатковайпазыцыі мужчына стаіць зьлева, і абодва глядзяць у бокнапрамку танцу, абдымаючы адной рукой адзін аднаго за талію. Танцоры рухаюцца наперад крокам, падобным даполькі: «левай-правай-левай-падскок (на левай назе)», «правай-левай-правай-падскок». Счапіўшыся вольнымі рукамі, паварочваюцца тварамі і працягваюць рухацца ў ранейшым напрамку, паварочваючыся вакол уласнае восі з адначасным ранейшым крокам «левай-правай-левай-падскок» ці «левай-падскок-правай-падскок». Гэты малюнак паўтараецца на працягу ўсяго танцу.