Цяперашняяканстытуцыя Дэлаўэру, чацьвертая па ліку, была прынятая ў 1897 годзе і прадугледжвае падзел улады назаканадаўчую,выканаўчую ісудовую. Заканадаўчы орган складаецца зПалаты прадстаўнікоў (41 чалец) іСэнату (21 чалец). Старшынём выканаўчай улады зьяўляецца Губэрнатар штату Дэлаўэр. Найвышэйшым судом у сыстэме судоў штату зьяўляецца Вярхоўны Суд.
Падчас прэзыдэнцкіх выбараў жыхары Дэлаўэру звычайна галасуюць за кандыдата адДэмакратычнай партыі.
Дэлаўэр зьяўляецца адным зь нешматлікіх штатаў, дзе дагэтуль захаваўся так званыКанцлерскі суд, які разглядае спрэчкі, выцякаючыя з «права справядлівасьці».
Лічыцца, што заканадаўства Дэлаўэру зьяўляецца самым зручным з пункту погляду бізнэсу, асабліва — буйных кіраўнікоўкарпарацыяў. Гэта, і наяўнасьць адмысловага суду, судзьдзі якога спэцыялізуюцца на спрэчках з удзелам кампаніяў, зьяўляецца чыньнікам таго, што большасьць буйных карпарацыяў ЗША зарэгістраваныя ў штаце Дэлаўэр, нават калі яны і разьмешчаныя ў іншых штатах.
На поўначы Дэлаўэр мяжуе зПэнсыльваніяй, на поўдні і захадзе — зМэрылэндам. З усходу штат абмываецца водаміАтлянтычнага акіяну й ракіДэлаўэр. Да Дэлаўэру таксама належаць невялікія ўчасткі на ўсходнім бакудэльты ракі Дэлаўэр, якія ў сваю чаргу мяжуюць зьНью-Джэрзі.
Разьмешчаная непадалёк ад Довэру базаВПС ЗША зьяўляецца адной з самых вялікіх у краіне. Акрамя свайго асноўнага прызначэньня, гэтая база таксама зьяўляецца прыёмным пунктам і часовайтрупярняй для амэрыканскіхвайскоўцаў і некаторых грамадзянскіх асобаў, памерлых або загінулых за мяжой.