Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Душа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сымбаль душы —птушка, на бізантыйскай мазаіцы

Душа́ — асаблівая нематэрыяльная сутнасьць, што не залежыць адцела й вызначаежыцьцё, здольнасьці й асобу чалавека. Вера ў душу, якая складае сутнасьцьанімізму, зазнала зьмены ў працэсе рэлігійнага разьвіцьцячалавецтва. У сучасных рэлігіях душа разглядаецца ня як вытанчаная копія чалавека, а як нешта нематэрыяльнае й бесьцялеснае, як боскі дар, які чалавек атрымлівае пры нараджэньні й страчвае ў момантсьмерці. Большасьць рэлігіяў прызнае або бесьсьмяротнае існаваньне душы ў замагільным сьвеце, як тохрысьціянства,іслам і іншыя, або бясконцае перасяленьне яе з аднаго цела ў іншае, як тобудызм. Згодна з многімі ідэалістычнымі, дуалістычнымі філязофскім напрамкамі й рэлігійнымі плыням, душа ёсьць несьмяротная субстанцыя[1], нематэрыяльная сутнасьць[2], у якой выказана боская прырода чалавека[3], якая дае пачатак і абумоўліваецца жыцьцём, здольнасьцю адчуваньня, мысьленьня, сьвядомасьці, пачуцьцяў і волі, што супрацьпастаўляецца целу[4].

Каталіцкі сьвятар і мысьлярТамаш Аквінскі прыпісваў наяўнасьць душы ўсім арганізмам, але сьцьвярджаў, што толькі чалавечыя душы ёсьць несьмяротнымі[5]. Згодна зь сьветапоглядам іншых рэлігіяў, у першую чаргуіндуізму йджайнізму, усе жывыя істоты ад самай маленькай бактэрыі да самога буйнога з сысуноў маюць цела й душу. Сапраўдным абліччам істотаў зьяўляецца душа, у той час як цела ёсьць толькі мэханізмам, каб выпрабаваць карму гэтага жыцьця. Паводлеанімізму, душу маюць яшчэ й не біялягічныя аб’екты, як то рэкі й горы[6].

Грэцкія філёзафы, як тоСакрат,Плятон іАрыстотэль, меркавалі, што душа ёсьцьлягічнай здольнасьцю, увасабленьне якой павінна быць самым чароўным учынкам чалавека. На сваім судовым працэсе Сакрат нават абагульніў сваё вучэньне, заахвочваючы сваіх сяброў атэнянаў дамагчыся посьпеху ў пытаньняхпсыхікі, паколькі ўсё цялеснае залежаць ад духоўнае дасканаласьці. Кансэнсус сучаснае навукі палягае ў тым, што няма аніякіх доказаў, якія пацьвярджаюць існаваньне душы, калі як традыцыйна яе вызначаюць як духоўнае дыханьне цела. Умэтафізыцы панятак «душа» ёсьць тоесным панятку «розум», каб абазначыць сьвядомасьць і інтэлект чалавека.

Рэлігійныя ўяўленьні

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Старажытны Блізкі Ўсход

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Паводле вызнаваньню ўСтаражытным Эгіпце, лічылася, што чалавек складаецца з розных элемэнтаў, фізычных і духоўных. Падобныя ідэі сустракліцца ў старажытных асырыйскай і бабілёнскай рэлігіях.Кутамува, каралеўскі чыноўнік VIII стагодзьдзя да н. э. зСамалу, загадаў надпісацьстэлу, усталяваную пасьля ягонай сьмерці. Паводле надпісу, ягоныя жалобы распавядалі ягонае жыцьцё і замагільнае жыцьцё словамі для маёй душы, якая знаходзіцца ў гэтай стэле. Гэта адна з самых раньніх спасылак на душу як на асобную сутнасьць ад цела.

Хрысьціянства

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Душа, якую нясуць на неба на карціне мастакаВільяма-Адольфа Бугро.

Згодна з распаўсюджанайхрысьціянскай эсхаталёгіяй, калі людзі паміраюць, іхныя душы прыйдуць да Бога, які па жыцьцёвым учынкам чалавека будзе вырашаць, дзе душа ў выніку апынецца, ураі ці ўпекле. Іншыя хрысьціяне, якія прытрымліваюцца ідэяў хрысьціянскагакандыцыяналізму, разумеюць душу як жыцьцё й лічаць, што памерлыя сьпяць. Гэтая вера традыцыйна суправаджаецца верай у тое, што няправедная душа перастане існаваць, а не будзе пакутаваць адвечна. Вернікі атрымаюць у спадчыну вечнае жыцьцё альбо на небе, альбо ў Царстве Божым на зямлі, і будуць атрымліваць асалоду ад адвечных зносінаў з Богам.

Не зважаючы на тое, што ўсе асноўныя галіны хрысьціянства, як токаталіцкая царква,праваслаўныя цэрквы,старажытныя ўсходнія цэрквы,царква Ўсходу,эвангелісты й іншыяпратэстанты, вучаць, штоІсус Хрыстос гуляе вырашальную ролю ў працэсехрысьціянскага выратаваньня, спэцыфіка гэтае ролі й ролі іншых рэлігійных асобаў альбо царкоўныя абрады й адносіны ёсьць пытаньнем шырокай разнастайнасьці ў афіцыйным царкоўным вучэньні хрысьціянскіх плыняў, тэалягічных спэкуляцыях і народнай практыцы.

Паходжаньне душы выклікае хвалюючае пытаньне ў хрысьціянстве. Асноўныя выкладзеныя тэорыі ўключаюць духоўныкрэацыянізм,традуцыянізм іпапярэдняе існаваньне. Згодна з крэацыянізмам душы, Бог непасрэдна стварае кожную індывідуальную душу, альбо ў момант засьнітку, альбо ў іншы позьні час. Паводле традуцыянізму, душа паходзіць ад бацькоў, ствараючыся натуральным чынам. Паводле тэорыі папярэдняга існаваньня, душа існуе да моманту засьнітку. Ёсьць шмат меркаваньняў наконт таго, ці ёсьць у чалавечыхэмбрыёнаў душа ад засьнітку, ці ў які момант паміж засьніткам і нараджэньнем чалавек набывае душу,сьвядомасьць, становячыся асобай. Пазыцыі ў гэтым пытаньні могуць гуляць вырашальную ролю ў меркаваньнях аб маральнасьціабортаў[7][8][9].

Адзін з самых уплывовых раньніх хрысьціянскіх мысьляроў заходняга хрысьціянства, Аўгустын, назваў душу асаблівай субстанцыяй, надзеленай розумам і прыстасаванай кіраваць целам. Некаторыя хрысьціяне падтрымліваюць трыхатамічны погляд на людзей, які сьцьвярджае, што чалавек складаецца зь цела, душы й духу[10]. Аднак большасьць сучасных тэолягаў адзначаюць, што паняткі «дух» і «душа» у многіх біблейскіх тэкстах ужываюцца ўзаемазаменна, і таму яны ёсьць тоеснымі. Такім чынам, тэолягі прытрымліваюцца тэорыі дыхатаміі, якое сьцьвярджае што чалавек складаецца зь цела й душы.

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  1. ^Иерей Андрей Хвыля-Олинтер — О реинкарнации (переселении душ).
  2. ^Е. В. Мареева — Д. Локк об истоках единства души: Бог, натура или культура?
  3. ^Людвиг Фейербах. Сущность христианства.
  4. ^Дуализм(недаступная спасылка). Гісторыя філязофіі.
  5. ^Peter Eardley and Carl Still (2010).«Aquinas: A Guide for the Perplexed». London. Continuum. — С. 34—35. —ISBN0826498809.
  6. ^«Soul», The Columbia Encyclopedia, Sixth Edition. 2001—07.
  7. ^«Do Embryos Have Souls?». Catholic Education Resource Center.
  8. ^«Embryos have souls? What nonsense». The Times.
  9. ^Jones, David Albert (2005).«The Soul of the Embryo: An Enquiry into the Status of the Human Embryo in the Christian Tradition». Continuum Press. —ISBN978-0-8264-6296-1.
  10. ^«Soul». New Advent.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Душасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Душа. Азбука веры (анг.).
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Душа&oldid=2569796»
Катэгорыя:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp