Дункерк (па-француску:Dunkerque,па-нідэрляндзку:Duinkerke(n)) — горад уФранцыі, які знаходзіцца ў дэпартамэнцеНор у рэгіёнеО-дэ-Франс (да 1 студзеня 2016 — у рэгіёнеНор-Па-дэ-Кале). Насельніцтва гораду складае 89 882 чалавекі, паводле зьвестак на 2013 год.
Дункерк ёсьць горад-порт на беразеЛя-Маншу, за 75 км на паўночны захад адЛілю й 295 км на поўнач адПарыжу, за 10 км ад мяжы зБэльгіяй. З Дункерку ўангельскіДуўр ходзіць паром.
Дункерк вядомы з 1067 году. УСярэднявеччы горад разараўся ня менш за шэсьць разоў, у XVII стагодзьдзі на горад прэтэндвалі французы, ангельцы, гішпанцы й галяндцы.
На пачаткуНідэрляндзкай рэвалюцыі Дункерк на кароткі час, з 1577 па 1583 гады, перайшоў у рукі Гяландзкай Рэспублікі, але ў 1583 годзегерцаг Пармскі вярнуў яго даГішпаніі й зрабіў апорнай базай марскіх апэрацыяў супраць Нідэрляндаў. Спачатку ў Дункерку грунтавалася толькі невялікая каралеўская эскадра, але затым ён стаў буйной базай піратаў, гэтак званыяДзюнкерскія прыватыры, якім гішпанскія ўлады Нідэрляндаў выдаваліспэцыяльны дазвол нападалі на гандлёвыя судны дзяржаапў, варожых да Гішпаніі.
У 1600 гозде ў ходзебітвы ля Ніўпоорту галяндзкія войскі паспрабавалі захапіць Дункерк з сушы. Нягледзячы на першыя посьпехі, арміі прынцаМорыца Аранскага не ўдалося завалодаць крэпасьцю, і марскія апэрацыі прыватыраў працягнуліся. У 1646 годзе, аднак, прыватыры згубілі сваю базу, бо горад захапілі французы, але ў 1652 годзеГабсбургі вярнулі яе сабе.
У 1657 годзе ў выніку вайны паміжАнгельскай рэспублікайОлівэра Кромвэля й Гішпаніяй Дункерк быў заняты ангельскімі войскамі й быў замацаваны за Ангельшчынай паводле мірнай дамовы, якая была складзена ў наступным годзе. У 1662 годзе кароль АнгельшчыныКарл II прадаў Дункерк Францыі за 320 000 фунтаў.
У часыЛюдовіка XIV прыватыры, знаходзячыся на службе караля Францыі, зьдзейсьнілі мноства набегаў на галяндзкія судны. Самаму знакамітаму з прыватыраў,Жану Бару, у цэнтры гораду пастаўлены помнік. ПаводлеУтрэхцкай дамове 1713 году Францыя абавязалася спыніцьпірацтва й разабраць гарадзкія ўмацаваньні.
У часФранцускай кампаніі у траўні 1940 году брытанскі экспэдыцыйны корпус, які ваяваў на баку Францыі, разам з рэшткамі францускай арміі адступаў праз Дункерк пад націскам наступленьнянямецкага войска.
Хаўрусьнікі былі акружаны ў раёне порту Дункерку й непазьбежна былі б зьнішчаны немцамі, але, па загадзеГітлера, надыходзячыя войскі былі спыненыя для перадышкі. Брытанскае камандаваньне скарысталася нечаканай магчымасьцю, каб арганізавацьэвакуацыю сваіх войскаў. Па загадзеЎінстана Чэрчыля ўсе судны, вялікія й малыя, былі накіраваны да Дункерку для таго, каб забраць ангельскіх жаўнераў. У выніку за некалькі дзён у ходзеапэрацыі «Дайнэма» было эвакуявана 338 тысячаў вайскоўцаў, у тым ліку 123 тысячы французаў. Каля 40 тысячаў вайскоўцаў хаўрусьнікаў, прыкрывалі адыход асноўных сілаў, трапілі ў палон ці былі вымушаныя прабірацца ў Ангельшчыну іншымі шляхамі.
У верасьні 1944 году канадзкія войскі паспрабавалі вызваліць Дункерк падчас наступу хаўрусьнікаў на паўночны ўсход пасьля посьпехувысадкі ў Нармандыі. Аднак нямецкі гарнізон Дункерку ператварыў горад у непрыступную крэпасьць і пасьпяхова абараняўся ад войскаў хаўрусьнікаў да канца вайны й здаўсячэхаславацкім войскам толькі 9 траўня 1945 году, пасьля атрыманьня весткі пракапітуляцыю Нямеччыны.
За часы Другой сусьветнай вайны тры чвэрці забудовы было зьнішчана. Пасьля горад быў перабудаваны згодна з новым горадабудаўнічым рашэньнем, грунтоўнай мадэрнізацыі падвергнуўся й гандлёвыпорт. Агульная плошча набярэжных Дункерку цяпер перавышае 13 км. У цэнтры гораду знахолзіцца плошча Жана Бара з 40-мэтровайбэфруа XV стагодзьдзя, адрэстаўраванай пасьля вайны.
Гавань Дункерку ёсьць трэцяй па велічыні ў Францыі, пасьляМарсэлю йГаўру. У Дункерку знаходзіцца адзін з 12 нафтаперапрацоўчых заводаў Францыі.
Структура занятасьці насельніцтва:
Дункерк —сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^абвCode officiel géographique
- ^абвrecueil des actes administratifs de la préfecture du Nord (фр.) —préfecture du Nord, 2010.
- ^абвhttps://www.treccani.it/enciclopedia/dunkerque/