Драўніна —дрэва, якое выкарыстоўваецца для будаўніцтва, вырабумэблі і папяровай пульпы. Драўніна зьяўляецца цяжкай, кудзелістай структурнай тканінай, якая знаходзіцца ў сьцеблах і каранях дрэвах. Яна шырока выкарыстоўваецца на працягу тысячаў гадоў якпаліва і ў якасьці будаўнічага матэрыялу. Гэта арганічны матэрыял, прыродны кампазыт зцэлюлёзных валокнаў, якія ўзмацняюцца пры расьцяжэньні. Да цьвёрдых сортаў дрэва адносіцца чырвонае дрэва, цік, чорнае дрэва, ружовае дрэва,дуб,вяз,эўкаліпт ібук. Усе, акрамя эўкаліпта, растуць дужа павольна, з-за чаго іх сусьветныя запасы практычна вычарпаныя. Да мяккіх сортаў драўніны адносяцца драўніна хвойных дрэваў (сасны,яліны,лістоўніцы), яны растуць хутка і лёгка паддаюцца апрацоўцы, але лічыцца драўніна нізкай якасьці. Да белай драўніны адносіцца драўнінабярозы,ясеня,клёна іявара, усе гэтыя дрэвы хутка растуць, іхнюю драўніну выкарыстоўваюць як шпону і лічаць таннай.
Зямля зьмяшчае каля аднаго трыльёну тон драўніны, якая расьце з хуткасьцю 10 мільярдаў тон у год. Як багатыя вугляродна-нэўтральна аднаўляльныя рэсурсы, драўняныя матэрыялы выкліваюць вялікую цікавасьць у якасьці крыніцы аднаўляльнай энэргіі. У 1991 годзе было сабрана каля 3,5 мільярду кубічных мэтраў драўніны. Яна зьяўляецца дамінуючым матэрыялам пры стварэньні мэблі і пры будаўніцтве[1].
Беларусь зьяўляецца лясной дзяржавай, маючы комплексны паказчык колькасьці лясных рэсурсаў вышэйшы за большасьць краінаўЭўропы[2]. Пры гэтым большая частка з нарыхтаванай драўніны пераапрацоўваецца ўнутры краіны[3], дзе маецца вялікая колькасьць пераапрацоўчых прадпрыемстваў.
На студзень 2014 году ў Беларусі на душу насельніцтва прыпадала 173кубамэтры лесу, што ў 2,5 разы перавышала сусьветны ўзровень. Пры гэтым, да 2010-х гадоў у экспарцелясной прамысловасьці пераважаў лес-кругляк і танныя паўфабрыкаты. Зь іх за мяжой выпускалі вырабы з высокайдададзенай вартасьцю, а назад увозілімэблю іпаперу[4].
^Horst H. Nimz, Uwe Schmitt, Eckart Schwab, Otto Wittmann, Franz Wolf "Wood" in Ullmann's Encyclopedia of Industrial Chemistry 2005, Wiley-VCH, Weinheim. doi:10.1002/14356007.a28_305