Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Гішпанія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гішпанія
лац.Hišpanija

гішп. Reino de España
Сьцяг ГішпанііГерб Гішпаніі
СьцягГерб
Нацыянальны дэвіз:Plus Ultra
Дзяржаўны гімн: «Marcha Real»
Месцазнаходжаньне Гішпаніі
Афіцыйная мовагішпанская
СталіцаМадрыд
Найбуйнейшы горадМадрыд
Форма кіраваньняПарлямэнцкая манархія
Філіп VI
Пэдра Санчэс
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
50-е месца ў сьвеце
505 990[1] км²
1,04%
Насельніцтва
 • агульнае (2016)
 •шчыльнасьць
30-е месца ў сьвеце
46 423 064[2]
92/км²
СУП
 • агульны (2014)
 • на душу насельніцтва
16-е месца ў сьвеце
$1,566 млрд[3]
$33 700[3]
ВалютаЭўра ()
Часавы пас
 •улетку
CET (UTC+1)
СEST (UTC+2)
Незалежнасьць843
Аўтамабільны знакE
Дамэн верхняга ўзроўню.es
Тэлефонны код+34
Мапа Гішпаніі
Мапа Гішпаніі

Гішпа́нскае Карале́ўства абоГішпа́нія (па-гішпанску:Reino de España альбоEspaña) —краіна на заходнім поўдніЭўропы, мяжуе на поўначы зФранцыяй іАндорай, на захадзе — зПартугаліяй, на поўдні мае мяжу зГібральтарам іМарока. Зьяўляецца чальцомЭўрапейскага Зьвязу з 1986 году,Эўразоны — з 2002 году. Краіна месьціцца наПірэнэйскім паўвостраве ў паўднёва-заходняй частцы Эўропы. Гішпанія на поўдні абмываеццаМіжземным морам.

Гішпаніі таксама належацьБалеарскія астравы ўМіжземным моры,Канарскія астравы ўАтлянтычным акіяне, аўтаномныя гарады-анклявы на поначыАфрыкіСэўта йМэлільля, якія мяжуюць зМарока. Маючы агульную плошчу ў 505 992 км², Гішпанія зьяўляецца другой паводле велічыні краінай уЗаходняй Эўропе і Эўрапейскага зьвязу, і пятай паводле велічыні ў Эўропе.

Сучасныя людзі ўпершыню зьявіліся на Пірэнэйскім паўвостраве каля 35 тыс. гадоў таму. Паўвостраў апынуўся падрымскім валадарствам каля 200 г. да н. э., пасьля чаго вобласьць была названая Гішпаніяй (лац.Hispania). УСярэднявеччы рэгіён быў заваяваны германскімі плямёнамі, а затым імаўрамі на поўдні. Гішпанія аб’ядналася ў XV стагодзьдзі пасьля шлюбу каталіцкіх манархаўКастыліі йАрагону і завяршэньняРэканкісты, якая доўжылася некалькі стагодзьдзяў да 1492 году. Гішпанія сталася ўплывовай глябальнай імпэрыяй у пачаткуНовага часу, зьяўляючыся адной зь першых краінаў, якія калянізаваліНовы Сьвет. Цяпер як рэшткі колішняй імпэрыі існуе вялікая колькасьць гішпанамоўных краінаў, агішпанская мова зьяўляецца роднай больш чым для 500 мільёнаў чалавек, зьяўляючыся другой паводле распаўсюджанасьці роднай мовай сьвету (пасьля кітайскай).

Назва

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Беларуская назва краіны паходзіць ад лацінскага словаHispania, якое выкарыстоўвалі для пазначэньня зямельІбэрыйскага паўвострава ў часыРымскае імпэрыі. Ў арыґінальным лацінскім выразе нямае гуку Ш, таму да беларускае мовы ён мог патрапіць празьнямецкую абопольскую мову. Адкуль пайшоў лацінскі тэрмін дакладна невядома, аднак ёсьць некалькі тэорый.

• Слова магло паходзіць ад старажытнаібэрыйскагаHispalis, што азначаеместа заходняга сьвету.

• Слова можа маці супольны корань ізь фінікійскім словамspy, што азначае «каваць мэталы», таму даслоўна назва Гішпанія перакладаецца як «край, дзе куюць мэталы».

• Слова можа быць словавытворам фінікійскагаI-Shpania, што азначае «краіна зайцаў».

• Слова можа паходзіць ад старажытнагрэцкагаΈσπερία (Hespería), гэты тэрмін раней выкарыстоўвалі на пазначэньнеІталіі, літаральна азначае «заходняя зямля».

• Слова можа паходзіць адбасконскагаEzpanna, што азначае «край» альбо «граніца».

Гісторыя

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Асноўны артыкул:Гісторыя Гішпаніі

Старажытная гісторыя

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Дальмэн-дэ-Мэнга, Паўднёвая Гішпанія

У адной зь пячораў у скалеГібральтару ў 1848 годзе быў знойдзенычэрап, які — як высьветлілася пазьней — належаўнэандэртальцу і ўзрост якога налічвае 60 тыс. гадоў. У 1926 годзе тамака знайшлі яшчэ адзін чэрап — маленькай нэандэртальскай дзяўчынкі, якой на час сьмерці было ўсяго чатыры гады. Прыкладыпячорнага жывапісу чалавека разумнага (homo sapiens) знаходзяцца ўАльтамірскай пячоры непадалёк адСантыльяна-дэль-Мар уКантабрыі, дзе можна пабачыць больш за 150 насьценных малюнкаў, якія ўзьніклі прыкладна 16 000 — 14 000 гадоў да н. э. Іншыя ўзоры пячорнага жывапісу, узрост якіх налічвае каля 20 000 гадоў, былі знойдзеныя ў пячорыЛя-Пілета (La Pileta) непадалёку адРонда і ў адной зь пячораў каля мястэчкаНэрха ў правінцыіМаляга ўАндалюзіі. У пячорахЭкаін іАльтксэры, якія знаходзяцца каляСан-Сэбастыяну ў паўднёва-заходняй частцыІбэрыйскага паўвостраву,археолягі знайшлі шматлікія гравюры й наскальныя малюнкі, на сёньняшні час больш за 300артэфактаў, у першую чаргу каменныя й касьцяныя прылады, узрост найстарэйшых зь якіх дасягае 16 500 і 15 500 гадоў і якія адносяцца да раньняймагдаленскай эпохі. Наймаладзейшыя творы наскальнага жывапісу зь пячорыКуэва-Ля-Пілета (Cueva La Pileta) былі створаныя ўVI стагодзьдзі да н. э. З той жа эпохі паходзяць жывапіс пячорыКуэва-дэ-ляс-Лятрэрас (Cueva de los Letreros) непадалёк адВэлес-Блянка ўАльмэрыі, а таксама залатыя вырабы й тканіна з магільных склепаў пячорыКуэва-дэ-лёс-Мурчыелягас (Cueva de los Murciélagos), якая месьціцца ўГранадзе.

Рымскі час

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

У часеДругой Пунічнай вайны,Рымская рэспубліка захапіла картагенскія гандлёвыя калёніі ўздоўж ўзьбярэжжа Міжземнага мора прыкладна з 210 да 205 год да н. э. рымлянам спатрэбілася амаль два стагодзьдзі, каб завяршыць заваёву Пірэнэйскага паўвостраву, хоць яны мелі кантроль над ім на працягу больш за шасьці стагодзьдзяў. Рымскае панаваньне звычайна праяўлялася праз рымскія законы, мову й сетку дарог[4].

Мясцовыя кельцкае і ібэрыйскае насельніцтва паступова раманізавалася з рознай хуткасьцю ў розных частках Гішпаніі. Мясцовыя кіраўнікі паходзілі з рымскіх патрыцыяў[5]. Рэгіён быў моцна інтэграваны ў рымскую эканоміку, празь ягоныя гавані экспартавалізолата,воўну,аліву івіно. Сельскагаспадарчая вытворчасьць павялічылася з увядзеньнем ірыгацыйных праектаў. На тэрыторыі тагачаснай Гішпаніі нарадзіліся такія вядомыя рымскія дзеячы, як то імпэратарыАдрыян,Траян,Тэадосіюс I і філёзафСэнэка. У I стагодзьдзі ў рэгіёне пачало пашыраццахрысьціянства, якое атрымала папулярнасьць у гарадох у II стагодзьдзі[5]. Пераважна ў рымскія часы былі закладзеныя асновы сучаснай гішпанскай мовы і рэлігійнай традыцыі[4]. У якасьці спадчыны раманізацыі мясцовае насельніцтва стала размаўляць нанароднай форме лаціны, якая пасьля распаду Рымскай імпэрыі паступова стала асновай для ўзьнікненьня мясцовыхраманскіх моваў — гішпанскай, каталянскай, галісійскай, астурыйскай і г. д. Нягледзячы на гэта, на тэрыторыі Ібэрыйскага паўвостраву застаўся амаль незакранутым лацінскім уплывам народбаскаў, які мае не-індаэўрапейскае паходжаньне і дагэтуль захоўвае ўласную не-індаэўрапейскуюмову. Зрэшты, існуюць вэрсіі, паводле якіх першапачатковы рэгіён пражываньня баскаў месьціўся на поўдні сучаснае Францыі.

Палітыка

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Дзяржаўны лад

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Канстытуцыя Гішпаніі прынятая 29 сьнежня 1978 году. Яна вызначала форму кіраваньня як парлямэнцкую манархію і аб’яўляла Гішпанію «сацыяльнай, прававой і дэмакратычнай дзяржавай, вышэйшымі каштоўнасьцямі якой зьяўляюцца воля, справядлівасьць, роўнасьць і палітычны плюралізм». Кароль лічыцца «главой Гішпанскай дзяржавы, знакам яго адзінства й сталасьці», ён таксама зьяўляецца галоўнакамандуючым усімі ўзброенымі сіламі. Кароль ажыцьцяўляе толькі «функцыі, якія яму прадстаўленыя Канстытуцыяй і законам». Яго палітычная ініцыятыва складаецца ў вылучэньні кандыдатуры Старшыні ўраду. Фактычна кароль санкцыянуе рашэньні, якія прымаюцца іншымі органамі, у прыватнасьці ўрадам і картэсамі (дэпутатамі парлямэнту). З чэрвеня 2014 году на стальцы краіны знаходзіццаФіліп VI, сын папярэдняга манарха Хуана Карляса І.

Канстытуцыя надзяляе заканадаўчай уладай двухпалатны парлямэнт, Генэральныя картэсы. Вялікая частка паўнамоцтваў належыць ніжняй палаце, Кангрэсу дэпутатаў (350 чальцоў). Прынятыя ім законапраекты павінныя прадстаўляцца на разгляд верхняй палаты — Сэнату (256 чальцоў), але Кангрэс бальшынёй галасоў можа пераадолець вэта Сэнату. Дэпутаты парлямэнту й сэнатары абіраюцца тэрмінам на 4 гады — паводле мажарытарнай сыстэмы, а Кангрэс — паводле прапарцыйнай сыстэмы.

Выбарчым правам валодаюць усе грамадзяне краіны, якія дасягнулі 18 гадоў. Картэсы вырашаюць пытаньні заканадаўства, бюджэту, успадкоўваньня пасаду, рэгенцтва й апякунства, кантролю. Кантроль картэсаў над урадам уключае вотум даверу (аднак дэпутаты павінныя загадзя азначыць кандыдатуру наступнага прэм’ер-міністра), рэзалюцыі вымовы (падобныя на вотум недаверу), камісіі па расьсьледаваньні, права на любую інфармацыю. Выканаўчая ўлада належыць ураду на чале з прэм’ер-міністрам, яму падпарадкаваны ўвесь дзяржаўны апарат, уключаючы органы бясьпекі. Урад вызначае асноўныя кірункі ўнутранай і зьнешняй палітыкі краіны, валодае правам заканадаўчай ініцыятывы, аб’яўляе пра ўводзіны надзвычайнага становішча. Прэм’ер-міністар высоўваецца главой дзяржавы — каралём і зацьвярджаецца бальшынёй дэпутатаў парлямэнту. Звычайна прэм’ер-міністар зьяўляецца лідэрам партыі, якая атрымлівае перавагу бальшынёй месцаў у Кангрэсе дэпутатаў. Для фармаваньня ўраду гэтая партыя можа ўступаць у кааліцыю зь іншымі партыямі.

Партыі і палітыкі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Палітычныя партыі:

Палітыкі:

Адміністрацыйны падзел

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Асноўны артыкул:Правінцыі Гішпаніі

Гішпанія падзяляецца на сямнаццацьаўтаномных супольнасьцяў і два аўтаномныя гарады (Мэлільля йСэўта), якія ў сваю чаргу складаюцца з адной ці больш правінцыяў. Правінцыі падзяляюцца на камаркі й муніцыпалітэты — адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі мескага ды сельскага ўзроўню.

Аўтаномныя супольнасьці зьяўляюцца першым узроўнем адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу краіны. Яны былі створаныя пасьля 1979 году, пасьля таго як дзейнаяканстытуцыя набыла сваю моц у прызнаньні правоў на самакіраваньне да нацыянальных рэгіёнаў Гішпаніі. Такія супольнасьці былі быць на аснове аб’яднаньня суседніх правінцыяў паводле агульных гістарычных і культурна-эканамічных прыкметах. Гэтая тэрытарыяльная арганізацыя вядомая ў Гішпаніі як дзяржаўныя аўтаноміі.

Асноўным інстытуцыянальным законам кожнай аўтаномнай супольнасьці зьяўляеццаСтатут аўтаноміі. Статут усталёўвае імя супольнасьці ў адпаведнасьці зь ягоным гістарычным ідэнтыфікаваньнем, межы сваіх тэрыторыяў, а таксама імя і арганізацыю інстытутаў улады.

Урад ўва ўсіх аўтаномных супольнасьцях павінен быць заснаваны на падзеле паўнамоцтваў, які ўключае ў сябе:

  • Заканадаўчы сход, чальцы якога павінны абірацца ўсеагульнымвыбарчым правам у адпаведнасьці з сыстэмайпрапарцыйнага прадстаўніцтва;
  • Урадавы савет, з выканаўчымі і распарадчымі функцыямі на чале з прэзыдэнтам, які абіраецца Заканадаўчым сходам і вылучаецца каралём Гішпаніі;
  • Вярхоўны суд пры Вярхоўным судзе Гішпаніі, якія ўзначальваюць судовую арганізацыю ў складзе аўтаномнай супольнасьці.

Аўтаномныя супольнасьці

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Зьнешнія стасункі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Напачатку 2004 году ў сувязі з прыходам да ўлады новага сацыялістычнага ўраду Хасэ Л. Р. Сапатэра адбыўся істотны паварот у зьнешняй палітыцы Гішпаніі ад падтрымкі курсуЗША да салідарнасьці зь лідэраміЭўразьвязу, у прыватнасьці, у ірацкім пытаньні: пасьля перамогі на выбарах 14 сакавіка 2004 году новае сацыялістычнае кіраўніцтва вывела гішпанскае войска зІраку. Гішпанія — найбуйнейшая з краінаў Эўрапейскага Зьвязу, якая не прызнала незалежнасьцьКосава праз падобныя ўласныя праблемы з баскамі.

Адным з важнейшых кірункаў зьнешняй палітыкі Гішпаніі зьяўляецца Лацінская Амэрыка. У пачатку ХІХ стагодзьдзя Гішпанія аказвае дапамогу краінам гэтага рэгіёну ў станаўленьні грамадзянскай супольнасьці, дэмакратычных устояў, адкрытага й свабоднага гандлю, у рашэньні сацыяльна-эканамічных праблемаў. Для дасягненьня гэтых мэтаў была створаная Ібэраамэрыканскаая супольнасьць нацыяў. Штогод праводзяцца саміты, на якіх вырашаюцца важнейшыя пытаньні.

Ня менш важным кірункам зьнешняй палітыкі Гішпаніі зьяўляецца Міжземнамор’е. Рашэньне праблемаў у гэтым рэгіёне й захаваньне сяброўскіх стасункаў і кантактаў зь міжземнаморскімі краінамі граюць важную ролю для Гішпаніі, таму гэта пытаньне яе ўласнай бясьпекі, акрамя таго, гэтыя краіны суседнічаюць зь ёй, а таксама зьяўляюцца важным гандлёвымі партнэрамі. Важным праектам у галіне гішпана-міжземнаморскага дыялёгу зьяўляецца «Барсэлёнскі працэс» — праграма, накіраваная на замацаваньне ў краінах міжземнаморскага рэгіёну інстытутаў дзяржавы, разьвіцьця эканомікі, прагрэсу ў сацыяльнай галіне, рашэньня вострых пытаньняў і праблемаў рэгіёну.

Геаграфія

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

65% плошчы Гішпаніі знаходзіцца на вышыні болей 500 мэтраў над узроўнем мора. Цэнтральную частку займаюць пласкагор’і (галоўнае —Мэсэта) і невысокія горы (Цэнтральная Кардыльлера,Сьера-Арэна і інш.). На поўначы й паўночным усходзе знаходзіцца ланцугПірэнэйскіх гор (самы высокі пункт — гараАнэта, 3404 м),Кантабрыйскія,Ібэрыйкія іКаталёнскія горы. На поўдні горыКардыльера Бэціка іСьера-Нэвада (самы высокі пункт — гараМулясэн, 3482 м). Самым высокім пунктам Гішпаніі зьяўляецца дзейныВульканТэйдэ (3718 м), на востравеТэнэрыфэ (Канарскія астравы). Самай значнай нізінай краіны зьяўляеццаАндалюзійская нізіна на паўднёвым захадзе краіны.

Клімат у асноўнымсубтрапічны міжземнаморскі, сьпякотны й сухі (каляАтлянтычнага ўзьбярэжжа —умерана кантынэнтальны). Сярэднія тэмпэратурыстудзеня вагаюцца ад +4°С — + 5°С на пласкагор’і Мэсэта да +12°С на поўдні краіны, учэрвені ад + 23°С да 29°С. Ападкаў выпадае 300—500 мм у год (у асноўным зімой), у гарах і на заходнім узьбярэжжы — да 1000 мм. Самымі буйнымі рэкамі зьяўляюццаТаха,Дуэра,Гвадальквівір іГвадыяна.

Лясы займаюць каля 40% тэрыторыі Гішпаніі. У высакагор’ях і ў далінах рэк знаходзяцца лугі, на сухіх пласкагор’ях Мэсэта — сухі стэп. КаляГібральтару сустракаюццамакакі — адзіны ўЭўропе родмалпаў.

Будова паверхні

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

У Гішпаніі адлегласьць з поўначы на поўдзень не перавышае 870 км, з усходу на захад — 1000 км, а працягласьць берагавой лініі — 2100 км (у тым ліку каля 1130 км прыходзіцца наМіжземнае мора і 970 км — наАтлянтычны акіян і Біскайскі заліў). Ад мяжы з Францыяй на захад Кантабрыйскія горы цягнуцца ўздоўж берагу мора; тут ёсьць некалькі досыць вялікіх бухтаў, у якіх знаходзяцца парты. Адгор’і падыходзяць да мора, утвараючы парэзанае глыбокімі залівамі ўзьбярэжжа з стромымі скаламі й шматлікімі астравамі. На паўднёвым захадзе, ад мяжы з Партугаліяй да Гібральтарскага праліву, узьбярэжжа нізіннае і месцамі багністае. На ўсход адГібральтару да Міжземнага мора блізка падыходзяць перадгор’і, прыбярэжныя раўніны адсутнічаюць. Яшчэ далей на паўночны ўсход фрагмэнтарна разьвітыя прыбярэжныя раўніны, падзеленыя адгор’ямі гор.

Гішпанія ўяўляе сабой масіўнае паднятае пласкагор’еМэсэта, складзенае пераважна старажытнымі крышталічнымі пародамі ў спалучэньні з альпійскімі гарамі, якія сфармаваліся ў палеагене й нэагене. Сярод пародаў, што складаюць Мэсэту, вылучаюцца дакембрыйскія крышталічныялупнякі і гнэйсы са шматлікімі гранітнымі інтрузіямі. Мэсэта займае каля 2/3 тэрыторыі Гішпаніі і абрамленая высокімі гарамі. Акрамя таго, у яе цэнтральных раёнах узвышаюцца буйныя горставыя хрыбты Цэнтральнай Кардыльеры. Гэтыя горы падзяляюць плято Старая й Новая Кастылія, вада зь якіх дрэнюецца адпаведна рэкамі Дуэра й Таха. Плято складзеныя тоўшчамі асадкавых пародаў і алювіяльнымі адкладамі і адрозьніваюцца выключна плоскім і манатонным рэльефам. Толькі месцамі сустракаюцца сталовыя астанцы даўгаватай формы — фрагмэнты старажытных рачных тэрасаў.

Да поўдня ад Новай Кастыліі ўзвышаюцца Таледзкія горы. На поўдзень знаходзяцца плято Эстрэмадуры й Ля-Манчы, якія ўваходзяць у склад Мэсэты. Самы паўднёвы бок Мэсэты Сьера-Марэна прыпадняты. Сьера-Марэна стромка абрываецца да шырокай Андалюзійскай нізіны, басэйну р.Гвадалквівір, якая ўпадае ў Кадыскі заліў.

На паўднёвым усходзе Гішпаніі распасьціраюцца складчатыя горы Кардыльера-Пэнібэтыка з найвышэйшай вяршыняй краіны — гарой Мулясэн (3482 м), увянчанай сьнежнікамі й ледавікамі, якія займаюць самае паўднёвае становішча ў Заходняй Эўропе.

Ібэрыйскія горы аддзяляюць Мэсэту ад Арагонскага плято, дрэнаванага р. Эбра, і маюць у пляне дугападобную форму. Месцамі яны перавышаюць 2100 м. Месцамі рэчышча Эбра знаходзіцца на дне глыбокіх, амаль непраходных каньёнаў.

Невысокія Каталёнскія горы цягнуцца на працягу 400 км амаль раўналежна берагу Міжземнага мора і фактычна адасабляюць ад яго Арагонскае плято. Участкі прыбярэжных раўнінаў ля мяжы з Францыяй, адрозьніваюцца высокай урадлівасьцю.

З поўначы Арагонскае плято аблямоўваюцьПірэнэі. Яны цягнуцца амаль на 400 км ад Міжземнага мора да Біскайскага заліву і ўтвараюць магутны непераадольны бар’ер паміж Пірэнэйскім паўвостравам і астатняй часткай Эўропы. Гэтыя складкаватыя горы, якія сфармаваліся ў трацічны пэрыяд, месцамі перавышаюць 3000 м; найвышэйшая вяршыня — пік Анэта (3404 м). Заходнім працягам Пірэнэяў зьяўляюцца Кантабрыйскія горы, таксама субшыротнага прасьціраньня. Гэтыя горы пабітыя разломамі і моцна разьдзеленыя пад уплывам рачной эрозіі.

Клімат

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Гішпанія зьяўляецца адной з самых цёплых дзяржаваў уЗаходняй Эўропе. Сярэдняя колькасьць сонечных дзён складае 260—280. Сярэдняя гадавая тэмпэратура на ўзьбярэжжыМіжземнага мора складае 20 градусаў вышэй за нуль. Зімой тэмпэратура апускаецца ніжэй за нуль звычайна толькі ў цэнтральных і паўночных раёнах краіны. Улетку тэмпэратура падымаецца да 40 градусаў і вышэй (ад цэнтральнай часткі да паўднёвага ўзьбярэжжа). На паўночным узьбярэжжы тэмпэратура не такая высокая — каля 25 градусаў вышэй за нуль. Для Гішпаніі характэрныя вельмі глыбокія ўнутраныя кліматычныя адрозьненьні, і яна толькі ўмоўна можа быць цалкам аднесеная да міжземнаморскай кліматычнай вобласьці. Гэтыя адрозьненьні праяўляюцца як у тэмпэратуры, так і ў гадавых сумах і рэжыме ападкаў. На крайнім паўночным захадзе клімат мяккі й вільготны са слабымі ваганьнямі тэмпэратуры на працягу году і вялікай колькасьцю ападкаў. Пастаянныя вятры з боку Атлянтыкі прыносяць шмат вільгаці, галоўным чынам зімой, калі пануе туман і воблачнае надвор’е з дажджамі, амаль без маразоў і сьнегу. Сярэдняя тэмпэратура самога халоднага месяца такая ж, як і на паўночным захадзе Францыі. Лета сьпякотнае й вільготнае, сярэдняя тэмпэратура рэдка вышэй 17 градусаў вышэй за нуль. Гадавая колькасьць ападкаў перавышае 1000 мм, а месцамі дасягае 2000 мм. Цалкам іншыя ўмовы ва ўнутраных частках краіны — на плято Старой і Новай Кастыліі і Арагонскай раўніне. У гэтых раёнах адбіваецца ўплыў пляскагорна-катлавіннага рэльефу, значнай вышыні і мясцовага кантынэнтальнага паветра. Для іх характэрная адносна малая колькасьць ападкаў (ня больш за 500 мм у год) і рэзкія ваганьні тэмпэратуры паводле сэзонаў. У Старой Кастыліі і на Арагонскай раўніне бываюць даволі халодныя зімы з маразамі і моцнымі, рэзкімі вятрамі; лета сьпякотнае і даволі сухое, хоць максымум ападкаў прыходзіцца на гэты сэзон году. У Новай Кастыліі клімат крыху мякчэйшы, з больш цёплай зімой, але таксама з малой колькасьцю ападкаў. Земляробства ва ўсіх гэтых раёнах мае патрэбу ў штучным арашэньні.

Карысныя выкапні

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Нетры Гішпаніі маюць шмат карысных выкапняў. Асабліва значныя запасы мэталічных рудаў. Па паўночна-заходняй ускраіне Мэсэты, у межах Галійскага масіву, у каледонскіх і пратэразойскіх гранітных інтрузіях ёсьць алавяныя, вальфрамавыя і ўранавыя руды. Па паўднёвай ускраіне Мэсэты працягнулася паласа сьвінцова-цынкава-срэбраных радовішчаў. Там жа знаходзіцца буйное радовішчартуці, якое мае сусьветнае значэньне —Альмадэн. Жалезныя руды ёсьць на поўначы й поўдні Гішпаніі. Яны прымеркаваныя да структураў мэзазойскага і альпійскага магматычных цыкляў. Гэта вядомыя радовішчы раёну Більбао на паўночным схіле Біскайскіх гор і ў Альмэрыі на паўднёвым схіле Бэцкіх Кардыльераў. На поўначы ў адкладах карбону знаходзіцца найбуйнейшы ў краіне каменнавугальны басэйн. Акрамя таго, невялікія радовішчы каменнага вугалю ёсьць на паўднёвым схіле гор і ў некаторых іншых раёнах. У кайназойскіх адкладах міжгорных і ўнутрыгорных дэпрэсіяў залягаюць тоўшчы соляў ібурага вугалю. Значныя запасыкалійных соляў разьмяшчаюцца ў межах раўніны Эбра. Варта, аднак, адзначыць, што бальшыня радовішчаў карысных выкапняў на тэрыторыі краіны маюць вельмі сьціплыя памеры і даволі моцна вычарпаныя, як і многія радовішчы іншых эўрапейскіх рэгіёнаў, што робіць Гішпанію залежнай ад імпарту карысных выкапняў, у асноўным, з Паўночнай Афрыкі.

Эканоміка

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Да 1960-х гадоў Гішпанія была адной з самых бедных краінаўЭўропы. Але разьвіцьцётурызму выклікала вялікі рост інвэстыцыяў і замежнага капіталу, які значна ўзрос пасьля ўваходу Гішпаніі ў складЭўрапейскага Зьвязу.

Апошнія пяцьдзясят гадоў Гішпанія была сярод краінаў Эўропы, якія разьвіваліся хутчэй за ўсіх. У 2001 годзеСУП склаў 662 млрдэўра, ці 16,5 тыс. эўра на аднаго чалавека. У 1990-х — 2000-х гадох была праведзеная барацьба зінфляцыяй (зьнізілася з 9% ў 1990 да 2,5% зараз) і збеспрацоўем (зьнізілася з 21,6% у 1978 годзе да 7,8% цяпер).

Гішпанія зьяўляецца буйным цэнтрам міжнароднага гандлю, шматлікія буйныя банкі маюць свае штаб-кватэры ўМадрыдзе,Більбао,Барсэлёне іВаленсіі. У эканоміцы краіны значную ролю грае замежны капітал (у асноўнымамэрыканскі,брытанскі іфранцускі), які адказны за хуткі эканамічны рост Гішпаніі.

Гішпанія адносіцца да высокаразьвітых краінаў, разам з такімі краінамі як Вялікабрытанія, Францыя іІталія яна адносіцца да асноўных эканамічна разьвітых краінаў Эўрапейскага Зьвязу. Эканоміка Гішпаніі лічыцца восьмай у сьвеце, а нацыянальны прыбытак большы чым уКанады, якая ўваходзіць уВялікую васьмёрку.

Дэмаграфія

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

У Гішпаніі жывуць такія нацыянальныя меншасьці, якгалісійцы,баскі,каталёнцы.

Карэнныя гішпанцы складаюць 88% ад агульнай колькасьці насельніцтва краіны. Пасьля таго як нараджальнасьць зьменшылася ў 1980-х гадох і тэмпы росту насельніцтва зьнізіліся, колькасьць насельніцтва зноўку пайшло ўгару, дзякуючы вяртаньню рэпатрыянтаў, якія эмігравалі ў іншыя краіны Эўропы ў 1970-х, а таксама за кошт іміграцыі, якія складаюць цяпер 12% насельніцтва. Імігранты паходзяць у асноўным з краінаўЛацінскай Амэрыкі (39%),Паўночнай Афрыкі (16%),Усходняй Эўропы (15%)[6]. У 2005 годзе Гішпанія правяла трохмесячную праграму амністыі нелегальных замежнікаў, якія атрымалі від на жыхарства.

Культура

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Асноўны артыкул:Гішпанская культура

Культурна, Гішпанія зьяўляецца краінай заходняй культурай. Празь вялікай сілы рымскай спадчыны, якую можна знайсьці ў кожным аспэкце гішпанскага жыцьця, Гішпанія часьцяком успрымаецца як Лацінская краіна. Тым ня менш, шмат паўплывала на культуру гэтае пірэнэйскае суседзтва зь іншымі эўрапейскімі краінамі, асабліва ў галінахмастацтва,архітэктуры,кухні ймузыкі.

У гішпанскай літаратуры існавалі такія кірункі, як рэнэсансны рэалізм ды клясыцызм. Гішпанія — радзімабарока, якое стала панаваць, бо для яго разьвіцьця склаліся спэцыфічныя ўмовы. Рэнэсансны рэалізм разьвіваўся паралельна з клясыцызмам і барока. Найбольш пасьлядоўнымі прыхільнікамі ідэй Адраджэньня заставаліся пісьменьнікі рэнэсанснага рэалізму, і, перадусім, Лёпэ дэ Вэга. Сярод знакамітых творцаў эўрапейскага барока вылучаюцца гішпанскія паэты Люіс дэ Гонгара-і-Аргатэ,Франсіска дэ Кевэда, драматургПэдра Кальдэрон дэ ля Барка. Асаблівую ролю ў разьвіцьці барока адыграла тагачасная клерыкальная лірыка, вядомым прадстаўніком якой быў Люіс дэ Леон. Першы вершаваны твор раньняга гішпанскага барока — безыменны. Гэта надпіс на адной з карцінЭль Грэка[7]. У 1927 годзе было шырока адзначанае 300-годзьдзе з дня нараджэньня Гонгары і ў асяродку маладых паэтаў узьнік рух — нэаганагрызм, прыхільнікамі якога былі Рафаэль Альбэрці,Фэдэрыка Гарсія-Лёрка,Вісэнтэ Алейксандрэ, Люіс Сэрнуда, Мігель Эрнандэс ды інш.

Два самых вядомых гішпанскіх мастака сучаснасьці —Паблё Пікаса, які частку жыцьця пражыў у Францыі, іСальвадор Далі. У Гішпаніі налічваецца 44 аб’ектыСусьветнай спадчыныЮНЭСКО, займаючы такім чынам трэці радок, саступаючы толькіКітаю (45) іІталіі (49)[8].

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  1. ^Entorno físico y medio ambiente (гішп.)
  2. ^Афіцыйная ацэнка насельніцтва
  3. ^абГішпанія на The World Factbook
  4. ^абPayne, Stanley G. (1973).«A History of Spain and Portugal; Ch. 1 Ancient Hispania». The Library of Iberian Resources Online. (анг.)
  5. ^абRinehart, Robert; Seeley, Jo Ann Browning (1998).(DOCID+es0014) «A Country Study: Spain — Hispania». Library of Congress Country Series.
  6. ^ Población extranjera por sexo, país de nacionalidad y edad. Instituto Nacional de Estadística. Архіўная копія
  7. ^Федарцова Т. М. Гісторыя сучаснай літаратуры. Класіцызм. Барока. Асветніцтва. — Мінск: БДТУ, 2008. — С. 12-13. —ISBN978-985-434-729-5
  8. ^Number of World Heritage properties inscribed by each State Party. UNESCO.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Часткова прызнаныя
Залежныя тэрыторыі
¹ — часткова або цалкам знаходзіцца ўАзіі
Краіны-кандыдаты
Удзельнікі
Кандыдаты
Патэнцыйныя кандыдаты
Чальцы
Партнэры
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Гішпанія&oldid=2524672»
Катэгорыя:
Схаваная катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp