Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Гюмры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гюмры
арм.Գյումրի
Гюмры
Герб ГюмрыСьцяг Гюмры
Дата заснаваньня:V ст. да н. э.
Краіна:Армэнія
Рэгіён:Шырак
Кіраўнік:Vardan Ghukasyan[d][1]
Плошча:36км²
Вышыня:1509м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць:146 100 чал.
шчыльнасьць:4058,33 чал./км²
Часавы пас:UTC+4
Тэлефонны код:312
Паштовы індэкс:3101—3126
Нумарны знак:45 am
Геаграфічныя каардынаты:40°47′0″ пн. ш.43°50′0″ у. д. / 40.78333° пн. ш. 43.83333° у. д. /40.78333; 43.83333Каардынаты:40°47′0″ пн. ш.43°50′0″ у. д. / 40.78333° пн. ш. 43.83333° у. д. /40.78333; 43.83333
Гюмры на мапе Армэніі
Гюмры
Гюмры
Гюмры
Галерэя здымкаў уВікісховішчы
www.gyumricity.am

Гюмры́ (па-армянску:Գյումրի) — горад на захадзеАрмэніі і адміністрацыйны цэнтар правінцыі Шырак у паўночна-заходняй частцы краіны. Зьяўляецца другім паводле велічыні горадам Армэніі. У канцы XIX стагодзьдзя быў вядомы пад назовам Александропаль і быў адным з найбуйнейшых гарадоў Усходняй Армэніі, якая знаходзілася пад кіраваньнемРасеі, з насельніцтвам, амаль супастаўным з насельніцтвамЕрэвану. У савецкі час насіў назву Ленінакан. У Гюмры разьмяшчаеццаШырацкая эпархія, якая ёсьць часткайАрмянскай апостальскай царквы.

Гісторыя

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Археалягічныя раскопкі, праведзеныя за часам савецкага пэрыяду, паказалі, што тэрыторыя сучаснага Гюмры была заселеная як мінімум з 3 тысячагодзьдзя да н. э. Наваколіцы ўваходзілі ў склад старажытнага каралеўстваЎрарту. Пры заняпадзе апошняга да другой паловы VI стагодзьдзя да н. э. паселішча стала часткайімпэрыі Ахемэнідаў. Аднак на пачатку V стагодзьдзя да н. э. мясцовасьць стала часткай сатрапіі Армэніі пад уладайЭрвандыдаў. Паводле альтэрнатыўнай тэорыі, мясцовае паселішча было заснаванае прыблізна ў 401 да н. э. грэцкімі каляністамі[2].

Пасьля падзелу Армэніі ў 387 годзе паміжбізантыйцамі і пэрсамі і ў выніку падзеньняАрсацыдскага каралеўства ў 428 годзе Шырак, уключаючы сучасны Гюмры, стаў часткайСасанідзкай імпэрыі. У 658 годзе, за часам актыўных арабскіх ісламскіх уварваньняў, Гюмры быў заваяваны і стаў часткай эмірата Армэнія пад кіраваньнемхаліфата Амэядаў. У Сярэднявеччы Гюмры быў значным і даволі разьвітым гарадзкім паселішчам. Паводле словах армянскага навукоўца Гевонда Гісторыка, горад быў цэнтрам паўстаньня, ачоленагаАртаваздам Маміканянам супраць ісламскага халіфату паміж 733 і 755 гадамі. Пасьля двух стагодзьдзяў ісламскага панаваньня Армэнія абвесьціла незалежнасьць у 885 годзе, стаўшы каралеўствамБагратыдаў.

Дыярама старога Александропалю зцарквой Сьвятога Збавіцеля на выяве.

Пасьля падзеньня Армэніі горад быў далучаны да Бізантыйскай імпэрыі ў 1045 годзе і пазьней датуркаў-сэльджукаў у 1064 годзе. Пры чужых правіцелях горад паступова страціў сваё значэньне на працягу наступных стагодзьдзяў, аж да стварэньняЗакарыдзкага княства ў 1201 годзе пад грузінскім пратэктаратам. За часам панаваньня Закарыдаў усходнеармянскія тэрыторыі, галоўным чынам Лоры і Шырак, увайшлі ў новы пэрыяд росту і стабільнасьці, стаўшы гандлёвым цэнтрам паміж усходам і захадам. Пасьля захопу манголаміАні ў 1236 годзе Армэнія ператварылася ў мангольскі пратэктарат як часткаІльганату, а Закарыды сталі васаламіманголаў. Пасьля падзеньня Ільганату ў сярэдзіне XIV стагодзьдзя князі Закарыды кіравалі Лоры, Шыракам іАрарацкай раўнінай да 1360 году, калі яны трапілі пад напады цюркскіх плямёнаў[3]. У 1400 годзеТымур уварваўся ў Армэнію і Грузію і захапіў у палон больш за 60 тысяч мясцовых жыхароў, а шмат суседніх раёнаў і сам Шырак абязьлюдзелі[3].

У 1501 годзе большасьць усходнеармянскіх тэрыторыяў, уключаючы Гюмры, былі заваяваны новай пэрсыдзкайдынастыяй Сэфэвідаў на чале з шагамІсмаілам I[4]. На працягу першай паловы XVIII стагодзьдзя Гюмры стаў часткайЭрыванскага ханства пад уладайдынастыі Афшарыдаў, а пазьней падПэрсыдзкай імпэрыяй. У чэрвені 1804 году расейскія войскі занялі Шырак на пачаткурасейска-пэрсыдзкай вайны 1804—1813 гадоў. Гюмры афіцыйна ўвайшоў у складРасейскай імпэрыі паводлеГюлістанскай дамовы, падпісанай 1 студзеня 1813 году паміж Расеяй і Пэрсіяй.

Буйная расейская крэпасьць была пабудаваная ў горадзе ў 1837 годзе, які на той час ужо меў назоў Александропаль на загад расейскага імпэратараМікалая I. Канчаткова Александропаль быў сфармаваны як горад у 1840 годзе, каб стаць цэнтрам наваўтворанагаАлександропальскага павета, які зьведаў хуткі рост на працягу першага дзесяцігодзьдзя новага стагодзьдзя. У 1902 годзе быў адкрыты першы ў горадзе банк. Да саветызацыі Армэніі ў 1920 годзе ў Александропалі быў 31 вытворчы цэнтар, уключаючы прадпрыемствы па вытворчасьці піва, мыла, тэкстылю ды іншых тавараў. ПасьляРасейскай рэвалюцыі 1917 году і адыходу Расеі з Паўднёвага Каўказу асманскія войскі пачалі новы наступ, захапіўшы і Александропаль. 11 траўня 1918 году падчас Каўкаскай кампаніі ўПершай сусьветнай вайне асманы 24 сьнежня 1918 году адышлі ад гораду паводле вынікаўМудраскага замірэньня.

Горад уваходзіў у склад нядаўна створанайрэспублікі Армэніі, абвешчанай 28 траўня 1918 году. 10 траўня 1920 году мясцовыя бальшавікі пры дапамозе мусульманскага насельніцтва паспрабавалі зьдзейсьніць дзяржаўны пераварот у горадзе супраць дашнацкага ўраду. Паўстаньне было задушанае армянскім урадам 14 траўня, а ягоныя кіраўнікі былі пакараныя сьмерцю. Аднак падчас чарговага ўварваньня турэцкія войскі атакавалі Александропаль і занялі горад 7 лістапада 1920 году, у выніку Армэнія была вымушаная падпісацьАлександропальскую дамову 3 сьнежня, каб спыніць прасоўваньне асманаў да Ерэвану, аднак адначасовае савецкае ўварваньне прывяло да падзеньня армянскага ўраду 2 сьнежня. Турэцкія сілы выйшлі з Александропаля пасьля падпісаньняКарскай дамовы ў кастрычніку 1921 году.

За савецкім часам назва гораду ў 1924 годзе была замененая на Ленінакан у гонар памерлага савецкага лідэраЎладзімера Леніна. Горад пацярпеў ад землятрусу 1926 году, калі шмат якія ягоныя выбітныя будынкі былі разбураныя, у тым ліку грэцкая царква Сьвятога Георгія. Ленінакан стаў буйным прамысловым цэнтрамАрмянскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і другім паводле велічыні пасьля сталіцы Ерэвану. Горад зьведаў сур’ёзны ўрон падчас землятрусу ў Армэніі 1988 году, які разбурыў шмат якія будынкі ў значнай частцы краіны.

Спорт

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

У горадзе разьмяшчаецца футбольны клюб «Шырак». Маецца гарадзкі стадыён умяшчальнасьцю 3000 чалавек, які ёсьць самым старым стадыёнам у краіне. Ураджэнец Гюмры і былы гулец «Шыраку»Артур Петрасян быў галоўным бамбардзірамнацыянальнай зборнай Армэніі, пакуль ягоны рэкорд ня быў пераўзыдзеныГенрыхам Мхітаранам у 2013 годзе.

Гарады-сябры

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Асобы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  1. ^абhttps://gyumricity.am/Pages/Staff/
  2. ^«Gyumri Armenia». Encyclopædia Britannica.
  3. ^аб«The Turco-Mongol Invasions». Rbedrosian.com.
  4. ^Steven R. Ward (2014).«Immortal, Updated Edition: A Military History of Iran and Its Armed Forces». Georgetown University Press. — С. 43. —ISBN 1626160325.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Гюмры&oldid=2331769»
Катэгорыя:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp