Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Грэцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грэцыя, Эляда
лац.Hrecyja

Ελληνική Δημοκρατία
Сьцяг ГрэцыіГерб Грэцыі
СьцягГерб
Нацыянальны дэвіз:Ελευθερία ή θάνατος
(«Элефтэрыя і танатос»)
(«Свабода або сьмерць»)
Дзяржаўны гімн: «Hymn to Liberty»
Месцазнаходжаньне Грэцыі
Афіцыйная моваГрэцкая
СталіцаАтэны
Найбуйнейшы горадАтэны
Форма кіраваньняПарлямэнцкая рэспубліка
Катэрына Сакелярапулю
Кірыякас Міцатакіс
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
94-е месца ў сьвеце
131 957[1] км²
0,87%
Насельніцтва
 • агульнае (2012)
 •шчыльнасьць
83-е месца ў сьвеце
10 816 286[2]
82/км²
СУП
 • агульны (2014)
 • на душу насельніцтва
51-е месца ў сьвеце
$271 млрд
$24 574
ВалютаЭўра (EUR)
Часавы пас
 •улетку
EET (UTC+2)
EEST (UTC+3)
Незалежнасьць
 -Абвешчаная
 -Прызнаная
АдАтаманскай імпэрыі
25 сакавіка 1821
3 лютага 1830
Аўтамабільны знакGR
Дамэн верхняга ўзроўню.gr
Тэлефонны код+30
Мапа Грэцыі
Мапа Грэцыі

Грэ́цкая рэспу́бліка (па-грэцку:Ελληνική Δημοκρατία),Эля́да альбоГрэ́цыя (грэц.Ελλάδα) — дзяржава ўПаўднёвай Эўропе, наБалканскім паўвостраве й шматлікіх астравах (найбуйнейшыя —Крыт,Эўбэя,Родас,Лесбас) уЭгейскім іІянічным марах, ва ўсходняй частцыМіжземнага мора. Насельніцтва каля 11 мільёнаў, каля 95% зь іх — грэкі. Сталіца —Атэны.

На поўначы Грэцыя мяжуе зБаўгарыяй іПаўночнай Македоніяй, на паўночным захадзе зАльбаніяй, на паўночным усходзе зТурэччынай. Маедзевяць гістарычных абласьцей:Македонію,Цэнтральную Грэцыю,Пэляпанэс,Тэсалію,Эпір,Эгейскія астравы,Тракію,Крыт іІянічныя астравы. Знаходзіцца на 11-м месцы ў сьвеце паводлепрацягласьці берагавой лініі — 13 676 км[1]. Грэцыі належаць больш за 2000 астравоў, каля 170 зь якіх населеныя[3].

Шмат хто лічыцьГрэцыю «калыскай» сучаснайзаходняй цывілізацыі. Тут зарадзілісядэмакратыя,заходняя філязофія,Алімпійскія гульні, заходняя літаратура,гістарыяграфія,паліталёгія, базавыянавуковыя йматэматычныя прынцыпы ідрама (у тым лікутрагедыя йкамэдыя). Культурніцкія й тэхналягічныя дасягненьні Грэцыі аказалі значны ўплыў на сьвет,распаўсюдзіліся наЎсход праз заваёвыАляксандра Вялікага, а наЗахад празінкарпарацыю ўРымскую імпэрыю і наступнуюБізантыю.Грэцкая праваслаўная царква таксама распаўсюдзіла грэцкія традыцыі на шырэйшыправаслаўны сьвет. Багатая спадчына Грэцыі захавалася ў ейных17 аб’ектах Сусьветнай спадчыны. Незалежнасьць дзяржавы была абвешчаная ў 1830 року пасьля вайны Грэцыі за незалежнасьць адАсманскай імпэрыі.

Цяпер Грэцыя —дэмакратычная разьвітая дзяржава з разьвітай эканомікай, высокімі якасьцю істандартамі жыцьця. Краіна зьяўляецца адной з заснавальніцаўААН, дзясятай далучылася даЭўрапейскіх супольнасьцяў (прадвесьнікЭўразьвязу), з 2001 року ўваходзіць уЭўразону. Зьяўляецца сябрам міжнародных арганізацыяў, такіх якРада Эўропы,НАТО,АЭСР,АБСЭ іСГА.

Этымалёгія

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Саманазва краіны — Эляс (Hellas) або Эляда (Ellada), аднак на іншых мовах краіна называецца інакш. ТэрмінГрэцыя паходзіць адлацінскагаGraecia, што літаральна азначае «зямля грэкаў» (адгрэц.Γραικός).

Гісторыя

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Асноўны артыкул:Гісторыя Грэцыі

Грэцыя была заселеная зь незапамятных часоў. Рэшткі старажытных архантрапаў узростам ў 270 тыс. гадоў знойдзены ў пячоры Пэтралоне. Вядомыя таксама астанкі неандэртальцаў, якія жылі 40 тыс. гадоў таму на тэрыторыі Пэляпанэсу.

Дагрэцкаяэгейская цывілізацыя датуецца XXX—XII стагодзьдзямі да н. э.

Першая культура на тэрыторыі Грэцыі, дзе дамінуе ўласна грэцкае насельніцтва — гэтаМікенская культура, якая аб’яднала ў сабе дасягненьні ранейшых эгейскіх культураў.

«Цёмныя вякі» або «Гамэраўская Грэцыя» — пэрыяд у гісторыі Старажытнай Грэцыі, які ахоплівае каля 1200—800 да н. э., пачаўся пасьля заняпаду Мікенскай культуры і меркаванага ўварваньнядарыйцаў, і скончыўся з пачаткам росквіту грэцкіх полісаў (пэрыяду архаікі).

Традыцыйна ўласна старажытнагрэцкі пэрыяд пачаўся зь першыхАлімпійскіх гульняў у 776 да н. э. і працягваўся да сьмерціАляксандра Македонскага ў 323 да н. э.

Эліністычны пэрыяд гісторыі Грэцыі працягваўся ад сьмерці Аляксандра Македонскага да далучэньня Пэляпанэскага паўвострава і грэцкіх астравоў даРыма ў 146 да н. э.

Рымская Грэцыя — пэрыяд грэцкай гісторыі пасьля перамогі Рыма над карынцянамі ў бітве пры Карынце ў 146 да н. э. да перайменаваньня горадуБізантыя ў 330 у Новы Рым, пазьнейКанстантынопаль, рымскім імпэратарам Канстантынам I і пераносу ў яго сталіцы Рымскай імпэрыі.

У складзеБізантыі значэньне Грэцыі зноў павышаецца. У XIV стагодзьдзі гэты пэрыяд заканчваецца з далученьнем Грэцыі да імпэрыі турак-асманаў. Большая частка Грэцыі зьяўлялася часткайАсманскай імпэрыі да абвяшчэньня незалежнасьці ў 1821.

Першым кіраўніком незалежнай Грэцыі быў Яан Кападыстрыя.

Аднак на тэрыторыі незалежнай Грэцыі тады пражывала толькі каля 1/6 часткі грэкаў Міжземнамор’я (каля 0,8 млн з 5 мільёнаў). Таму да 1970-х гадоў галоўным вэктарам ўнутранай і зьнешняй палітыкі былі пляны па аднаўленьні грэцкага адзінства, якія атрымалі ў XIX стагодзьдзі назву Вялікай ідэі (па-грэцку:Μεγάλη Ιδέα), а на сумежных грэцкіх тэрыторыях узьнік тэрмінэнозіс, або імкненьне да ўзьяднаньня з Грэцыяй.

Пасьля стварэньня Турэцкай Рэспублікі Грэцыя ўцягнулася ў 1919—1922 гадах у вайну супраць яе і прайграла. У 1941—1944 гадах акупаваная італьянска-нямецкімі войскамі. У 1944—1949 гадах у Грэцыі ідзе грамадзянская вайна паміж камуністамі і раялістамі, аднак манархія будзе скасаваная толькі ў 1973 сіламі ваенных.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Асноўны артыкул:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Грэцыі

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Грэцыі ўключае ў сабе 13 адміністрацыйных акругаў (вобласьцей, або пэрыфэрыяў (па-грэцку:περιφέρειες)), якія затым падзяляюцца на 54 номы, або прэфэктуры. Дадаткова да гэтых акругаў існуе адзін аўтаномны рэгіён — Аян-Орас (па-грэцку:Άγιον Όρος — «Сьвятая Гара») у раёне гарыАтон.

13 адміністрацыйных акругаў

Палітыка

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Грэцыя — парлямэнцкаярэспубліка. Кіраўніком дзяржавы зьяўляеццапрэзыдэнт, які выбіраеццапарлямэнтам на пяцігадовы тэрмін. Існуючая канстытуцыя была зацьверджаная парлямэнтам і ўведзена ў дзеяньне ў 1975 годзе, пасьля падзеньня вайсковай хунты, захапіўшай уладу з 1967 да 1974 году. З таго часу канстытуцыя зьмянялася ў 1986, 2001 і 2008 гадах[1]. Канстытуцыя ўтрымлівае 120 параграфаў, якія падзяляюць дзяржаўную ўладу назаканадаўчую,выканаўчую ісудовую і дае пашыраныя гарантыі грамадзкім свабодам і правам.

Згодна з канстытуцыяй, выканаўчая ўлада належыць прэзыдэнту рэспублікі і ўраду. Пасьля папраўкі 1986 году прэзыдэнцкія абавязкі былі значна паменшаныя і зараз прэзыдэнт зьяўляецца хутчэй пратакольнай асобай. Абавязкіпрэм’ер-міністра выконвае лідэр партыі, якая мае, на бягучы момант, большасьць у парлямэнце. Прэзыдэнт фармальна пазначае прэм’ер-міністра і па яго рэкамэндацыям міністраў. Прэм’ер-міністар валодае большай часткай палітычнай улады, і згодна з папраўкай 1986 году яму была перададзена большая частка прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў.

Заканадаўчая ўлада належыць парлямэнту, які складаецца з 300 дэпутатаў. Законы прынятыя парлямэнтам павінны зацьвярджацца прэзыдэнтам. Парлямэнцкія выбары праходзяць кожныя чатыры гады, але прэзыдэнт мае права распусьціць парлямэнт па прапанове кабінэта міністраў. Прэзыдэнт таксама можа распусьціць парлямэнт пасьля таго як апазыцыя зможа арганізавацьвотум недаверу.

Судовая ўлада незалежная ад выканаўчай і заканадаўчай і складаецца з трох вярхоўных судоў:Касацыйны Суд (Άρειος Πάγος),Дзяржаўны Савет (Συμβούλιο της Επικρατείας) іЭканамічны Суд (Ελεγκτικό Συνέδριο). Судовая ўлада ўключае яшчэ й грамадзянскія суды, якія разглядаюць адміністрацыйныя, грамадзянскія і крымінальныя справы.

Геаграфія

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Грэцкі паўвостраў, разьмешчаны на паўднёвым усходзеЭўропы, займае плошчу 131 957 км²[1]. Грэцыя разьмешчаная ў паўднёвай частцы Балканскага паўвострава і на прылеглых да яго і да ўзьбярэжжа Малой Азіі астравах. Мяжуе зАльбаніяй,Македоніяй,Баўгарыяй іТурэччынай. Абмываецца:Міжземным морам, у тым ліку:Іянічным,Эгейскім морамі, а паўднёвае ўзьбярэжжаКрыта — Лібійскім морам. У склад Грэцыі ўваходзіць каля 2 тысячаў астравоў, на якія прыходзіцца каля 20 % усёй краіны[4]. Тэрыторыя Грэцыі падзеленая на тры часткі. Уматэрыковую Грэцыю ўваходзяць:Македонія — паўночная вобласьць Грэцыі, межная зАльбаніяй (Яніна, Ігуменіца),Баўгарыяй (Радопі) іПаўночнай Македоніяй (Касторыя,Халькідыкі);Тракія — паўночна ўсходняя вобласьць, межная з Баўгарыяй і Турэччынай (Александропаль,Каматыні);Эпір — паўночна заходняя вобласьць, межная з Альбаніяй (абмываецца Іянічным морам);Тэсалія — найболей раўнінная вобласьць, з усходу абмываецца Эгейскім морам (Лярыса,Воляс, Трыкала);Цэнтральная Грэцыя — цэнтральная частка Грэцыі (Халькіда,Лямія,Амфіса);Атыка — вобласьць вакол Атэнаў;Пэляпанэс — самы вялікі паўвостраў Грэцыі (плошча — 21,4 тыс. кв. км), злучаны з матэрыковай часткай вузкім Карынтскім перашыйкам (шырыня 5 км), празь які ў канцы XIX стагодзьдзя быў прарыты канал (даўжынёй 6500 м, шырыня 23,5 м, глыбіня 40 м). Трэці раён утвараюць астравы Эгейскага мора:Эўбэя — другая па велічыні, пасьля Крыта, востраў Грэцыі (3,9 тыс.кв.км), злучаны з кантынэнтам мастом;Лесбас — адзін з буйных астравоў Грэцыі (1,6 тыс.кв.км); Паўночныя Спарады — астравы Скірас, Скапелас, Юра, Іліадрамія і інш. у паўночна-заходняй часткі Эгейскага мора;Кіклады — «кіклас» па-грэцку — утвараючы кольца, архіпэляг у цэнтральнай і паўднёвай частцы Эгейскага мора (астравы Аморгас,Андрас, Сыфнос,Сантарыні, Тымас, Кітнас і інш.); Паўднёвыя Спарады —Дадэканэс — архіпэляг з 12 астравоў у паўднёваўсходняй часткі Эгейскага мора, ва ўзьбярэжжа Турэччыны (астравыРодас,Самас, Астыпалея, Калімнас, Карпатос, Лерас і інш.).

Рэльеф

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Грэцкі ляндшафт — гэта чаргаваньне скалістых, звычайна бязьлесных гор, густанаселеных далінаў, шматлікіх астравоў, праліваў і бухтаў. Маляўнічыя скалы, пляжы, экзатычныя гроты падаюць велізарныя магчымасьці для адпачынку на моры і горнага турызму. Шырокае распаўсюджваньне вапнякоў, асабліва ў заходняй частцы краіны, прывяло да фармаваньня карставых варонак, пячораў, якія надаюць ляндшафту своеасаблівае дзікае аблічча і што прываблівае аматараў выпрабаваць свае сілы ў спэлеалёгіі. Горныя масівы займаюць амаль чвэрць паверхні тэрыторыі краіны. Гэта пераважна сярэдняй вышыні горы (да 1200—1800 м)[4]. Найвышэйшы пункт Грэцыі — гараАлімп (2917 м)[1]. Вышэй 2000 мэтраў паднімаюцца таксамаПінд,Парнас, горны ланцуг на поўначыПэляпанэса і Тайгет. Раўнін мала, засяроджаныя яны ва ўсходняй палове краіны, за выключэньнем Пэляпанэса, дзе раўніны пераважаюць на заходнім узьбярэжжы. Пад лесам і хмызьняком каля 30,9 % тэрыторыі. Нацыянальныя паркі: Вікас-Аос, Мікра-Прэспа,Эта і інш.

Рэкі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

На вузкім і гарыстай Грэцкай паўвысьпе не маглі ўтварыцца вялікія рачныя сыстэмы. Пераважаюць горныя рэкі, кароткія, бурныя, з маляўнічымі парогамі і вадаспадамі, часта бягучыя да мора ў вузкіх каньёнах. Самая доўгая рака Грэцыі —Альякмон (амаль 300 км). Іншыя буйныя рэкі — Эбрас, Нэстас, Стрымон, Вардар, Ахелас. Рэкі не прыдатныя для суднаходзтва, але гуляюць даволі вялікую ролю як крыніцы энэргіі.

Азёры

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

У Грэцыі налічаецца больш за 20 азёраў плошчай 10—100 км². Самыя буйныя і глыбокія зь іх тэктанічнага паходжаньня. Да іх прыналежаць азёрыТрыхоніс (95,5 км²),Волві (75,6 км²), Вэгарытыс (72,5 км²). Шмат карставых азёраў. Яны, як правіла, невялікія, сілкуюцца ў асноўным падземнымі водамі. Найбуйнае з іх —Яніна (22 км²).

Астравы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

У склад Грэцыі ўваходзіць больш за 2000 астравоў, ад буйных (Крыт,Эўбэя) да дробных (Патмас, Хрысі, Кастэлярыза). На іх долю прыпадае каля 20 % усёй грэцкай тэрыторыі (24,8 тыс. кв. км.[5]).

Усе астравы падзяляюцца на некалькі груп:

  • Іянічныя астравы — разьмешчаныя ўІянічным моры, у заходніх берагоў Грэцыі. Найбуйнейшы востраў — Кефалінія.
  • Паўночныя Эгейскія астравы — разьмешчаныя на поўначыЭгейскага мора, у берагоўТурэччыны. Найбуйнейшы востраў —Лесбас.
  • Паўночныя Спарады і востраўЭўбэя — разьмешчаны ля ўсходніх берагоў Грэцыі.
  • Кіклады — знаходзяцца ў цэнтры Эгейскага мора. Цэнтар старажытнай разьвітой Кікладзкай культуры. Тут разьмешчаны ў асноўным невялікія астравы: Андрас,Наксас,Міканас,Сантарыні.
  • Дадэканэс — група астравоў, разьмешчаных на поўдні Эгейскага мора, у берагоў Турцыі, часам таксама іх называюць Паўднёвымі Спарадамі. Гэта важны цэнтар турызму ў Грэцыі. Найбуйнейшы востраў —Родас.
  • Крыт — найбуйнейшы востраў Грэцыі. Цэнтар старажытнай Крыцкай цывілізацыі. Побач з востравам разьмешчана мноства невялікіх астравоў-спадарожнікаў (Хрысі і г. д.). З поўдня востраў амываеццаЛівійскім морам.

Карысныя выкапні

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Грэцыя не валодае значнымі запасамі якіх-небудзь карысных выкапняў. Найбольш распаўсюджаным і здабываемым зьяўляецца лігніт, або слабавуглефікаваны буры вугаль. Ён зьяўляецца галоўным паліўным рэсурсам Грэцыі. У канцы XX стагодзьдзя ў Эгейскім моры былі знойдзеныя нязначныя запасынафты ігазу. Вядзецца іх распрацоўка.

Адносна багатая Грэцыя руднымі карыснымі выкапнямі. Сярод іхжалезныя,марганцавыя,нікелевыя,хромавыя,медныя і полімэталічныя руды. Значныя запасы баксытаў, абоалюмінавых руд. Паводле ацэнак геолягаў у нетрах Грэцыі залягаюць каля 650 млн.т. гэтай каштоўнай руды, што робіць Грэцыю адным з найбуйнейшых яе здабытчыкаў ў Эўропе.

Флёра і фаўна

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі Грэцыі захавалася няшмат відаў дзікіх жывёлаў і папуляцыі іх невялікія. Гэта зьвязана са шматтысячагадовай гісторыяй гэтай краіны — больш за 8000 гадоў людзі актыўна палявалі на жывёлаў і вынішчалі расьліны на тэрыторыі Грэцыі. Найбольш распаўсюджаныя тут невялікія жывёлы:зайцы,барсукі і розныя відымышэй.

З прыкладна 5000 відаў расьлінаў Грэцыі найбольш распаўсюджаныя невялікія расьліны і кусты. На паўвысьпе Халкідыкі часта сустракаюцца хваёвыя лясы. Распаўсюджаныя кіпарысы і плятаны. Узрост некаторых дасягае некалькіх тысячаў гадоў. Вельмі распаўсюджаная аліва — адно з каштоўных дрэваў Грэцыі і ўсяго Міжземнамор’я.

У цэлым бедная расьліннасьць Грэцыі тлумачыцца шырокім распаўсюджваньнемкоз у Старажытнай Грэцыі, якія абгрызалі кару дрэваў, з прычыны чаго тыя гінулі, а дробныя расьліны проста вытоптваліся. Існуе нават прымаўка — «Грэцыю зьелі козы».

Эканоміка

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

У 1981—1990 гадах у Грэцыі адбыліся значныя эканамічныя пераўтварэньні і пачаўся хуткі эканамічны рост краіны. Зь сельскагаспадарчай краіны Грэцыя перанакіравала сваю эканоміку на сфэру паслугаў (у асноўнымтранспарт),турызм,гандаль іфінансы. Важную ролю адыграла і сяброўства з 1981 году ўЭўрапейскім Зьвязе, а таксама дапамога зь яго боку. З 1985 да 1991 году Грэцыя атрымлівала штогод 2,5 млрддаляраў ЗША у рамках так званага інтэграцыйнага пляну, сярэднегадавы прыростСУП у 1987—1990 гадах складаў 1,6%. У 2017 годзе 79,1% нацыянальнага прыбытку ствараюць паслугі, 16,9% —прамысловасьць, 4,1% —сельская гаспадарка[1].

У прамысловасьці асноўнае разьвіцьцё атрымала лёгкая і харчовая галіны. Паводле ацэнкі, у 2015 годзе ў прамысловасьці былі занятыя 15% працаздольнага насельніцтва[1]. Вядзецца здабычабаксытаў,пірытаў,нікелю,магнэзытаў. Разьвітая і мэталюргічная прамысловасьць, яле ў адпаведнасьці з рашэньнем ЭЗ, вытворчасьць сталі скарочаная на 30%. Адным з найбольшых прадпрыемстваў каляровай мэталюргіі было «Біёхалко». Існуюць прадпрыемствы машынабудаўнічай, нафтахімічнай і дрэваапрацоўчай галінаў эканомікі. У горадзеВолас разьмешчана самая буйная ў сьвеце фабрыкацэмэнту. Пад грэцкім флягам рэгіструецца шмат караблёў, у выніку чаго, фармальна Грэцыя валодае самым буйным у сьвеце грамадзянскім флётам. Значную ролю, традыцыйна, маерыбная лоўля. У Грэцыі 1308 гандлёвых караблёў (22 месца ў сьвеце).

У сельскай гаспадарцы разьвіцьцё атрымала вытворчасьць садавіны і гародніны. Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зьяўляюццамасьліны,вінаград,дыні,пэрсікі,апэльсіны іпамідоры. Штогод Грэцыя прымае каля 10 млн турыстаў, што дае значную долю грашовага прыбытку краіны.

На 2022 год паямі «Банку Грэцыі» гандлявалі на «Біржы Атэнаў».

Дэмаграфія

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Паводле перапісу 1966 году, у Грэцыі жылі 8,74 чалавек[4]. У 1977 годзе ў Грэцыі жылі 9280 тыс. чалавек. У 1988 годзе насельніцтва Грэцыі ацэньвалася ў 9,9 млн чалавек[6]. У 1995 годзе ў Грэцыі пражывалі 10,5 млн чалавек[5]. У 2006 годзе насельніцтва Грэцыі складала 11,3 млн чалавек[7]. Паводле ацэнкі ў 2020 годзе насельніцтва Грэцыі складае 10 607 051 чалавек[1]. Большасьць насельніцтва Грэцыі складаюцьгрэкі (80—90%), але гэтыя зьвесткі часта аспрэчваюцца, у выніку недаўліку нацыянальных меншасьцяў, асабліва моўным. Афіцыйная статыстыка Грэцыі не вядзе ўліку насельніцтва па нацыянальнасьцям. Па зьвесткам навукоўцаў-этнаграфаў, у Грэцыі існуюць наступныя нацыянальныя меншасьці:туркі (0,8%),памакі (баўгарамоўныя мусульмане — 0,3%),цыганы-мусульмане (0,1%),альбанцы (1-5%),арамуны (1,1%), праваслаўныя цыганы (1,8%),сэрбы (0,3%),арабы (0,3%),армяне (0,3%),габрэі (0,05%) і інш.

Гарады Грэцыі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Для Грэцыі характэрная дыспрапорцыя гарадзкога расьсяленьня: пераразьвітая аглямэрацыяАтэнаў (з агульным насельніцтвам звыш 4 млн чалавек — 7-я па памерах аглямэрацыя ў ЕС) і невялікія іншыя гарады (толькі 4 зь іх, што не ўваходзяць у атэнскую аглямэрацыю, маюць насельніцтва звыш 100 тыс. чалавек).

Паводле перапісу 2011 году буйнейшымі гарадамі Грэцыі зьяўляюцца[8]:

НрГорадКолькасьць насельніцтва ў рысе гораду
1.Атэны664 046
2.Тэсалёнікі325 182
3.Патры213 984
4.Іракліён173 993
5.Пірэй (частка атэнскай аглямэрацыі)163 688
6.Лярыса162 591
7.Пэрыстэры (частка атэнскай аглямэрацыі)139 981
8.Нікея (частка атэнскай аглямэрацыі)105 430
9.Калітэя (частка атэнскай аглямэрацыі)100 641
10.Калямарыя (частка тэсаляніцкай аглямэрацыі)91 518

Рэлігія

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Паводле афіцыйных ацэнак, 81-90% грэкаў зьяўляюцца чальцамігрэцкай праваслаўнай царквы[1].

У праведзенымЭўрастатам у 2010 рокуапытаньні 79% грамадзянаў Грэцыі адзначылі, што «вераць у існаваньне Бога»[9].

Рэлігія ў Грэцыі (2015)[1][a]
Праваслаўе
  
81%
Іслам
  
2%
Іншыя
  
3%
Ніякая
  
4%
Не пазначаная
  
1%

Культура

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Кухня

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Грэцкая кухня прадстаўляе сабой прыклад тыповай міжземнаморскай або балканскай кухні. Але шмат у чым кухня грэкаў адрозная ад кухняў яе бліжэйшых суседзяў —Баўгарыі,Альбаніі іІталіі. Перш за ўсёспэцыі: іх грэкі дадаюць у сваю ежу часьцей за іншых у Эўропе. Разам з тым грэцкая кухня не зьяўляецца вострай.

Другая адметная асаблівасьць грэцкай кухні гэта мноства аліўкавага алею. Ён дадаецца практычна ва ўсе стравы і выкарыстоўваецца ня толькі як духмянаяпрыправа, але і падчас тэрмічнай апрацоўкі ежы. Яшчэ адным незаменным кампанэнтам зьяўляеццалімон.

Асаблівы гонар грэкаў —сыр. У Грэцыі яго вырабляецца ня менш за 50 гатункаў (у кожным рэгіёне свой асаблівы рэцэпт). Грэкі спажываюць сыру больш за ўсіх у сьвеце — больш за 25 кг у год на чалавека. Самы папулярны гатунак носіць назву «фэта»: менавіта ён выкарыстоўваецца ў прыгатаваньні знакамітага «грэцкага салату», які ў самой Грэцыі называецца «харыятыкі» (вясковы).

Ня менш папулярнае ў Грэцыімяса. Перавага аддаеццасьвініне,бараніне іказьляціне.Мусака — адна з самых вядомых страваў, прыгатаваная з дадаваньнем як мяса, так і традыцыйнай для Грэцыі агародніны. Вельмі папулярныярыба,малюскі і іншыя морапрадукты.

Сьвяты

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

У Грэцыі сьвяткуюць наступныя сьвяты[10]

ДатаБеларуская назваМясцовая назваЗаўвагі
1 студзеняНовы годΠΡΩΤΟΧΡΟΝΙΑ
6 студзеняБогаяўленьнеΑΓΙΑ ΘΕΟΦΑΝΕΙΑ
Першы панядзелакВялікага паста
2 сакавіка[ст. ст. 18 лютага] 2020
Чысты панядзелакΚΑΘΑΡΗ ΔΕΥΤΕΡΑ
ДабравешчаньнеΕΥΑΓΓΕΛΙΣΜΟΥ ΘΕΟΤΟΚΟΥ
25 сакавікаДзень незалежнасьці
ад страсной пятніцы да Велікоднага[11] панядзелкаВялікдзень
Велікодная нядзеляВялікдзень
1 маяДзень працы
Дзень Сьвятога Духу
15 жніўняУнебаўзяцьце Найсьвяцейшай Панны Марыі
28 кастрычнікаНацыянальнае сьвята
25-26 сьнежняРаство

Папулярная культура

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

У 2006 годзеАтэны прымалі ў сябе конкурс песьніЭўрабачаньне пасьля перамогі на папярэднім конкурсе сьпявачкі Хэлены Папарызу.

Спорт

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Грэцыя — радзімаАлімпійскіх гульняў. Спорт папулярны тут з часоў гарадоў-дзяржаваў. Пра значнасьць спорту ў Грэцыі кажа той факт, што на час правядзеньня алімпійскіх гульняў перапыняліся ўсе войны паміж грэкамі.

У сучаснай Грэцыі спорт таксама не згубіў актуальнасьці. У 1896 годзе ўАтэнах былі праведзеныя першыя Алімпійскія гульні сучаснасьці, дзе ўдзельнічалі 13 краінаў.

У 2004 годзе Грэцыя ізноў прыняла ў сябе Алімпійскія гульні. У іх удзельнічала ўжо 211 дзяржаваў. Былі пабудаваныя новыя спартовыя збудаваньні з прымяненьнем найноўшых тэхналёгіяў.

Сёньня найбольш папулярнымі відамі спорту зьяўляюццафутбол,баскетбол іплаваньне. У 2004 годзе Грэцыя стала чэмпіёнам Эўропы па футболе, саступіўшы толькі ў адным матчы сборнай Расеі.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  1. ^Новыя апытаньні паказваюць, што каля 20% грэкаў нерэлігійныя, то бок далёка не 1%.

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  1. ^абвгдеёжзі The World Factbook (анг.). CIAПраверана 7 красавіка 2020 г.
  2. ^Перапіс насельніцтва 2011
  3. ^Contributors: Richard Ralph Mowbray Clogg, Loring Danforth and Others (1 красавіка 2020) Greece. Encyclopædia Britannica, inc. Праверана 6 красавіка 2020 г.
  4. ^абвДадиани Л. Я., Серебрянный Л. Р.Греция (Королевство Греция) // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  5. ^абГрэцыя //БЭ. —Мн.: 1997 Т. 5. С. 505.
  6. ^Страны мира: Краткий полит.-экон. справочник. — М.: Политиздат, 1989. — С. 48.
  7. ^Герцен А. А., Страшун Б. А. и др. ГРЕЦИЯ // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2016);https://web.archive.org/web/20200812065315/https://bigenc.ru/geography/text/2378081 Дата обращения: 06.04.2020
  8. ^Greece: Municipal Division (Regions and Municipalities) Population Statistics, Charts, Map, Location, Weather and Web Information
  9. ^ Special Eurobarometer, biotechnology; Fieldwork: January–February 2010 (анг.) (PDF) Праверана 23 красавіка 2015 г.
  10. ^General Info. Visit Greece
  11. ^Мікола Байкоў,Сьцяпан Некрашэвіч.вялікодны — пасхальный //Беларуска-расейскі слоўнік. — Менск:Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. —ISBN5-341-00918-5

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  • Greece (анг.) International Religious Freedom Report 2007. United States Department of State, Bureau of Democracy, Human Rights, and Labor (15 верасьня 2006). Праверана 14 April 2007 г.
Часткова прызнаныя
Залежныя тэрыторыі
¹ — часткова або цалкам знаходзіцца ўАзіі
Краіны-кандыдаты
Удзельнікі
Кандыдаты
Патэнцыйныя кандыдаты
Чальцы
Партнэры
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Грэцыя&oldid=2617609»
Катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp