Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Грэнобль

45°11′16″ пн. ш. 5°43′37″ з. д.HGЯO
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грэнобль
франц.Grenoble
Населены пункт
СьцягГерб
КраінаФранцыя
РэгіёнАвэрнь-Рона-Альпы
ДэпартамэнтІзэр
Кіраўніцтва і ўлада
mayor of Grenoble[d]Эрык Пьёль[d][1]
Геаграфія
Плошча 18,13 км²
Вышыня НУМ 212 м
Часавы пас
Каардынаты45°11′16″ пн. ш. 5°43′37″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 157 477 чал. (2021)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код476
Паштовы індэкс38185
Нумарны знак38
Узнагароды
Сайтville-grenoble.fr
Грэнобль на мапе Францыі
Грэнобль
Грэнобль
Грэнобль

Грэнобль (па-француску:Grenoble) — горад і камуна на паўднёвым-усходзеФранцыі. Цэнтар дэпартамэнтуІзэр і гістарычнай вобласьціДафінэ. Буйны прамысловы, навуковы і ўнівэрсытэцкі цэнтар францускіхАльпаў. Насельніцтва на 2021 год складала 157 477 чалавек.

Геаграфія

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

Грэнобль разьмешчаны на скрыжаваньні трох далін сярод горных масіваў Альп:Шартрэз,Бэльдон іВэркор, на беразе ракіІзэр. Вышыня над узроўнем мора — 214 м. Клімат гораду ўмерана-кантынэнтальны, зь невялікім уплывам міжземнаморскага. Максымальныя зімовыя тэмпэратуры дасягаюць −10 °C, а летнія — 35 °C.

Гісторыя

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

У III стагодзьдзіалёброгі пабудавалі на месцы цяперашняга гораду ўмацаванае селішча пад назвайКуляро. У 380 годзе, пры рымскім імпэратарыГрацыяне, горад атрымаў назвуГрацыянопаль. Пасьля распадуРымскай імпэрыі горад знаходзіўся на тэрыторыібургундзкіх каралеўстваў да 1032 году, калі ён увайшоў у складСьвятой Рымскай імпэрыі.

У 1349 годзе гэтыя землі былі прададзеныяФранцыі. Прыстарым парадку Грэнобль лічыўся цэнтрам правінцыіДафін. Дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу Грэнобль стаў памежнай крэпасьцю й пляцоўкай для войнаў французаў зСавойскім гарцагствам. ПадчасІтальянскіх войнаў вакол Грэнобля была раскватараваная француская армія, у якой разьмяшчалася мясцовая шляхта, як, напрыклад,Баярд. У сувязі з баявымі дзеяньнямі горад часта наведвалі караліКарл VIII,Людовік XII іФранцыск I. У пачатку XVII стагодзьдзя Грэноблем кіраваў маршалФрансуа дэ Бон Ледыг’ер.

У 1968 годзе ў Грэноблі прайшліX зімовыя Алімпійскія гульні.

Адукацыя

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

У Грэнобле знаходзяцца тры ўнівэрсытэту й некалькі іншых ВНУ.

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць код]
  1. http://france3-regions.francetvinfo.fr/auvergne-rhone-alpes/revoir-election-officielle-eric-piolle-maire-grenoble-452519.html

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць код]
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Грэнобль&oldid=2469160»
Катэгорыі:
Схаваная катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp