Гру́зія (па-грузінску:საქართველო —трансьліт. Сакартвэла) — краіна на ўсходнім узьбярэжжыЧорнага мора, большая частка якой знаходзіцца на паўднёвымКаўказе. Мяжуе зРасеяй на поўначы іТурэччынай,Армэніяй іАзэрбайджанам на поўдні. ТэрыторыіАбхазіі йПаўднёвае Асэтыі не кантралююцца грузінскім урадам ды разглядаюцца ім,Парлямэнцкай асамблеяй АБСЭ ды Эўрапейскай Камісіяй[2] як акупаваныя Расеяй часткі Грузіі.
Тэрыторыя Грузіі заселеная з раньнягапалеаліту. Тут выяўлены шматлікія археалягічныя помнікі каменнага, бронзавага і жалезнага вякоў. На мяжы 2-1-га тыс. да н. э. пачалі складвацца саюзы старажытнагруз. плямён. У 6-4 ст. да н. э. узьніклі груз. раньнерабаўладальніцкія дзяржавы — Калхідзкае царства і Іберыйскае царства. Ад 1 ст. да н. э. Грузія залежала адРыма. Фэўдальныя адносіны зарадзіліся ў 1-4 ст. н. э. Каля 397 хрысьціянства абвешчана афіцыйнай рэлігіяй. У 5-6 ст. Грузія змагалася супраць агрэсіі Ірана іБізантыі, у 7-9 ст. — супраць арабаў. На мяжы 8-9 ст. узьніклі фэўдальныя царствы і княствы (самтвара), якія ў пач. 11 ст. аб’яднаны ў адзіную фэўдальную дзяржаву на чале з дынастыяй Багратыёнаў. 11-12 ст. — пэрыяд палітычнай магутнасьці, эканамічнага і культурнага роськвіту фэўдальнай Грузіі, якая ў часы праўленьня Давіда Будаўніка, Георгія III і Тамары стала адной з наймагутнейшых дзяржаваўЗакаўказьзя і Бліжэйшага Ўсходу; значнага ўздыму дасягнулі навука і культура. Грузія падтрымлівала культурна-эканамічныя сувязі зь Бізантыяй, краінамі Захаду, арабскага Ўсходу,Кіеўскай Русі. У 2-й чвэрці 13 ст. Грузія заваяванаманголамі. У выніку нашэсьцяТымура ў 2-й пал. 14 ст. краіна заняпала, узмацнілася фэўдальная раздробленасьць. У канцы 15 ст. Грузія распалася на незалежныя царствы — Картлійскае, Кахецінскае і Імерэцінскае і княства Самцхе-Саатабага. У 16 ст. у Імерэцінскім царстве вылучыліся незалежныя княствы Мегрэлія, Абхазія і Гурыя. У 16-18 ст. грузінскі народ вёў упартую барацьбу супраць агрэсіі Ірана і Турцыі. Трагічнымі для Грузіі былі паходы ў Картлі і Кахеты ў 1-й чвэрці 17 ст. войск шаха Абаса I, які імкнуўся зьнішчыць мясцовае насельніцтва (толькі ў Кахеты загінула 100 тыс. чал, 200 тыс. вывезена ў Іран) і засяліць Грузію качэўнікамі. Супраць іранскага прыгнёту адбыліся паўстаньні ў 1625 у Картлі пад кіраўніцтвамГ. Саакадзэ і ў 1659 г. у Кахеты. Заваяваньне Турэччынай Самцхе-Саатабага з Аджарыяй і інш. тэрыторыямі суправаджалася гвалтоўным атурэчваньнем мясцовага насельніцтва і продажам яго ў рабства. У 2-й пал. 18 ст. ўзмацніліся Картлійска-Кахецінскае і Імерэцінскае царствы. Пасьля некалькіх паражэньняў, нанесеных грузінскімі войскмі, туркі былі выгнаныя з краіны. У 16-18 ст. набылі рэгулярны характар сувязі Грузіі з Расеяй, перарваныя мангольскім нашэсьцем. Іх умацаваньне прывяло да заключэньня Георгіеўскага трактата 1783, паводле якога Расея ўстаноўлівала пратэктарат над Усходняй Грузіяй. У 1801 Усходняя Грузія, у 1803-64 Заходняя Грузія ўвайшлі ў склад Расеі; утвораны Тыфліская і Кутаіцкая губэрні. У выніку расейска-пэрсыдзкіх (1804-13, 1826-28) і расейска-турэцкіх (1806—1812, 1828—29) войнаў, у якіх актыўна ўдзельнічалі грузіны, вызвалена большая частка тэрыторыяў, адарваных ад Грузіі. У 1830-40-я г. разьвівалася дробнатаварная вытворчасьць, узьнікалі мануфактурныя прадпрыемствы, павялічвалася колькасьць гарадзкога насельніцтва; Грузія ўключылася ў агульнарасейскі рынак. Адмена прыгону ў Грузіі (1864-71) паскорыла разьвіцьцё капіталізму. Зарадзілася фабрычна-завадзкая вытворчасьць, будаўніцтва чыгунак, гарнарудная прамысловасьць (асабліва здабыча чыятурскага марганцу). У 1899 у Грузіі было больш за 2 тыс. прамысловых прадпрыемстваў, каля 18 тыс. рабочых. Разьвіцьцё капіталістычных адносін, палітычная і эканамічная кансалідацыя Грузіі стварылі ўмовы для разьвіцьця грузінскай нацыі[3].
Грузія — дэмакратычная прэзыдэнцкаярэспубліка, у якой прэзыдэнт зьяўляецца кіраўніком краіны, апрэм’ер-міністар кіруе ўрадам.
Выканаўчая ўлада належыцьпрэзыдэнту і Кабінэту Грузіі. Кабінэт складаецца зь міністраў, якіх узначальвае прэм’ер-міністар, якога, у сваю чаргу, прызначае прэзыдэнт. Міністар абароны выведзены са складу Кабінэту Грузіі і падпарадкоўваецца непасрэдна прэзыдэнту.
Цяперашнім прэзыдэнтам Грузіі зьяўляецца Георгі Маргвелашвілі (ад 17 лістапада 2013 году), які зьмяніў на гэтай пасадзеМіхаіла Саакашвілі.
Заканадаўчая ўлада належыць парлямэнту Грузіі, які складаецца са 150 дэпутатаў, зь якіх 75 выбіраюцца на прапарцыянальнай аснове, і астатнія 75 праз аднамандатныя акругі. Парлямэнтарыі выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін.
На тэрыторыі Грузіі пануесубтрапічны клімат, вельмі вільготны ў заходніх рэгіёнах і кантынэнтальны на ўсход адСурамскіх гор. У выніку ўзвышанага характару паверхні краіны клімат мае ярка выражаны паясны характар. Самая большая колькасьць ападкаў назіраецца на схілахМехецкіх гораў, у паблізуБатумі (болей за 4000 мм штогод), а ў паўднёва-ўсходняй частцы Грузіі колькасьць ападкаў дасягае толькі 200 мм штогод. Выразная кліматычная мяжа ў Грузіі праходзіць праз Сурамскія горы. Паўднёвыя схілы гэтых гор дзеляць краіну на практычна роўныя часткі: заходнюю, з субтрапічным марскім кліматам і ўсходнюю з субтрапічным сухім.
На захадзе Грузіі растуць фігавыя дрэвы, пальмы, аліўкі і іншыя міжземнаморскія расьліны. У цэнтральная Грузіі сустракаюцца мясцовасьці, дзе вырошчваюцьківі ібананы. Цытрусавыя,гранаты іхурму можна сустрэць нават на вуліцахТбілісі. У астатняй частцы краіны, уздоўжКаўказу растуць тыпова горныя ці альпійскія расьліны. Ва ўсёй Грузіі значнае разьвіцьцё атрымала вырошчваньневінаграду. Грузінскіявіны вядомыя далёка па-за межамі краіны.
У сярэдзіне 2000-х гадоў урад Грузіі прыняў праграму інтэнсіўнайпрыватызацыі і барацьбы зкарупцыяй. Лібэралізацыя эканомікі для замежных інвэстараў, прывалі да росту замежных інвэстыцыяў і павялічэньню фінансавай дапамогі з боку міжнародных арганізацыяў.
Асноўнымісельскагаспадарчымі культурамі зьяўляюццажыта,цытрусы,гарбата. Існуе значныя радовішчымарганцу (Чыятура),каменнага вугалю (Ткібулі),медзі (Марнэўлі). Радовішчынафты іпрыроднага газу зьяўляюцца нязначнымі, аднак важнае эканамічнае значэньне мае трубаправод які ідзе праз тэрыторыю Грузіі і злучае нафтавыя радовішчыКасьпійскага мора іЦэнтральнай Азіі зЭўропай іТурэччынай.
Прамысловасьць Грузіі прадстаўлена прадпрыемствамі харчовай, хімічнай, будаўнічай і лёгкай прамысловасьці, машынабудаўніцтвам, чорнай і каляровай мэталюргіяй. Будова прамысловай вытворчасьці складаецца зь перапрацоўчай прамысловасьці — 69%, энэргетыка — 24%, горная прамысловасьць — 7%.
У 2013 годзе нападарожніцтва прыпала 9 %сукупнага ўнутранага прадукту Грузіі, што было вышэйшым паказьнікам, чым ва ўсялякай краіне Эўропы[4].
Грузіны зьяўляюцца нацыянальнай большасьцю краіны (83,8%). Астатнія этнічныя групы складаюць:азэрбайджанцы — 6,5%,армяне — 5,7%,расейцы — 1,5%,абхазы іасэтыны — меней за 1% агульнай колькасьці насельніцтва. Існуюць і больш дробныя этнічныя групы:асырыйцы,чачэнцы,кітайцы,габрэі,грэкі,кабардынцы,курды,татары,туркі іўкраінцы. Габрэйская абшчына зьяўляецца адной з самых старажытных на сьвеце.
У Грузіі існуе значная моўная разнастайнасьць. У краіне ўжываюцца наступныя мовы:грузінская,лазкая,мінгрэліянская ісванская, акрамя гэтага этнічныя групы карыстаюцца ўласнымі мовамі. Афіцыйнай мовай зьяўляецца грузінская іабхаская (у аўтаномнай рэспубліцыАбхазія). Грузінская мовай карыстаюцца 71% насельніцтва, 9% размаўляюцьпа-расейску, 7% карыстаюцца армянскай мовай, 6% — азэрбайджанскай, і 7% карыстаюцца іншымі мовамі. 100% насельніцтва Грузіі зьяўляюцца пісьменнымі.
У пачатку 1990-х гадоў пасьля распадуСССР, у выніку этнічных канфліктаў, якія ўзьніклі ў Абхазіі іПаўднёвай Асэтыі, шматлікіяасэтыны пакінулі Грузію і перасяліліся ў іншыя краіны (большасьць у Паўночную Асэтыю ўРасеі). Болей за 150 000 грузінаў перасяліліся з Абхазіі ў іншыя рэгіёны краіны пасьля 1993 году.
Большасьць насельніцтва Грузіі зьяўляюцца праваслаўнымі хрысьціянамі Грузінскай Праваслаўнай Царквы (81,9%). Акрамя гэтага існуюць рэлігійныя абшчына мусульманаў (9,9%), хрысьціянаў армянскай царквы (2%), каталікоў (0,8%), а 0,7% насельніцтва зьяўляюцца атэістамі.
Даўжыня чыгунак — больш за 1600 км. У чыгуначных перавозках пераважаюць перавозкі нафтапрадуктаў.Найбуйнейшыя марскія парты краіны:Батумі,Поці,Супса.
- Грузія
Mtskheta
Stepantsminda
Bodbe
Ananuri
Sighnaghi
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Грузіі |
|---|
| Аўтаномныя рэспублікі | | |
|---|
| Рэгіёны | |
|---|
| Горад са спэцыяльным статусам | |
|---|
¹ Самаабвешчаная рэспубліка, дэ-юрэ частка Грузіі. ² Уключае ў сябе самаабвешчаную рэспубліку Паўднёвая Асэтыя. |