Грана́т (па-лацінску:Punica) — род кветкавых расьлін сямейства гранатавых.
Найбольш вядомы гранат звычайны (Punica granatum). УБеларусі яго вырошчваюць уаранжарэях. Лістападобныя галінастыя кусты або невялікія дрэвы вышынёй да 5—10 м. Плод несапраўдны ягадападобны (гранатына), са скураным покрывам (каляплоднікам) і 6—12 гнёздамі, якія напоўнены насеньнем з сакавітым вонкавым слоем насеннай лупіны; маса да 800 г (у культурных гатункаў) і болей.
Плады розных гатункаў адрозьніваюцца па смаку — ад прэснага і даволі салодкага да моцна кіслага. Ужываюць у сьвежым выглядзе, зь іх гатуюцьсокі,безалькагольныя напоі,пладова-ягадныя віны,лікёры,экстракты,сыропы. Гранатавы сок — каштоўны харчовы і дыетычны прадукт, яго ўжываюць у натуральным, сырым выглядзе або ў кансэрваваным (гранадзін), зь яго гатуюцькісялі,мусы, ім падфарбоўваюцькандытарскія вырабы імарозіва. Прыемны кісла-салодкі смак соку ня толькі асвяжае, але і ўзбуджаеапэтыт, садзейнічае лепшаму засваеньню ежы. Увараны (згушчаны) гранатавы сок — прыправа да ўсходніх смажаныхмясных ірыбных страваў, а таксама дастраваў з птушкі.
Здымаюць гранаты ў другой паловеверасьня палістапад (гранат, які сарвалі нясьпелым, цалкам ядомым стаць ужо ня можа); захоўваць іх можна 4—5 (салодкія гатункі) або да 8—9 (кіслыя гатункі)месяцаў; лепш за ўсё пры тэмпэратуры каля 1° С.
Мінэралгранат атрымаў сваю назву ад расьліны з-за падабенства да зярнятаў плоду.