Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Горадня

Гэта добры артыкул. Націсьніце на выяву зоркі, каб атрымаць дадатковыя зьвесткі.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Запыт «Гародня» перанакіроўваецца сюды. Глядзіце таксама «Гародня (неадназначнасьць)».
Горадня
лац. Horadnia

Віды Горадні
Герб ГорадніСьцяг Горадні
Першыя згадкі:1127
Магдэбурскае права:1496
Краіна:Беларусь
Вобласьць:Гарадзенская
Старшыня гарвыканкаму:Андрэй Хмель
Плошча:143,74км² [1]
Вышыня:90—147м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас:UTC+3
Тэлефонны код:+375 15 2
Паштовыя індэксы:230000—230030, 231700[3]
СААТА:4401000000
Нумарны знак:4
Геаграфічныя каардынаты:53°40′0″ пн. ш.23°49′0″ у. д. / 53.66667° пн. ш. 23.81667° у. д. /53.66667; 23.81667Каардынаты:53°40′0″ пн. ш.23°49′0″ у. д. / 53.66667° пн. ш. 23.81667° у. д. /53.66667; 23.81667
Горадня на мапе Беларусі ±
Горадня
Горадня
Горадня
Горадня
Горадня
Горадня
Галерэя здымкаў уВікісховішчы
Афіцыйны сайт

Го́радня —места ўБеларусі, на рацэНёмане. Адміністрацыйны цэнтарГарадзенскай вобласьці іГарадзенскага раёну. Насельніцтва на 2020 год — 356 900 чалавек[4]. Знаходзіцца за 300 км адМенску.Вузел чыгунак наВільню,Масты іБеласток, аўтамабільных дарог на Вільню,Ліду іВаўкавыск. Рачны порт,аэрапорт.

Горадня —магдэбурскае места і цэнтаргістарычнага рэгіёну. Мела неафіцыйны статус другой (пасьляВільні) сталіцыВялікага Княства Літоўскага і трэцяй сталіцыРэчы Паспалітай. Другая сталіцаБеларускай Народнай Рэспублікі (пасьля Менску)[5]. У наш час найбагацейшае нагістарычна-архітэктурныя каштоўнасьці места Беларусі[6]. Тут захавалісяСтары іНовы замкі,Калоская царква, комплексыманастыра базылянак з царквой Раства Багародзіцы,езуіцкага калегіюму з касьцёлам Сьвятога Францішка Ксавэрыя, кляштараўбэрнардынаў з касьцёлам Адшуканьня Сьвятога Крыжа,брыгітак з касьцёлам Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі іфранцішканаў з касьцёлам Маці Божай Анёльскай,касьцёл Сьвятога Духа, кляштарныя карпусыдамініканаў ікармэлітаў,капліца ў Аўгустоўку,Лютэранская кірха,Харальная сынагога, палацыВаліцкіх,Максімовічаў,Масальскіх, Сапегаў (Батораўка іна Падоле),Храптовічаў іЧацьвярцінскіх, сядзібыПанямунь іСтаніславова, фрагмэнты ансаблюГарадніцы (Дом віцэ-адміністратара,Дом майстра,Крывая афіцына,Лямус,тэатар Антонія Тызэнгаўза ды іншыя), дамы-музэіЭлізы Ажэшкі іМаксіма Багдановіча. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалісядамініканскі ікармэліцкі касьцёлы, помнікі архітэктуры XVIII ст.,зруйнаваныя расейскімі ўладамі, а таксамамеская ратуша,Фара Вітаўта,комплекс кляштару бэрнардынак з касьцёлам Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі, палацыАгінскіх іРадзівілаў, частка забудовы ансаблю Гарадніцы, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў,зруйнаваныя савецкімі ўладамі.

Назва

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
«Грамада беларускай моладзі ў Горадні», 1920 год. Адно з шматлікіх дакумэнтальных сьведчаньняў выкарыстаньня менавіта формы назвы «Горадня» самімі беларусамі-гарадзенцамі ў міжваенны час

Тапонім Го́радня[7][8][9] ўтварыўся ад таго ж кораню, што і словыгорад, гарадзіць[10].

Варыянтынапісаньня назвы места ў гістарычных крыніцах:Городен,Городень, пазьнейГородно,Городня[10][11]. Каля 1560-х гадоў (напрыклад, у грамацеЖыгімонта Аўгуста, 23 лістапада 1562 году)[12] зьявілася палянізаваная формаГро́дно (польск.Grodno). Лацінская формаGrodna (атляс Браўна, 1575 год), відаць, ёсьць вытворнай ад польскай назвы места. Раней у сярэднявечных лаціна- і нямецкамоўных хроніках ужываліся назвыGarthen,Garten (таксамаGarto). Гэтыя назвы часта блыталіся зGarthe (на правым беразе ракі Нарвы каля сутокі Пісы і Вінцэнты),Garden (колішні замак на дарозе з Мэмэля ў Юрбарк),Garsden (колішні замак на правым беразе ракі Мінгі, недалёка да Мэмэля)[13]. У XX ст. за часамі нямецкіх акупацыяў Горадні афіцыйна выкарыстоўвалася менавітаням.Garten.

Усучаснай беларускай мове (клясычны правапіс) старадаўні тапонім замацаваўся ў форме Горадня, што адпавядае традыцыйнаму беларускаму вымаўленьню[14]. Гэтая форма (побач зГо́радна) здаўна ўжываецца мясцовымі жыхарамі і працягвае выкарыстоўвацца ў наш час[11]. Апроч таго, форма Горадня ўжывалася ў дзяржаўных дакумэнтахБеларускай Народнай Рэспублікі, а таксама ў найбольш аўтарытэтным слоўнікуБеларускай ССР —Некрашэвіча і Байкова, гэтую ж назву ўжываў найбольш аўтарытэтны ў міжваеннайдарэпрэсіўнай Беларусі географАркадзь Смоліч[14]. Таксама часам можна сустрэць паэтычна-літаратурную формуГаро́дня, якая паходзіць з твораўМаксіма Багдановіча іЎладзімера Караткевіча. Прычынай яе зьяўленьня стала невядомасьць пазыцыі націску ў старабеларускіх тэкстах. Аднак гісторык мовыАркадзь Жураўскі знайшоў у тэкстах XVI стагодзьдзя напісаньнегоредньскый — што выразна паказвае на гістарычны націск на першым складзе[14].

Цяперашняя афіцыйная формаГро́дна ўтварылася не ў выніку натуральнай трансфармацыі тапоніму[15], а праз мэханічны перанос[11]польск.Grodno сьпярша (па1795 годзе) урас.Гродно, і толькі потым (па1933 годзе) — урусіфікаванысавецкі моўны стандарт. Тым часам у нарматыўным даведніку «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь» традыцыйная гістарычная назва Горадня фіксуецца як варыянтная. Гэта значыць, што пры жаданьні мясцовых жыхароў і ўладаў яна можа стаць нарматыўнай.

Гісторыя

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Асноўны артыкул:Гісторыя Горадні

Раньнія часы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Да ўзьнікненьня дзяржаваў тэрыторыю Гарадзеншчыны засялялі плямёныкрывічоў,яцьвягаў,літвы. Археалягічныя раскопкі паказваюць, што першыяславянскія паселішчы на высокім беразеНёмана зьявіліся яшчэ ў X стагодзьдзі. У XII стагодзьдзі на месцы гэтых паселішчаў узьнікгорад, які разьмяшчаўся на скрыжаваньні гандлёвых шляхоў і першапачаткова ўяўляў сабою невялікую крэпасьць з умацаваным гандлёвым местам.

Першыя зьвесткі пра Горадню зьмяшчаюцца ўІпацьеўскім,Лаўрэнцьеўскім іРадзівілаўскім летапісах і датуюцца 1127 годам (у савецкай гістарыяграфіі з прычыны няправільнага пераводу летазьлічэньня памылкова замацавалася дата 1128[16]; менавіта ад яе паводле інэрцыі лічацца і адзначаюцца юбілеі гораду[17]), калі яна была сталіцайГарадзенскага княства. У другой палове ХІІ стагодзьдзя князі Барыс і Глеб збудавалі царкву, вядомую цяпер якКалоская. У 1241 годзе, за часамі княжаньняЮрыя Глебавіча, горад спустошылітатары, а ў 1284 годзе —нямецкія рыцары.

У XIII стагодзьдзі мясцовыя княствы пачалі кансалідавацца ваколНаваградку, беручы ўдзел у стварэньні новай дзяржавы —Вялікага Княства Літоўскага. З 1270 году Гарадзенскае княства канчаткова далучылася да Вялікага Княства Літоўскага.

  • Гравюры Горадні
  • Цюндт, 1567 г.
    Цюндт, 1567 г.
  • Браўн і Гогенбэрг, 1575 г.
    Браўн і Гогенбэрг, 1575 г.
  • Макоўскі, 1600 г.
  • Бух, 1680 г.
    Бух, 1680 г.
  • Сандрарт, 1687 г.
    Сандрарт, 1687 г.
  • Копмаер, 1688 г.
    Копмаер, 1688 г.
  • 1705 г.
    1705 г.
  • Лясор, 1713 г.
    Лясор, 1713 г.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Пячатка зьмескім гербам, XVII стагодзьдзе

Па далучэньні да Вялікага Княства Літоўскага Горадня была ў валоданьні вялікага князяТрайдзеня, які ў 1276 годзе пасяліў тут прусаў, што ўцяклі адкрыжакоў[18].

Панарама места.Н. Орда, 1861 г.

У XIII—XIV стагодзьдзях Горадня праводзіла ўпартае змаганьне зТэўтонскім Ордэнам. Прыкладна ў 1300 годзе кашталянам Гарадзенскага замка стаў знакамітыДавыд Гарадзенскі, сынДаўмонта і найбліжэйшы паплечнікГедзіміна. У 1305 годзе ён разам з Гедзімінам каля Горадні разьбіў ушчэнт войска крыжацкага комтура Конрада Ліхтэнхагена. На працягу наступных гадоў ён ня толькі пасьпяхова адбіваў варожыя напады, але і сам наносіў папярэднія ўдары. У 1326 годзе Давыда Гарадзенскага па-здрадніцку забіў мазавецкі шляхціч А. Гост.

У 1376 годзе Горадня перайшла ў валоданьне князяВітаўта, які зрабіў места ў 1392 годзе другой сваёй сталіцай (агулам у 1386—1430 гадох вялікі князь наведаў Горадню 31 раз[19]). У канцы XIV стагодзьдзя Вітаўт заснаваў у месьцеФарны касьцёл. Неўзабаве Горадня стала найслаўнейшым, пасьляВільні, местам краіны. Гарадзенскаяхаругва ў складзе войска Вялікага Княства Літоўскага ўдзельнічала пад камандай Вітаўта ўГрунвальдзкай бітве.

Вітаўт Вялікі

З скасаваньнем у 1413 годзе княстваў, Горадня стала павятовым местамТроцкага ваяводзтва. У 1496 годзе яна атрымалаМагдэбурскае права. У Горадні ўтворанымагістрат, а ў 1540 места атрымала ўласныгерб «у блакітным полі алень сьвятога Губэрта з залатым крыжам паміж рагамі»[20]. У 1543—1601 гадох у Горадні дзейнічала «Літоўская капэла» — адзін з найбольш раньніх музычных калектываў на Беларусі.

Панарама места, 1862 г.

У 1560—1561 гадох Горадня займала вялікую тэрыторыю, складалася з права- і левабярэжнай частак, трох пляцаў (старадаўніх «Нямецкага» і «Занёманскага» рынкаў), 32 вуліцаў і 5 трактаў[19].Кароль івялікі князьСтэфан Баторы ў 1576 годзе перабудаваў палац, вядомы якСтары замак, у якім да 1586 году разьмяшчалася ягоная рэзыдэнцыя. Па сьмерці Стэфана Баторыя ў зьвязку з тым, што паміж прыдворнымі мэдыкамі ўзьнікла спрэчка 14 сьнежня 1586 году ў Горадні правялі першае на тэрыторыі Ўсходняй Эўропы анатамаваньне ягоных парэшткаў. На 1588 год у месьце было больш за 700 будынкаў, 31 вуліца, цэхі рамесьнікаў-мэталістаў, цагельнікаў, ганчароў, цельляроў і інш. У 1589—1795 гадох Горадня — цэнтарэканоміі. У 1633 годзе ў месьце прымаліВэнэцыянскае пасольства.

У гэтыя часы ў Горадні распачалі сваю дзейнасьць манаскія ордэныезуітаў,дамініканаў,францішканаў,бэрнардынак,брыгітак,кармэлітаў ібаніфратаў (першы каталіцкі аўгустынскі кляштар зьявіўся ў месьце яшчэ ў XV стагодзьдзі). ПаБерасьцейскай уніі ў Горадні імкліва пашыраецца вуніяцтва. Да канца XVIII стагодзьдзя тут было 9 касьцёлаў і 2 грэцка-каталіцкія манастыры.

Захавалася сьведчаньне азначэньня жыхароў Горадніліцьвінамі: «Осташко Троинский сказал: родом де он литвин[a], города Гродни, взят в полон в то время, как великий государь был под Вильною» (1672 год)[23]. Тым часам яшчэкракаўскі дакумэнт 1514 году адрозьніваў «ліцьвіна з Горадні» ад «жмудзіна зКейданаў»[24].

Павятовая харугва

З другой паловы XVII стагодзьдзя пачаўся час эканамічнага заняпаду ў разьвіцьці Горадні, што было наступствамшляхецкай анархіі і шматлікіх спусташальных войнаў. Вялікую шкоду Горадні нанесьлі пажары 1675, 1720, 1750 і 1782 гадоў, а ў 1709—1710 гадох места перажыла эпідэміючумы, у выніку якой загінула значная частка насельніцтва.

Панарама места, 1891 г.

Увайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Горадню ў 1655—1657 захапілі і спустошылі маскоўскія войскі. У 1673 годзе пачала дзейнічаць соймавая канстытуцыя, паводле якой у месьце мусіў праводзіцца кожны трэці соймРэчы Паспалітай[25]. У 1678 годзе тут адбыўся першы генэральны сойм, на якім зацьвердзіліАндрусаўскую дамову аб замірэньні паміжМаскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай і склалі хаўрус паміж дзьвюмі дзяржавамі супрацьАсманскай імпэрыі.

Стэфан Баторы

За часаміВялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у 1702—1708 гадох Горадня некалькі разоў пераходзіла з рук у рукі, яе разбурылі і разрабавалі расейскія і швэдзкія войскі. У 1705 годзе ў Фарным касьцёле адбылася сустрэча паміж каралём і вялікім княземАўгустам Моцным і маскоўскім гаспадаромПятром I, якія выпрацоўвалі супольную палітыку супраць швэдзкага караляКарла ХІІ.

У другой палове XVIII стагодзьдзя ў Горадні працавалі дзяржаўныя ўстановы Вялікага Княства Літоўскага — Скарбовая камісія, Вайсковая камісія, асэсарскі суд. У 1775 годзе ў Горадню зьМенску іНаваградку перанесьлі паседжаньні вярхоўнага суду Вялікага Княства Літоўскага —Галоўнага трыбуналу. У 1793 годзе места атрымала статус сталіцыГарадзенскага ваяводзтва.

ПрыездСтаніслава Аўгуста Панятоўскага, 1795 г.

У 1760—1770-я[25] гады гарадзенскі староста, падскарбі надворны літоўскіАнтоні Тызэнгаўз заснаваў у месьце і ягоных ваколіцах некалькімануфактураў:суконную, збройную, панчошную, карэтную і г. д. Ён жа адкрыў першы ў Гораднітэатар. У 1775—1781 гадох у месьце існавала мэдычная акадэмія, якую ў 1781 годзе перанесьлі ў Вільню на правах мэдычнага факультэтуВіленскага ўнівэрсытэту. Створаная на сродкі Антонія Тызэнгаўза Гарадзенская музычная трупа па пераводзе ўВаршаву запачаткавала Варшаўскую опэру.

19 красавіка 1776 году ў Горадні заснавалі камісію добрага парадку, якая займалася ўпарадкаваньнем места, паляпшэньнем ягонага гаспадарча-фінансавага становішча. У кампэтэнцыю камісіі таксама ўваходзілі пытаньні ўпарадкаваньня мескага архіву, складаньня інвэнтароў і плянаў, супрацьпажарнаябясьпека, будаўніцтва, санітарна-гігіенічныя мерапрыемствы, рэвізія шпіталяў і інш. Адным з вынікаў дзейнасьці камісіі была адбудова ў 1784 годземескай ратушы[25].

27 траўня 1793 году ў Горадні ў будынкуНовага замка адбыўся апошні сойм Рэчы Паспалітай (г. зв. «нямы сойм»), які зацьвердзіўдругі падзел Рэчы Паспалітай. Горадня была адным з цэнтраўпаўстаньня 1794 году пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі (сюды перавялі зь Вільні Цэнтральную дэпутацыю Вялікага Княства Літоўскага). У 1795 годзе ў вынікутрэцяга падзелу Рэчы Паспалітай места апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. 25 лістапада таго ж году ў Горадні адбылося адрачэньне ад стальцу апошняга караля польскага і вялікага князя літоўскага —Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Губэрнскі герб

З 1801 году Горадня стала цэнтрамгубэрні. У гэты час усе мескія прывілеі вывезьлі ўСанкт-Пецярбург іВільню. Расейскія ўлады пазбавілі Горадню ранейшых правоў, што замарудзіла разьвіцьцё эканомікі і культуры места.

Паўстанцы з Горадні, 1863 г.

За часамівайны 1812 году 2 ліпеня ў Горадню ўвайшлі войскіНапалеона. Места стала цэнтрам аднайменнага дэпартамэнту Вялікага Княства Літоўскага, адноўленага Напалеонам. Тут сфармаваўся аддзел Нацыянальнай гвардыі Вялікага Княства Літоўскага з 290 чалавек, жандармэрыя з 856 чалавек. Таксама ішоў набор рэкрутаў у літоўскія пяхотныя і кавалерыйскія часткі. З Гарадзенскай губэрні ў войска Вялікага Княства ўвайшло каля 6400 чалавек, зь іх паводле загадаў аб мабілізацыі 2495 пяхотнікаў і 1103 кавалерысты. Літоўскія часткі ўдзельнічалі ў баях супраць расейскага войска на канцавым этапе вайны, а таксама ў кампаніях 1813 і 1814 гадоў. Расейскія войскі ізноў занялі места 8 сьнежня.

Горадня была адным з цэнтраўвызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў. У 1863 годзе Гарадзенская губэрня стала эпіцэнтрамнацыянальна-вызвольнага паўстаньня пад кіраўніцтвамКастуся Каліноўскага. Перад паўстаньнем Кастусь Каліноўскі іВалеры Ўрублеўскі ўтварылі ў месьце рэвалюцыйную арганізацыю.

У 1862 праз Горадню прайшла Пецярбурска-Варшаўская чыгунка, якая паспрыяла разьвіцьцю рамесных майстэрняў, дрэваапрацоўчай і тытунёвай прамысловасьці. У 1885 годзе адбыўся вялікі пажар, які значна пашкодзіў гістарычны цэнтар. У канцы XIX стагодзьдзя ў месьце працавалі 73 прамысловыя прадпрыемствы.

Найноўшы час

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Першая сусьветная вайна

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

УПершую сусьветную вайну 3 верасьня 1915 году Горадню занялі войскіНямецкай імпэрыі і ўлучылі яе ў склад нямецкай адміністрацыйнай адзінкі «Ober-Ost».

На думку некаторых польскіх гісторыкаў, у канцы вайны нямецкія ўлады праводзілі ў Горадні палітыку аслабленьня польскіх уплываў: места аддзялілі адЦарства Польскага демаркацыйнай мяжой, што перашкаджала кантактам паміж мясцовымі палякамі і ўладамі ўВаршаве. Паводле гэтага ж меркаваньня, немцы падтрымлівалі беларускія і летувіскія арганізацыі, якія ў той час фармаваліся ў Горадні, і адначасна зьнішчалі польскія[26]. Апроч таго, яны не дазвалялі фармавацца польскай адміністрацыі[26].

Беларуская Народная Рэспубліка

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Беларуская камэндатура, 1919 г.

25 сакавіка 1918 году згодна зТрэцяй Устаўной граматай Горадня абвяшчалася часткайБеларускай Народнай Рэспублікі. У лістападзе ў месьце пачаў дзейнічаць беларускі камітэт культурна-нацыянальнай сувязі[27]. Жыхары Жыдамлянскай воласьці Гарадзенскага павету атрымалі ПасьведчаньніНароднага Сакратарыяту БНР[28]. 19 лістапада ў Горадні ўтварыласяБеларуская рада, у сьнежні сюды пераехаў урад БНР на чале зАнтонам Луцкевічам, пачалося фармаваньне беларускага войска: арганізаваны1-ы Беларускі полк пяхоты,асобны батальён Гарадзенскай камэндатуры іБеларускі гусарскі эскадрон.

Дзень Незалежнасьці, 1919 г.

25 сакавіка 1919 году ў Горадні ўпершынюадзначылі ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. На ўрачыстай вячэры старшыня Беларускай цэнтральнай Рады ГарадзеншчыныПавал Аляксюк прачытаўПершую Ўстаўную грамату, па чым прысутныя прасьпявалібеларускі гімн. З прамовамі выступілі Б. Квяцінскі, Я. Натусевіч і іншыя[29].

У 1919—1921 гадох беларускую культурна-асьветніцкую працу ў Горадні праводзіла Грамада беларускай моладзі: утварылася 1-я Гарадзенская агульная беларуская школа, Фарштацкая (Занёманская) школа, Гарадзенская беларуская прытулкавая школа; дзейнічалі Беларуская школьная рада і Гарадзенская цэнтральная Беларуская вучыцельская рада, выдавалася газэта «Беларускае слова».

1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Горадня ўвайшла ў складБеларускай ССР, дзе яна стала цэнтрам раёну і павету («падраёну»)[30][31].

Пад уладай Польскай Рэспублікі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Гарадзенскі гуртокТБШ, 1927 г.

10 красавіка 1919 году Горадню занялі польскія войскі, па чым яна ўвайшла ў склад часовай польскай адміністрацыйнай адзінкі — Грамадзкага кіраваньня ўсходніх земляў (ГКУЗ). З 7 чэрвеня 1919 году места стала цэнтарам павету Віленскай акругі ГКУЗ.

Упольска-савецкую вайну ў 1920 годзе бальшавікі захапілі Горадню і ўтрымлівалі яе дзесяць тыдняў. У выніку савецка-летувіскіх перамоваў, у часе якіх тэрыторыя Беларусі разглядалася як расейская, яны далі згоду на максымальнае задавальненьне тэрытарыяльных патрабаваньняў летувісаў (у тым лікуфармальна перадалі ім Горадню). Летувіскі бок забавязваўся спыніць на сваёй тэрыторыі дзейнасьць «антысавецкіх арганізацыяў і груп», у тым ліку органаўБНР i польскіх арганізацыяў. Па адбіцьці Горадні польскімі войскамі, структураў ГКУЗ ужо не аднаўлялі. 20 сьнежня места ўлучылі ў Наваградзкую акругу Польскай Рэспублікі.

Згодна з умоваміРыскай мірнай дамовы 1921 году Горадня афіцыйна стала часткай Польскай дзяржавы, дзе 19 лютага 1921 году ўвайшла ў склад Беластоцкага ваяводзтва як цэнтарпавету. За польскім часам насельніцтва места павялічылася з 40 тыс. чал. (1926 год) да 49 тыс. (1931 год). У Горадні дзейнічалі меская рада, акруговы камітэт і мескія аддзелыТаварыства беларускай школы, беларускія палітычныя арганізацыі, працавалаГарадзенская беларуская гімназія. Аднак у 1930-я гады польскія ўлады зачынілі ўсе беларускія школы[32].

У 1927 годзеЯн Каханоўскі заснаваўГарадзенскі заапарк, у 1920 годзе з ініцыятывыЮзэфа Ядкоўскага ўтварыўсяГарадзенскі гістарычна-археалягічны музэй. Польскія ўлады праводзілі археалягічныя дасьледаваньніСтарога Замку, пачалі ягорэстаўрацыю.

  • Горадня за польскім часам
  • Панарама места, 1935 г.
    Панарама места, 1935 г.
  • Места з боку Нёмана, 1937 г.
    Места з боку Нёмана,
    1937 г.
  • Стары Рынак, 1930 г.
    Стары Рынак, 1930 г.
  • Тэатар, 1926 г.
    Тэатар, 1926 г.
  • Гістарычная Азёрская вуліца, 1937 г.
    Гістарычная Азёрская вуліца, 1937 г.
  • Мескі мост, 1938 г.
    Мескі мост, 1938 г.
  • Дзяржаўная тытунёвая фабрыка, 1930 г.
    Дзяржаўная тытунёвая фабрыка, 1930 г.
  • Краявід кляштару бэрнадынак, 1935 г.

Другая сусьветная вайна

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

З пачаткамДругой сусьветнай вайны 20—22 верасьня 1939 году польскія войскі трымаліабарону Горадні ад Чырвонай Арміі[33]. У вынікупадзелу Польскай Рэспублікі паміжТрэцім Райхам іСССР места апынулася пад савецкай уладай і ў лістападзе 1939 стала часткайБеларускай ССР.

23 чэрвеня 1941 году на другі дзень панападзе Трэцяга Райху на СССР Горадню захапілігітлераўскія войскі. Нацысты ўсталявалі жорсткі акупацыйны рэжым. Яны забілі і закатавалі ўлягеры сьмерці падФолюшам каля 33 тысячаў чалавек. У канцэнтрацыйных лягерах зьнішчылі большую частку жыдоўскага насельніцтва места. Горадня стала цэнтрампартызанскага і падпольнага руху, у ваколіцах места дзейнічала каля 17 тыс. партызан.

16 ліпеня 1944 году ў час Віленскай і Беластоцкай апэрацыі Горадню занялі войскі 3-га Беларускага фронту.

Беларуская ССР і Рэспубліка Беларусь

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Зь верасьня 1944 году Горадня стала абласным цэнтар Беларускай ССР. У выніку вайны места значна пацярпела. Хоць большую частку помнікаў архітэктуры і атрымалася захаваць, аднаксавецкія ўлады зьнішчылі некалькі значных славутасьцяў:Фару Вітаўта,ратушу,комплекс кляштару бэрнардынак з касьцёлам Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі, цэлыя кварталы гістарычнай жылой забудовы.

Даваеннага ўзроўню насельніцтва Горадні дасягнула толькі ў сярэдзіне 1950-х гадоў. У гэты пэрыяд места пачало ператварацца ў буйны цэнтар прамысловасьці на захадзе Беларусі, колькасьць жыхароў да 1988 году павялічыўся ў 5 разоў у параўнаньні з 1939 годам.

У 2005 годзе пачалася перабудова гістарычнага цэнтру места. У 2008 годзеБеларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры заявіла пра парушэньніЗакону аб ахове гістарычна-культурнай спадчыны пры яе правядзеньні[34]: праводзіцца руйнаваньне культурнага пласту на гістарычным Старым Рынку, плянуецца знос 28 будынкаў у стыліканструктывізму на вуліцах Міцкевіча, Горкага і 17-га верасьня і пабудова там сучаснага гатэльнага комплексу, асноўная транспартная плынь накіроўваецца ў небясьпечнай блізкасьці ад Новага і Старога замкаў; пляны аднаўленьня ратушы і Фары Вітаўта не рэалізоўваюцца.

16 жніўня 2020 году ў Горадні прайшоўМарш за свабоду.

Геаграфія

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Рэльеф

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Горадня разьмяшчаецца наГарадзенскім узвышшы. Характар тэрыторыі вызначаецца Нёманам: цэнтральная частка места разьмяшчаецца ўНёманскай нізіне, якая павольна ў паўднёвым і паўночным кірунку пераходзіць да ўзвышшаў. З гэтай прычыны найвышэйшыя пункты Горадні разьмяшчаюцца ў раёнахВішняўцы іДзевятоўцы.

Мясцовасьць пераважна ўзгорыстая раўніна. Яе сярэдняя вышыня 125—160 мэтраў над узроўнем мора, найбольшая — 180 мэтраў (у паўднёвай частцы места), найменшая — 93 мэтры[35].

Клімат

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Клімат —мерныкантынэнтальны зь пераважным уплывам паветраных масаў, якія прыносіць сыстэмацыклёнаў-антыцыклёнаў зАтлянтычнага акіяна. Пераважны кірунак вятроў — заходні. Звычайна мяккая зіма пачынаецца ў канцы лістапада і працягваецца каля трох з паловай месяцаў зь сярэдняй тэмпэратурай −2,9 °C (найбольш халодны месяц — студзень). Лета цёплае, вільготнае, сярэдняя тэмпэратура 17,1 °C (найбольш цёплы месяц — ліпень). Максымальная тэмпэратура 36,2 °C адзначалася 29 жніўня 1992 году. Мінімальная −36,3 °C — 1 лютага 1970 году.

Сярэднегадавая колькасьць ападкаў: 545—600 мм (мінімум у лютым — 29 мм, максымум у ліпені — 77 мм). Каэфіцыент увільгатненьня большы за 1. Сьнежнае покрыва невялікае.

 Кліматычныя зьвесткі для Горадні 
ПаказьнікСтуЛютСакКраТраЧэрЛіпЖніВерКасЛісСьнГод
Абсалютны максымумt,°C15,215,022,429,232,034,035,736,234,225,217,212,736,2
Сярэдні максымумt,°C−1,1−0,14,912,919,021,523,923,417,511,34,4−0,111,4
Сярэдняяt,°C−3,5−3,20,87,213,115,818,217,412,47,11,8−2,27,1
Сярэдні мінімумt,°C−5,8−5,7−2,52,57,510,612,712,08,13,8−0,4−4,43,2
Абсалютны мінімумt,°C−33,7−36,3−26,9−9,3−6−0,73,0−1,4−4,3−13,5−19,8−31,5−36,1
Норма ападкаў,мм342932335566755752364241552
Крыніца:Надвор'е і клімат

Гідраграфія

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

РакаНёман цячэ праз цэнтар места з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і, прыняўшы ў сябе Ласасянку, строма паварочвае на поўнач. Даліна Нёмана вузкая. У цэнтры места і ніжэй вышыні правага берагу пераважаюць над левымі. Берагі складаюцца з асобных узвышшаў, парэзаных стромкімі ярамі і пакрытых пералескамі (Румлёва вышэй па плыні, лесапаркПышкі — ніжэй). Нёман суднаходны ўніз па плыні. Прытокі Нёмана ў гістарычным цэнтры — рэкіГараднічанка і Юрысдыка, на ўскраіне —Ласосна i Зарніца.

Азёры: Юбілейнае вадасховішча, кар’ер «Зялёнка».

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Горадня падзяляецца на 2 раёны — Ленінскі і Кастрычніцкі.

Цяперашнія афіцыйныя раёны места — штучныя негістарычныя ўтварэньні савецкага часу, межы якіх не супадаюць з гістарычнымі мясцовасьцямі места[36]. Яны маюць палітызаваныя ў духурасейскайкамуністычнайпрапаганды назвы, нададзеныя без уліку мясцовых беларускіх тапанімічных традыцыяў[36].

Насельніцтва

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Дынаміка зьмяненьня колькасьці насельніцтва Горадні

  • XVI стагодзьдзе: 1588 год — ~4 тыс. чал.
  • XVIII стагодзьдзе: 1789 год — 5653 чал.[25]; 1794 год — 6431 чал.[25]
  • XIX стагодзьдзе: 1817 год — 5,1 тыс. чал.[37]; 1860 год — 20,1 тыс. чал.[37]; 1887 год — 46,9 тыс. чал.; 1891 год — 49 952 чал. (25 885 муж. і 24 067 жан.), у тым ліку: шляхты нашчадкавай 1353, асабістай 676; духавенства праваслаўнага белага 36, манахаў 39, рымска-каталіцкага 21, эвангелісцка-лютэранскага 1, юдэйскага 2; грамадзянаў нашчадкавых і асабістых 166, купцоў 335, мяшчанаў 37 328, цэхавых 316, сялянаў 189, рэгулярнага войска 6737, бестэрміноваадпускных 1843, адстаўных ніжніх чыноў 520, салдацкіх дзяцей 133, замежных падданак 307; праваслаўных было 11 497, каталікоў 8243, пратэстантаў 281, юдэяў 29 779, магамэтанаў 152; колькасьць шлюбаў 243; нарадзілася 1057, памерла 786 чал.[38]
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — 63 тыс. чал.; 1913 год — 65,5 тыс. чал.[39]; 1939 год — 49 тыс. чал.[40]; 1956 год — 65 тыс. чал.; 1959 год — 73 тыс. чал.[39]; 1965 год — 98 тыс. чал.; 1971 год — 139 тыс. чал.[40]; 1980 год — 202 тыс. чал.; 1988 год — 272 тыс. чал.; 1991 год — 284 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 317,3 тыс. чал.; 2008 год — 337,4 тыс. чал.; 2009 год — 327 540 чал.[41] (перапіс); 2014 год — 356 571 чал.[42]; 2015 год — 361 352 чал.[43]; 2016 год — 365 610 чал.[44]; 2017 год — 368 710 чал.[45]; 2018 год — 370 919 чал.[46]; 2019 год — 373 547 чал.[47]; 2020 год — 356 900 чалавек[4]
Сынагога ў Занёманскім прадмесьці. А. Наліваеў, 1948 г.

Горадня, якую ўладыРасейскай імпэрыі — як і іншыя месты і мястэчкіанэксаванага Вялікага Княства Літоўскага — улучылі ў граніцы «мяжы аселасьці», налічвала вялікуюжыдоўскую грамаду. Тут нарадзілісяЛявон Бакст, Сара Розэнбэрг іЭйтан Ліўні — бацькіЦыпі Ліўні,Мэер Ланскі — вядомы амэрыканскігангстэр і канкурэнтАль Капонэ. За часаміДругой сусьветнай вайны большасьць гарадзенскіх жыдоў зьнішчылінацысты.

Адукацыя

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

У Горадні працуе 91 ўстанова дашкольнай адукацыі, 43 установы агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку 10 гімназіяў, 1 кадэцкая вучэльня і 1 ліцэй, дзе навучаецца больш за 37 тысячаў навучэнцаў. Таксама працуе 5 установаў спэцыяльнай адукацыі, 2 сацыяльна-пэдагагічныя ўстановы, 3 установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і 2 міжшкольныя навучальна-вытворчыя камбінаты працоўнага навучаньня і прафэсійнай арыентацыі. У месьце 4 школы мастацтваў (дзьве зь іх — музычныя, дзьве — шматпрофільныя школы мастацтваў).

У Горадні функцыянуюць тры дзяржаўныя ўнівэрсытэты і 5 філіялаў недзяржаўных вышэйшых навучальных установаў:

Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы
  • Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы, заснаваны 22 лютага 1940 году, — галоўны цэнтар навукі, культуры і адукацыі Гарадзеншчыны. У складзе ўнівэрсытэту 11 клясычных факультэтаў, дзе на 59 спэцыяльнасьцях навучаюцца больш за 10 тысячаў студэнтаў. Ва ўнівэрсытэце працуюць больш за 2000 штатных выкладчыкаў і супрацоўнікаў (50 прафэсараў і дактароў навук, больш 250 дацэнтаў і кандыдатаў навук).
  • Гарадзенскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт. Структура мэдычнага ўнівэрсытэту ўлучае 42 катэдры, 6 факультэтаў. Тут падрыхтавалі 12 тысячаў спэцыялістаў. У ВНУ навучаецца каля 2000 студэнтаў. У мэдычным унівэрсытэце працуюць 306 чалавек прафэсарска-выкладчыцкага складу, у тым ліку 44 дактары навук і 159 кандыдатаў навук.
  • Гарадзенскі дзяржаўны аграрны ўнівэрсытэт, заснаваны ў 1951 годзе як сельскагаспадарчы інстытут. З моманту арганізацыі тут падрыхтавалі больш за 20 тысячаў спэцыялістаў. Сёньня ў складзе ўнівэрсытэту 8 факультэтаў, 24 катэдры з навучальнымі і навуковымі лябараторыямі. Пэдагагічнай працай займаюцца 247 выкладчыкаў, у тым ліку 6 прафэсараў і 11 дактароў навук.

З 1970 году «Інстытут біяхіміі біялягічна актыўных злучэньняў»НАНБ ажыцьцяўляе набор у асьпірантуру на спэцыяльнасьцьбіяхімія.

Мэдыцына

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць Гарадзенская цэнтральная меская паліклініка, у склад якой уваходзяць 9 філіяў: мескія паліклінікі нумар 1, 3, 4, 5, 6; дзіцячыя паліклінікі нумар 1 і 2, а таксама Скідзельская меская лякарня. У 2008 годзе адкрылася новая паліклініка (№ 6) на 400 наведваньняў у мікрараёне Дзевятоўцы, а ў кастрычніку 2009 году на базе Гарадзенскай клінічнай лякарні № 1 адкрыўся блёк аднаўленчага лекаваньня.

У Горадні працуюць 9 лякарняў:

  • Меская клінічная лякарня № 1
  • Меская клінічная лякарня № 2
  • Меская клінічная лякарня № 3
  • Меская клінічная лякарня № 4
  • Лякарня хуткай мадэычнай дапамогі
  • Гарадзенская абласная дзіцячая клінічная лякарня
  • Гарадзенская абласная клінічная лякарня
  • Гарадзенская абласная інфэкцыйная клінічная лякарня
  • Гарадзенскі абласны кардыялягічны дыспансэр

Гарадзенскі абласны клінічны пэрынатальны цэнтар адкрыў першы ўБеларусімузэй разьвіцьцяакушэрства.

Культура

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

ДзейнічаюцьГарадзенскі абласны драматычны тэатар[48],Гарадзенскі тэатар лялек,Гарадзенская абласная філярмонія. Выяўленчае мастацтва прадсталяюць мастацкія галерэі «Тызэнгаўз»[49], «У Майстра», «Раскоша», а таксама найстарэйшая ў месьце выстаўная заля на вуліцы Элізы Ажэшкі.

Мас-мэдыя

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

У месьце выдаецца некалькі газэт, у іх ліку: «Гродзенская праўда»[50], «Вечерний Гродно»[51], «Милицейский вестник» і інш., працуе тэлерадыёкампанія «Гродна»[52], абласное радыё, тэлеканал «Гродна Плюс», тэлеканал «Наш ГОРАД +», вузелтэлеграфнай сувязі, станцыя міжгароднайтэлефонный сувязі. Ёсьць сетка кабэльнага тэлебачаньня «ГАРАНТ»[53].

Забудова

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Афіцыйная назваГістарычная назваБылыя назвы
1 мая вуліцаКірхавая вуліца
11 ліпеня завулакАрхірэйскі завулак
Сьвятога Мікалая завулак
17 верасьня вуліцаНовы Сьвет вуліца
Антонава вуліцаЕрусалімская вуліца
Будзённага вуліцаВакзальная вуліца
Гарнавых вуліцаЛіпавая вуліца
Горкага вуліцаГрандзіцкая вуліца
Заводзкая вуліцаКармэліцкая вуліца
Зярнова вуліцаВапнавая вуліца
Камсамольская вуліцаБаніфратэрская вуліца
Камунальная вуліцаРэзьніцкая вуліцаМясьніцкая вуліца
Карбышава вуліцаБанкавая вуліцаНапалеона вуліца
Кастрычніцкая вуліцаПлябанская вуліца
Рынкавая вуліца
Касманаўтаў вуліцаСкідзельская вуліца
Кірава вуліцаРэзьніцкая вуліца
Мірсьніцкая вуліца
Паліцэйская вуліца
Леніна вуліцаСафійская вуліца
Лермантава вуліцаБазылянская вуліца
Маладзёжная вуліцаБрыгіцкая вуліца
Карла Маркса вуліцаАзёрская вуліца
Брыгіцкая вуліца
Купецкая вуліца
Кутузаўская вуліца
Мінаева вуліцаКасінерская вуліца
Найдуса вуліцаСьвятадухаўская вуліца
Парыскай Камуны вуліцаБэрнардынская вуліца
Паўлоўскага вуліцаПясковы завулак
Рэпіна вуліцаАўгустовак вуліца
Савецкая вуліцаВіленская вуліца
Дамініканская вуліца
Саборная вуліца
Савецкая плошчаРынак пляц
Стары Рынак пляц
Стэфана Баторыя пляц
Савецкіх Пагранічнікаў вуліцаЛасасьнянская вуліца
Саўхозная вуліцаЖураўліная вуліца
Сацыялістычная вуліцаБасьняцкая вуліца
Аліскоўская вуліца
Паштовая вуліца
Гарохавая вуліца
Суворава вуліцаБеластоцкая вуліца
Сьвярдлова вуліцаДзям’янаўская вуліца
Урыцкага вуліцаЗлатарская вуліца
Ціміразева вуліцаСтаніславоўская вуліца
Чырвонапартызанская вуліцаМлынарская вуліца[54]

Зурбананімічнай спадчыны цэнтральнай часткі Горадні да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Замкавая, Маставая і Падольная. У 1990-я мескія ўлады вярнулі гістарычныя назвы вуліцам Вялікай Траецкай, Гараднічанскай і Дамініканскай.

На люты 2014 году ў Горадні налічвалася каля 550 вуліцаў іпраспэктаў,пляцаў і завулкаў. Найбольш пашыранымі былі назвы вуліцаў пра адметнасьці прыроды і разьмяшчэньня. Пятая частка тычылася гісторыіСавецкага Саюзу, што ёсьць вынікам і адным з захадаўкаляніяльнайпалітыкі русіфікацыі і дэнацыяналізацыі беларусаў. На 3-м месцы паводле пашыранасьці былі вуліцы ў гонар ваяроў, а на 4-м — прапісьменьнікаў і дзеячоў мастацтва. Каля паловы вуліцаў мелі непаўторныя для іншых местаў Беларусі назвы, у тым лікуВетлівая,Сяброўская,Шчодрая іЭкзатычная[55]. Прытым цэнтральныя вуліцы і пляцы Горадні — як і большасьці местаў Беларусі зарэжымам Лукашэнкі — пераважна захоўваюць каляніяльныярасейска-савецкія назвы.

Мясцовасьці

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя мясцовасьці Горадні:Гарадніца,Замкавая гара,Занёманскае прадмесьце,Каложа,Новы Сьвет,Нямецкі Рынак,Падзамча,Падол,Старое Места.

Гістарычныя мясцовасьціГорадні   Сьцяг Горадні
Цэнтар места
Герб Горадні
Прадмесьці

Эканоміка

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

У Горадні працуюць 70 прамысловых прадпрыемстваў. Прадукцыя экспартуецца ў 47 краінаў сьвету, імпарт зьдзяйсьняецца з 42. У месьце выпускаюцца мінэральныя ўгнаеньні, сынтэтычныя валокны, абутак, вопратка, запчасткі да аўтамабіляў, ніткі, вырабы з скуры і поўсьці, будаўнічыя матэрыялы, мэдычная тэхніка, мэбля, шкло, прадукты харчаваньня, цыгарэты, алькагольныя і безалькагольныя напоі ды іншыя віды прадукцыі.

Галоўнае становішча ў эканоміцы Горадні займаюць такія галіны, як: хімічная — найбуйнейшымі прадпрыемствамі гэтай галіны зьяўляюцца «Горадня Азот, «Горадня Хімвалакно», харчовая — «Гарадзенскі мясакамбінат» і «Малочны сьвет», машынабудаваньне і мэталаапрацоўка — «Белкард», ГРУП «Радыёхваля»,Гарадзенскі завод аўтамабільных агрэгатаў.

Водаправодна-каналізацыйную гаспадарку места падтрымліваеГорадняводаканал.

Транспарт

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Чыгуначная станцыя

Горадня — буйны транспартны вузел. Тут дзейнічае аэрапорт «Гродна», чыгуначны вакзал і аўтавакзал. З аўтавакзалу штодня выпраўляюцца 88 міжмескіх аўтобусаў. Чыгуначны вакзал штодзень прымае і адпраўляе да 60 цягнікоў. Ад места адыходзяць чыгуначныя лініі наВільню,Масты іБеласток. Зь іх электрыфікаваная толькі лінія ў бокПольшчы, на якой ёсьць сумешчаная каляіна (1435 мм і 1520 мм). Дзейнічае чыгуначны мост церазьНёман.

Існуе разьвітая сетка мескага грамадзкага транспарту. Першыя аўтобусныя маршруты зьявіліся ў 1930 годзе. Аснову парку складаюць аўтобусы маркі «Ікарус», «МАЗ» і «Нёман».Тралейбусныя маршруты адкрыліся 5 лістапада 1974 году, яны пралягаюць да вынесенага за межы места заводуГорадня Азот. Агулам у месьце функцыянуе 47 аўтобусныя і 21 тралейбусных маршрутаў агульнай даўжынёй 596,9 км, штодзённа працуюць 131 аўтобус і 137 тралейбусаў. У сярэднім за дзень транспартуецца да 428 700 пасажыраў. На 39 экспрэсных маршрутах курсуюць 212 мікрааўтобусаў. У індывідуальным карыстаньні гарадзенцаў знаходзяцца 66 848 аўтамабіляў і 6901 ровар.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Нагістарычным Старым Рынку

Інфраструктура

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Горадня — пэрспэктыўны цэнтар турызму міжнароднага значэньня. Старую частку места ў 1988 годзе абвясьцілі помнікам архітэктуры і культуры. Аднак з часоў усталяваньня ў Беларусірэжыму Лукашэнкі пад выглядам узнаўленьня гістарычнага цэнтру Горадні праводзяцца працы, якія часам руйнуюць гістарычнае аблічча места[56].

Працуюць 8 музэў, галоўныя зь якіх —Гарадзенскі гісторыка-археалягічны музэй іГарадзенскі дзяржаўны музэй гісторыі рэлігіі.

Помнікі:Давыду Гарадзенскаму,Элізе Ажэшцы (1929),Янку Купалу, у гонар 850-годзьдзя Горадні.

Славутасьці

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Дом-музэй Элізы Ажэшкі

У Горадні захавалася больш за 400 помнікаў гісторыі і культуры, якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы[57].

Фарныя могілкі

Страчаная спадчына

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Фара Вітаўта

Галерэя

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Помнікі сакральнай архітэктуры

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Помнікі грамадзянскай архітэктуры

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Месты-сябры

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Пералік местаў-сяброў Горадні

Асобы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Ураджэнцы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Жыхары

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]


Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  1. ^Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родамліцьвін (літоўка)»: «сіиАндрѣи бяше родомъ Литвинъ, сынъЕрденевъ, Литовскаго князя»[21] (Траецкі летапіс пад 1289 годам); «литвин родом» (жывотДаўмонта Пскоўскага першай трэці XIV стагодзьдзя[22]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскагаГедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ўЛіцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  1. ^Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (на 1 студзеня 2012 г.)
  2. ^Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 2025.
  3. ^Белпочта: Почтовые индексы по Гродно
  4. ^абЧисленность населения на 1 января 2020 г. в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  5. ^Арлоў У.Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 360.
  6. ^Страчаная спадчына. —Менск, 2003. С. 314.
  7. ^Бушлякоў Ю.,Вячорка В.,Санько З.,Саўка З.Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. — Вільня—Менск, 2005. С. 24.
  8. ^Горадня(недаступная спасылка) //Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі:М. Байкоў,С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993.ISBN5-341-00918-5
  9. ^Горадня(недаступная спасылка) //Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва«Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
  10. ^абКраткий топонимический словарь Белоруссии /В.А. Жучкевич. —Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 87.
  11. ^абвНазвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010.
  12. ^Госцеў А., Швед В. Летапіс горада на Нёмане (1116—1990). — Гродна: НВК «Пергамент», 1993. С. 23.
  13. ^Narbutt T.Dzieje starozytne narodu Litewskiego. Tom siódmy. — Wilno: Nakładem i drukiem A. Marcinowskiego. 1840.
  14. ^абвВячорка В.,Карней І.Гарады з «памылкамі» ў назвах: Гродна ці Горадня?,Радыё Свабода, 15 жніўня 2019 г.
  15. ^Сацукевіч І. Уклад М. М. Улашчыка ў развіццѐ беларускай тапанімікі // Крыніцазнаўства, археаграфія, архівазнаўства ў XX—XXI ст. у Беларусі: зб. навук. артыкулаў, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння М. М. Улашчыка / рэдкал. : С. Ходзін (адк. рэд.) і інш. —Менск: БДУ, 2007. С. 49.[1]
  16. ^Госцеў А., Швед В. Летапіс горада на Нёмане (1116—1990). — Гродна: НВК «Пергамент», 1993. С. 11.
  17. ^Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  18. ^Госцеў А. Гродна //ЭГБ. —Мн.: 1996 Т. 3. С. 148.
  19. ^абГардзееў Ю. Гародня //ВКЛ. Энцыкл. —Мн.: 2005 Т. 1. С. 514.
  20. ^Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. —Менск, 1998.
  21. ^Троицкая летопись. Реконструкция текста. Изд. М. Д. Присёлков. — М. — Л., 1950. С. 344—345.
  22. ^Лосева О. В. Жития русских святых в составе древнерусских Прологов XII — первой трети XV веков. — М., 2009.С. 199—201.
  23. ^Крестьянская война под предводительством Степана Разина. Сборник документов. Т. 3. — М., 1962.С. 199.
  24. ^Urban W. Litwini w Krakowie od końca XIV wieku do roku 1579 // Teki Krakowskie. T. 10, 1999.S. 137.
  25. ^абвгдГардзееў Ю. Гародня //ВКЛ. Энцыкл. —Мн.: 2005 Т. 1. С. 515.
  26. ^абGierowska-Kałłaur J. Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich (19 lutego 1919 — 9 września 1920). Wyd. 1. — Warszawa: Wydawnictwo Neriton, Instytut Historii PAN, 2003. S. 31—32.
  27. ^Госцеў А. Гродна //ЭГБ. —Мн.: 1996 Т. 3. С. 151.
  28. ^Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  29. ^Чарнякевіч А.,Вашкевіч А.25 сакавіка: вытокі нацыянальнага сьвята //ARCHE Пачатак. № 3, 2008. С. 65.
  30. ^150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад.Іван Саверчанка,Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с.ISBN9986-9229-6-1.
  31. ^Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 20.
  32. ^Госцеў А. Гродна //ЭГБ. —Мн.: 1996 Т. 3. С. 152.
  33. ^Гардзіенка А.Невядомыя старонкі беларускага паходу // «Наша Ніва» № 38 (195), 18—25 верасьня 2000.
  34. ^Астаповіч А. (14 красавіка 2008) Прэс-рэліз Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Беларуская асацыяцыя журналістаў. Праверана 26 жніўня 2010 г.
  35. ^Марціновіч А. Горадна, Горадзен, Гродна. —Менск, 2008. С. 5.
  36. ^абВячорка В.Як палюбіць Савецкі раён?,Радыё Свабода, 22.06.2016 г.
  37. ^абSulistrowski F. Grodno //Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S.831.
  38. ^Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.).СПб, 1890—1907.
  39. ^абИсторическая энциклопедия. В 16 т. — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1973—1982.
  40. ^абБольшая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  41. ^Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  42. ^Численность населения на 1 января 2014 г. (рас.) Афіцыйная ацэнкаБелстату
  43. ^Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  44. ^Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  45. ^Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  46. ^Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  47. ^Численность населения на 1 января 2019 г. и среднегодовая численность населения за 2018 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  48. ^Гарадзенскі абласны драматычны тэатар
  49. ^Галерэя "Тызэнгаўз"
  50. ^Гродзенская праўда
  51. ^Вечерний Гродно
  52. ^Тэлерадыёкампанія «Гродна»
  53. ^Сетка кабэльнага тэлебачаньня «ГАРАНТ»
  54. ^Прапануецца праект перайменавання вуліцаў і плошчаў Горадні, Harodnia.com
  55. ^Целяшук В. Прайду я па Чыгуначнай, зьвярну на Піянэрскую //Зьвязда : газэта. — 12 лютага 2014. — № 26 (27636). — С. 6. —ISSN1990-763x.
  56. ^ Горадня заўтра Праверана 6 сакавіка 2011 г.
  57. ^Туристская энциклопедия Беларуси. —Мн., 2007.
  58. ^Катерина Чаровская.Возвращение доктора Заменгофа // «Советская Белоруссия», 15 траўня 2007.
  59. ^Горадня сьвяткуе Дзень горада
  60. ^Горадні спаўняецца 879 год
  61. ^Новыя скульптуры будуць усталяваныя ў Горадні да імпрэзы 880-годзьдзя горада(недаступная спасылка)
  62. ^Праграма VII Рэспубліканскага фэстывалю нацыянальных культур у Горадні

Літаратура

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Гарады
Мястэчка
Адзінкі базавага ўзроўню
Раёны
Герб Гарадзенскай вобласьці
Гарады
Мястэчкі
 — ¹У дужках прыводзіцца час атрыманьняМагдэбурскага права; — ²Вылучаным пазначаюцца ўмацаваныя месты і мястэчкі (гарады / гарадкі)
Населеныя пункты наЛасасянцы іНёмане (адвытоку давусьця)
Населеныя пункты наЛасасянцы (адвытоку давусьця)
На тэрыторыіПольшчы
На тэрыторыіБеларусі
Населеныя пункты наНёмане (адвытоку давусьця)
На тэрыторыіБеларусі
На мяжыБеларусі іЛетувы
На тэрыторыіЛетувы
На мяжыЛетувы іРасеі
Легенда:гарады,мястэчкі, вёскі.
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Горадня&oldid=2627155»
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp