Год,рок[1][2][3][4][5][6][7] — адзінка вымярэньнячасу паміж аднолькавымі палажэньняміЗямлі на яеарбіце ваколСонца. Аналягічна можна казаць пра марсіянскі год ці вэнэрыянскі — гэта адрэзак часу паміж дзьвюма палажэньняміплянэты ў яе руху па арбіце вакол сваёйзоркі.
Улітоўскіх (беларускіх) літаратурных помніках фіксуецца сталае ўжываньне слова «рок»[8] разам са словам «лета»[9] ў значэньні больш распаўсюджанага цяпер «году»[a].
У канцы XIX — пачатку XX стст. ужывалі ў сваіх творах слова «рок» і вытворныя ад яго такія клясыкі беларускае літаратуры, якФранцішак Багушэвіч,Максім Багдановіч і інш.[b] У гэты ж час слова «рок» шырока выкарыстоўвалася і ў простай гаворцы. ЭтнографМіхал Федароўскі ў працы «Люд Беларускі на Русі Літоўскай»[10] прыводзіў цэлы шэраг прыказак са словам «рок» у значэньні «году»[c], а таксама віншаваньні[d] і нават праклёны[e].Апроч таго, слова «рок» трапіла ў народныя назвы хваробаў[f].
Некаторыя з памянёных вышэй фразэалягізмаў шырока ўжываюцца і дагэтуль: напрыклад, «мінуліся тыя рокі, калі паны браліся ў бокі» зафіксаваны ў «Малым руска-беларускім слоўніку прыказак, прымавак і фразем» (1991)[11].
Слова «рок» замест «году» выкарыстоўваецца ўва ўсіхУстаўных граматах БНР[12]. У Маскоўска-беларускім слоўніку, выдадзеным братаміГ. іМ. Гарэцкімі ўВільні (1920), «рок» даецца як варыятыўны пераклад да расейскага «года»[2].
У мовазнаўчай навуцыБССР слова «рок» і ўтвораныя ад яго прыметнікі «рочны», «ракавы» і назоўнік «рочніца» зафіксаваныя ў акадэмічным Беларуска-расейскім слоўнікуС. Некрашэвіча іМ. Байкова (1925) з адпаведнымі расейскімі эквівалентамі — «год», «годовой», «годичный» і «годовщина». Прысутнічае слова «рок» як варыятыўны беларускі пераклад для расейскага «года» і ў Практычным расейска-беларускім слоўніку М. Байкова іМ. Гарэцкага (1-е выданьне — 1924[3], 2-е выданьне — 1926[5]), а таксама ў Расейска-беларускім слоўніку М. Байкова і С. Некрашэвіча (1928)[6]. Пасьляправапіснай рэформы 1933 году, з пачаткам палітыкірусіфікацыі слова «рок» не сустракаецца ў беларускіх савецкіх слоўніках, але працягвае ўжывацца ў беларускай эмігранцкай літаратуры[7].
Каляндарны год — гэта адрэзак паміж дзьвюма аднолькавымі датамі ў дадзеным календары. Мы ўжываем сонечны каляндар, у якім выдзяляецца 4 пары году.
Поры году:вясна —лета —восень —зіма.
1 год = 12месяцаў = 52тыдні = 365дзён (высакосны год 366 дзён) = 8 760 (8 784)гадзін = 525 600 (527 040)хвілін = 31 526 000 (31 622 400)сэкундаў.
Час, за які Зямля праходзіць сваю арбіту вакол Сонца, складае 365 дзён 5 гадзін 43 хвіліны. У рымскім календары год пачынаўся ўвеснавое раўнадзенства. У155 годзе пачатак году быў перанесены на1 студзеня. Гэтая дата захавалася і ўюліянскім і ўгрыгарыянскім календары.
Фінансавы год (таксамафіскальны,бюджэтны) — пэрыяд, за які вылічваюцца эканамічныя паказчыкі прадпрыемства ў гадавой справаздачы. Фіскальны год звычайна не заўсёды прымацаваны да каляндарнага, але складаецца з 12 месяцаў.
УБеларусі фінансавы год пачынаецца1 студзеня і заканчваецца31 сьнежня, то бок, супадае з каляндарным[13].
Астранамічнае вызначэньне году можа быць заснавана на пэрыядзе паміж паўторамі розных астранамічных падзеяў, зьвязаных з арбітальным рухам Зямлі вакол Сонца. Так,трапічны год прывязаны да бачнага руху Сонца адноснаэкватара Зямлі і вызначае зьмену пор году;сыдэрычны год прывязаны да арбітальнага руху Зямлі вакол Сонца адносна «нерухомых зорак»;анамалістычны год зьвязан з рухам Зямлі адносна кропак яе арбіты (пэрыгелія і афэлія). У сувязі з тым, што парамэтры арбіты Зямлі і арыентацыя яе восі абарачэньня ў адносінах да экліптыкі марудна, з цягам часу, зьмяняюцца, гэты вызначэньні году крыху адрозьніваюцца. Сытуацыя ўскладняецца, калі вызначэньне году прывязана да сутачнага абарачэньня Зямлі адносна Сонца (сонечныя календары) ці да ўзаемнага станаМесяцу і Сонца адносна Зямлі (месяцова-сонечныя календары). Праз тое, што пэрыяд абарачэньня Зямлі вакол Сонца, сярэдні пэрыяд асявога абарачэньня Зямлі ў адносінах да Сонца і пэрыяд абарачэньня Месяцу вакол Зямлі не суадносяцца ў дакладнай прапорцыі, ва ўсіх існуючых календарах прыходзіцца ўвадзіць удакладненьні (высакосныя дні, дадатковыя месяцы і г. д.).
- ^Як прыклад, урывак зБаркулабаўскага летапісу:Року 1601. Великая война была у Вифлянтех с кролем шведским за Жикгимонта Третего. Того жроку запорозкие козаки у Швецыи были, да ничого не помогли, толко великую шкоду господарю вчинили, бо место славное, место богатое Витебск звоевали, мещан побили, панны поплюгавили, скарбы побрали.[1]
- ^Напрыклад, у «Тралялёначцы»[2] (1892) Ф. Багушэвіча:Бартак Сасок купіў ад Прыбалдова маёнтак са ўсім дабыткам, з вазамі і карэтамі, а навет зь вялікім, як конь, сабакай; але павінен быў заплаціць даўгі і свае семсот рублей залічыць; а даўгоў тых было ці мала: у банку тысяч трыццаць, то толькі працэнтаў дзьве тысячышторок трэба было заплаціць, а так людзям розным тысяч з дваццаць набралася.
- ^У прыватнасьці:«Рок ні век». «Рок плаціць, рок траціць». «Шторок, то прарок». «Цяпер дзень —рок». «Пане Грыгоры, шторок, то хворы». «Нарок два Юр’і, абодва дурні: адзін халодны, а другі галодны». «Як паехаў, такрок на кірмаш, то і сягоньня нямаш». «Век веку падасьць і па веку нарок астанецца». «Гадзіна (мне)рокам». «Дароку нарабілі кроку». «Мінуліся тыярокі, цо [паны] паролі бокі» (або«мінуліся тыярокі, калі паны браліся ў бокі» — крыніца:Зьмітрок Бядуля.Летапісцы. — Вільня, 1914).«Падрок збожжа родзіць».
- ^А менавіта:«Дай табе Божа шторок прорак!» «Дай жа Божа сьвята сьвяткаваці, зарок дачакаці ў меншых грэхах, у большых пацехах!» («дай жа, божа, зарок дачакаці, гэтага паніча панам назваці!» — крыніца:Добры вечар, слічны панічок! // Паэзія беларускага земляробчага календара. / Укладанне, сістэматызацыя тэкстаў, уступны артыкул і каментарыі А. С. Ліса. — Мн., 1992; або«тойрок правадзіці, другога дачакаці у радасці, весялосці, каб багаты быў да нас не забыў!» — крыніца:Ото ж табе, пане гаспадару… // Паэзія беларускага земляробчага календара. / Укладанне, сістэматызацыя тэкстаў, уступны артыкул і каментарыі А. С. Ліса. — Мн., 1992)«Каб Бог пазволіў гэта сьвята перасьвяткаваці і зарок [на лета] жывым і здаровым прыждаці!» «Віншую з Новымрокам, каб вылезла кішка бокам!»
- ^Прыкладам«Каб ты, Бог даў міленькі, хварэў семрок на адзін бок, сем рок на другі бок!».
- ^Напрыклад:«Халера трыдцатагароку»,«Халера саракавогароку» — крыніца:Ю. В. Мялешка, В. Л. Залуцкая.Хваробы ў паданнях беларусаў-сялян мінулых стагоддзяў // Белорусский медицинский журнал № 2(8)/2004
- ^Рок //ЭСБМ. Т. 11. —Менск, 2006. С. 178—179
- ^абМаскоўска-беларускі слоўнік (2-е выданьне) / Укладальнікі:Г. Гарэцкі,М. Гарэцкі. — Вільня, 1920. С. 31
- ^абПрактычны расійска-беларускі слоўнік / Укладальнікі:М. Байкоў,М. Гарэцкі. — Менск: Белтрэстдрук, 1924. С. 40
- ^Рок //Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі:М. Байкоў,С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993.ISBN5-341-00918-5
- ^абПрактычны расійска-беларускі слоўнік (2-е выданьне) / Укладальнікі:М. Байкоў,М. Гарэцкі. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1926. С. 31
- ^абРасійска-беларускі слоўнік / Укладальнікі:М. Байкоў,С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1928. С. 82
- ^абІван Ласкоў.Адкуль пайшла беларуская мова // З гісторыяй на «Вы». Публіцыстычныя артыкулы. 2 выпуск. — Менск: Мастацкая літаратура, 1994.
- ^Рокъ // Старабеларускі лексікон: Падручны перакладны слоўнік. — Менск: Беларускае выдавецтва Таварыства «Хата», 1997
- ^Лето // Старабеларускі лексікон: Падручны перакладны слоўнік. — Менск: Беларускае выдавецтва Таварыства «Хата», 1997
- ^Michał Federowski. Lud białoruski na Rusi Litewskiej. — Warszawa, 1935.
- ^Не все коту масленица // Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем. — Менск: Навука і тэхніка, 1991.
- ^Акты Беларускай Народнай Рэспублікі // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Беларусі
- ^5.2 Финансовый год(недаступная спасылка) Бюджетный кодекс Республики Беларусь. Кодекс Республики Беларусь от 16.07.2008 г. № 412-З (рас.)