Гернсі,Ґернсі (па-ангельску:Guernsey,па-француску:Guernesey) — тэрыторыя каляфранцускага ўзьбярэжжа, у пратоцыПа дэ Кале, тэрыторыя ахоплівае востраўГернсі і астатніяНармандзкія астравы, акрамя востравуДжэрзі.
Тэрыторыя валодае спэцыфічным статусам: знаходзячыся пад кіраўніцтвам брытанскай кароны, Гернсі не ўваходзіць у складВялікабрытаніі ціЭўрапейскага Зьвязу.Зьнешнія зносіны кантралююца Вялікабрытаніяй, а ўнутранае кіраваньне, эканоміка і судовая ўлада належыць мясцовым уладам.
Першыя сьляды дзейнасьці чалавека на востраве адносяцца да эпохінэаліту, калі Нармандзкія астравы былі злучаныя з кантынэнтальнайЭўропай. Каля 6000 гадоў таму, у выніку ўздыму ўзроўнюакіянаў, астравы былі адрэзаныя адкантынэнту, а разам зь імі і іх жыхары.
Археалягічныя раскопкі пацьвердзілі, што ў 50-х гадах востраў Гернсі выкарыстоўваласярымлянамі як гандлёвая база. У 1982 годзе на дне сучаснага порту быў знойдзены рымскі карабель. У канцы ІІІ стагодзьдзя, пасьля падзеньня Рымскай імпэрыі, сьвяты Самсон заснаваў на востраве Гернсі першую царкву.
У 933 годзе Нармандзкія астравы былі заваяваныявікінгамі, яны далі пачатак Нармандзкаму княству. У 1294 годзе значная частка насельніцтва астравоў загінула ў выніку вайны зФранцыяй. Наступныя некалькі стагодзьдзяў астравы належалі тоАнгельшчыне, то Францыі.
ПадчасДругой сусьветнай вайны Нармандзкія астравы трапілі ўнямецкую акупацыю. У гэтыя гады палова насельніцтва (20 000 чалавек), перасялілася ў Вялікабрытанію. Нямецкая акупацыя скончылася 9 траўня 1945 году, і гэты дзень стаў дзяржаўным сьвятам Гернсі. Пасьля вайны асновайэканомікі Гернсі стаўтурызм, а ў апошнія гады, усё большую частку займаебанкаўскі сэктар.
Астравы Гернсі,Олдэрні іСарк утвараюцькаронныя землі брытанскай кароны. Кіраўніком рэгіёну зьяўляеццаЛізавета II, якая кіруе праз губэрнатара.Заканадаўчая ўлада належацьпарлямэнту,судовая — каралеўскаму суду. Тэрыторыя дзеліцца на 10 акругаў.
Заходняе ўзьбярэжжа востраву — гэта доўгія пяшчаныя пляжы, паўднёвы бераг узносіцца на 100 мэтраў, на ўсходнім беразе знаходзіцца горадСэнт-Пітэр-Порт. Самы высокі пункт востраву ўзносіцца на 114 мэтраў. Зіма на востраве лагодная, мяккая, а лета прахалоднае.
Астравы засяляюцьгернсійцы (65%) ібрытанцы (25%), а таксамафранцузы,партугальцы,ірляндцы. Рэлігійны склад насельніцтва прадстаўленыангліканамі (65%) ікаталікамі (35%).
Гернсі —сховішча мультымэдыйных матэрыялаў