Гальмстад (па-швэдзку:Halmstad) — горад на паўднёвым захадзеШвэцыі, улэнеГаляндзе, уаднайменнымляндскапе, цэнтараднайменнайкамуны і яе найбуйнейшы горад. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 66 124 чалавекі. Порт пры ўпадзеньні ракіНісану ўЛягольмскую бухту.
Гальмстад узьнік у X—XI стагодзьдзях, аб чым сьведчаць знаходкі ў раёне руінаў царквы Эўрабю. Аднак першыя згадкі адносяцца толькі да 1231, у г. зв. Земляной кнізедацкага караля Вальдэмара. Першы гарадзкі прывілей які атрымаў Гальмстад, датуецца 1307 годам. У XIII стагодзьдзідамініканы заснавалі тут кляштар, а ў XV стагодзьдзі была пабудавана царква Сьвятога Мікалая, якая сёньня зьяўляецца найстарэшым будынкам гораду. Напрыканцы XV стагодзьдзя ў горадзе зьявіліся йфранцішкане, аднак ужо ў 1530–я гады абодва ордэны спынілі сваё існаваньне ў горадзе ў сувязі зРэфармацыяй. У 1534 годзе Гальмстад быў узяты ў аблогушвэдамі (да сярэдзіны XVII стагодзьдзя ўвесь поўдзень і паўднёвы захад сучаснае Швэцыі быўдацкім). У 1598—1605 гадах па загадзе дацкага караляКрыстыяна IV у Гальмстадзе былі пабудаваныя новыя абарончыя збудаваньні: фартэцыя з чатырма брамамі, шасьцю бастыёнамі і двума месцамі зручнымі для разьмяшчэньня гарматаў. У 1645 годзе, як вынікБрэмсэбрускага міру, Галянд адыходзіць да Швэцыі, а ўжо праз 13 гадоў, уРоскіле яна канчаткова замацавала за сабою гэтыя тэрыторыі. ПадчасСконскай вайны, у 1676 годзе пад Гальмстадам адбылася бітва паміж швэдамі і датчанамі. У 1678 годзе ў горадзе зьбіраўся швэдзкірыксдаг. У 1734 годзе большая частка гарадзкіх умацаваньняў была зьнішчана. З 1823 году адбываеццаіндустрыялізацыя гораду. У 1837–1840 быў перабудаваны порт, што спрыяла разьвіцьцю гораду. Напрыканцы XIX стагодзьдзя Гальмстад хутка расьце, а с пачатку XX стагодзьдзя зноў становіцца важным гарнізонным горадам. У 1931 годзе ў горадзе мелі месца сутыкненьні паміж партовымі працаўнікамі і работадаўцамі. У 1956 годзе быў пабудаваны Замкавы мост (па-швэдзку:Slottsbron).
- Руіны царквы ў раёне Эўрэбю (XII стагодзьдзе)
- Царква Сьвятога Мікалая (XV стагодзьдзе)
- Замак (пачатак XVII стагодзьдзя)
- Паўночная брама (па-швэдзку:Norre Port, 1601 год)
- Фантан «Эўропа і тур»Карла Мілеса (1926)
- Галяндзкі (т. б.Галянду) Музэй мастацтваў
- ПаркПікаса
- Карл Більт — швэдзкі палітык, прэм’ер-міністар Швэцыі (1991—1994)
Фантан «Эўропа і тур» Карла Мілеса
Паўночная брама
Царква Сьвятога Мікалая
Руіны сярэднявечнай царквы ў Эўрабю
Гальмстадзкі замак
Заходні пляж (на заднім пляне: порт)
Парк Норэкатспарк
Гарадзкая бібліятэка
Гальмстад —сховішча мультымэдыйных матэрыялаў