Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Гаваі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гаваі
Сьцяг штату ГаваіГерб штату Гаваі
Сьцяг штату ГаваіГерб штату Гаваі
Штат Гаваі на мапе ЗША
МянушкаШтат Алоха (штат гасьціннасьці)
СталіцаГаналулу
Найбуйнейшы горадГаналулу
Плошча
43-я па ЗША
- агулам28 337км²
- % вады41,2
- шырата18°55' пн. ш. па 29°0' пн. ш.
Вышыня
- сярэдняя925м
Насельніцтва
42-е па ЗША
- агулам (2010)1,360 млн
-шчыльнасьць42,75/км²
Дата заснаваньня21 жніўня1959 (50-ы)
ГубэрнатарНэйл Абэркромбі
Часавы пасГавайскі час:UTC-10
Афіцыйная старонка
Гавайскія астравы са спадарожніку
Гавайскія астравы са спадарожніку

Гава́і (па-гавайску:Hawai'i;па-ангельску:Hawaii) — пяцідзясятыштатЗША, далучаны 21 жніўня 1959 году.

З насельніцтвам звыш 1,36 млн чалавек (2010) Гаваі ёсьць найбольш этнічна разнастайным штатам, дзе групы эўрапейскага паходжаньня складаюць меншасьць (24,7%), са значнай доляй нашчадкаў імігрантаў з Азіі (38,7%) і міжрасавых шлюбаў (23,6%). Гавайцы й палінэзійцы складаюць каля 10%. Насельніцтва Гаваяў сфармавалася пад уплывам некалькіх міграцыйных хваляў. З 1789 году мясцовыя плянтатары пачалі завозіць працаўнікоў зь Кітаю, яшчэ больш мігрантаў прыбыло зь Японіі пачынаючы з 1838 году. Напрыканцы 19 стагодзьдзя на астравы пачалі прыяжджацьпартугальцы,карэйцы,філіпінцы, пуэртарыканцы, самоанцы і мікранэзійцы, фармуючы ўнікальную па сваёй разнароднасьці культуруГавайскіх астравоў.

Афіцыйныя мовы —ангельская й гавайская; часткова (у побыце) захоўваюцца й родныя мовы. У шырокім ужытку сярод ураджэнцаў штату таксама гавайскаяпіджын - мова, якая ўтварылася празь міжэтнічныя стасункі імігрантаў з розных краінаў пад асноўным уплывам ангельскай, гавайскай і японскай моваў.

Сталіца і найбуйнейшы горад —Ганалулу. Іншыя буйныя гарады —Кайлуа, Вайпаху,Канэохэ. Эканамічна найболей развіты абтокОаху.

Афіцыйная мянушка — штатАлоха («штат гасьціннасьці»).

Геаграфія

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Штат разьмешчаны наГавайскіх астравах у цэнтральнай частцы Ціхага акіяна, на паўночнае мяжыПалінэзіі. Плошча — 16,8 тыс. км².

Восем галоўных астравоў штату (з паўночнага захаду) — Нііхаў, Каўаі, Молокаі, Ланаі, Кахоолавэ, Маўі, Оаху і Гаваі (які таксама называюць Big Island — Вялікі Востраў).

На востраве Гаваі знаходзяцца дзеючыя вульканы Маўна Лоа і Кілаўэа, спячы вулкан Маўна Кэа (вышыня 4 205 м).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Адміністрацыйныя адзінкіЗША
Штаты
Фэдэральная акруга
Астраўныя тэрыторыі
Зьнешнія малыя астравы
Акіянія на мапе сьвету
Залежныя і іншыя тэрыторыі
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Гаваі&oldid=2431458»
Катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp