Ствараецца супольнай працай добраахвотных аўтараў. Каардынуецца амэрыканскай некамэрцыйнайФундацыяй «Вікімэдыя», якая знаходзіцца ўСан-Францыска (штатКаліфорнія) і мае 37 рэгіянальных прадстаўніцтваў. Зьяўляецца найбуйнейшым і самым папулярным даведнікам у інтэрнэце, які вельмі хутка разьвіваецца. На травень 2018 году разьдзелы Вікіпэдыі існавалі на 301 мове, а таксама на 493 мовах у інкубатары. Яна зьмяшчала больш за 40 мільёнаў артыкулаў. Інтэрнэт-сайт Вікіпэдыі зьяўляўся пятым паводле наведвальнасьці сайтам у сьвеце.
Вікіпэдыя прываблівае мноства наведнікаў, якія прачытваюць больш за 47 млн артыкулаў на 298мовах сьвету. Самы аб’ёмны з моўных разьдзелаў Вікіпэдыі,ангельскамоўны, утрымлівае больш за 5 540 000 артыкулаў (на студзень 2018 году). Артыкулы ў Вікіпэдыі пішуццадобраахвотнікаміграмады з усяго сьвету, і амаль усе гэтыя артыкулы могуць быць выпраўлены ці дапоўнены любым чалавекам праз інтэрнэт. 12 жніўня 2004 годуЎладзімер Каткоўскі заснаваўБеларускую Вікіпэдыю.
Аўтарскае права на матэрыялы Вікіпэдыі рэгулюецца ліцэнзіяйGNU FDL і адпавядае GPL-ліцэнзіі, якая выкарыстоўваецца для свабоднагапраграмнага забесьпячэньня. Ліцэнзія дазваляе свабодна зьмяняць і распаўсюджваць інфармацыю і нават прадаваць яе, аднак забараняе заяўляць свае правы на створаную грамадзкасьцю інфармацыю пасьля ўнясеньня якіх-небудзь зьменаў і дапаўненьняў. Пры гэтым стваральнікі Вікіпэдыі настойліва заклікаюць не разьмяшчаць у ёй матэрыялаў, абароненых аўтарскім правам, бяз згоды праваўладальнікаў.
Праект зьяўляецца некамэрцыйным і разьвіваецца на сродкі спонсараў, якія ў асноўным зьяўляюцца простымі ўдзельнікамі Вікіпэдыі.
Вікіпэдыя пачалася як праект падобны даНупэдыі, бясплатнай ангельскамоўнай онлайн-энцыкляпэдыі, артыкулы ў якой пісалі адмыслоўцы, а затым артыкулы праходзілі складаны працэс фармальнай праверкі. Нупэдыя была заснавана 9 сакавіка 2000 году, і была ўласнасьцю Bomis Inc, кампаніі, якая валодала таксама аднайменным вэб-парталам. Галоўнымі фігурамі гэтага праекту быліДжымі Ўэйлз, галоўны выканаўчы дырэктар Bomis, іЛары Сэнгер, галоўны рэдактар Нупэдыі, а пазьней Вікіпэдыі. Нупэдыя спачатку друкавалася пад уласнай ліцэнзіяй адкрытага кантэнту, а затым перайшла наGNU Free Documentation License перад стварэньнем Вікіпэдыі паводле патрабаваньняРычарда Столмэна.
12 жніўня 2004 годуЎладзімер Каткоўскі заснаваўБеларускую Вікіпэдыю. У сьнежні 2013 году ў заявеЮНЭСКА з нагоды ўзнагароджаньня Джымі Ўэйлза, заснавальніка Вікіпэдыі, Вікіпэдыя атрымала Залаты мэдаль.
На люты 2015 году Вікіпэдыя налічвала звыш 35 млн артыкулаў на 277 мовах[2]. На ліпень 2015 году Вікіпэдыя ўваходзіла ў 5-ку найбольш папулярных вэб-бачынаў у сьвеце і стваралася на 285 мовах[3].
Галоўнай асаблівасьцю Вікіпэдыі зьяўляецца тое, што ствараць і рэдагаваць артыкулы ў яе можа любы карыстальнік Інтэрнэту. Усе зьмены імгненна становяцца даступнымі для прагляду ўсім наведвальнікам сайту.
Крытыка Вікіпэдыі апэлюе да сыстэматычнай перадузятасьці і няўзгодненасьці праекту, да яго палітыкі, якая ўхваляе дасягненьнекампрамісу паміж удзельнікамі ў працэсе рэдагаваньня артыкулаў. Як вынік, сучасныя папулярныя тэмы з адносна нізкай агульначалавечай каштоўнасьцю аказваюцца больш поўна і цікава асьвечанымі, чым, напрыклад, гістарычныя асобы, чый глябальны ўнёсак і ўплыў зьяўляецца больш значным. Таксама падвяргаюцца сумневу дакладнасьць і кампэтэнтнасьць энцыкляпэдыі. Крытыкуецца і безабароннасьць супраць вандалізму, наяўнасьць ілжывай і неправеранай інфармацыі.
Статус Вікіпэдыі як крыніцы інфармацыі доўгі час ставіўся пад сумнеў. Энцыкляпэдыю хвалілі за тое, што яна бескаштоўна распаўсюджвалася, рэдагавалася і таму што яна вельмі шырокая; але яе крытыкавалі за несыстэматычнасьць, перавагу згоды над мандатам і за відавочную недастатковасьць адказнасьці і аўтарытэтнасьці ў параўнаньні з традыцыйнымі энцыкляпэдыямі. Артыкулы Вікіпэдыі цытуюцца ўСМІ і ў акадэмічным асяродзьдзі.