Ві́кі (па-ангельску:wiki) —вэб-сайт, зьмест і структуру якога наведвальнікі маюць права зьмяняць самі і супольна пры дапамозе спрошчанаемовы абазначэньня ціWYSIWYG-рэдактара. Вікі-сайт зьмяшчае старонкі, зьмест якіх пераспасылаецца адна на другую. Найбольш вядомы вікі-сайт —Вікіпэдыя[1]. Але нават у галіне гумару былі ўсталяваныя вікі якUncyclopedia абоЛуркамор’е.
Вікі могуць стварацца з рознымі мэтамі: у якасьці месца для зацемак, для збору інфармацыі ўкарпаратыўнай сетцы, ці дзеля стварэньня базы ведаў. У гэтых вікі рэдактары могуць выдаляць непрымальнае зьмесьціва (афтопік,анг.off topic). Прыкладам гэтага кшталту вікі зьяўляецца Вікіпэдыя.
У той жа час, агульнатэматычныя вікі-сайты дазваляюць дадаваць зьмесьціва амаль любога кшталту і без інструкцыяў па сартыроўцы дададзенага.
Упершыню тэрмін «вікі» для апісаньня вэб-сайта быў выкарыстаны ў 1995 годзе Ўордам Канінгамам, распрацоўшчыкам першай вікі-сыстэмыWikiWikiWeb, «Портляндзкага сховішча ўзораў» праграмнага коду[2], створанай 25 сакавіка 1995 году, які запазычаў слова гавайскай мовы, якое азначае «хуткі»[3][4]. Канінгам першапачаткова апісаў вікі як «найпрасьцейшую анлайн-базу зьвестак, якая, магчыма, працуе»[5]. Пазьней гэтаму слову быў прыдуманы ангельскі бэкранім «What I Know Is…»[6].