Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Вэстготы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міграцыя вэстготаў

Вэстго́ты абозахо́днія го́ты —германскае варварскае племя, якое пад часвялікага перасяленьня народаў эмігравала з усходу на тэрыторыюЗаходняй Рымскай імпэрыі. Таксама, часткова насяляла тэрыторыю і ўУсходняй Рымскай імпэрыі (Бізантыі).

Уварваньне на Балканы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Упершыню эўрапейцы даведаліся пра вэстготаў, як пра асобны народ у268 годзе, калі яны пачалі рабавацьбалканскія правінцы Рымскай імпэрыі[1]. Вэстготы прайшлі правінцыіПанонію йІлірыю, нават пагражалі самойІталіі. Але ўлетку таго ж году вэстготы атрымалі паразу, каля сучаснай італьянска-славенскай мяжы, а затым яшчэ ў бітве прыНішы, у верасьні268 году. На працягу наступных трох гадоў, у сэрыі кампаніяў імпэратараўКляўдыюса II іАўрэліяна, германцы былі вернутыя празДунай, дзе яны пасяліліся ўДакіі, якую Аўрэліян пакінуў у 271 годзе. У Дакіі вэстготы прыняліарыянства, гэтая вера праіснавала ў гоцкім грамадзтве да 589 году, калі карольРэкарэд I перайшоў укаталіцызм.

Вэстготы засталіся ў Дакіі да 376 году, калі адзін зь іхніх лідэраўФрытыгерн, зьвярнуўся да рымскага імпэратараВалента з просьбай аб магчымасьці пасяліцца на паўднёвым беразе Дуная, у якасьці фэдэратаў. Вэстготы спадзяваліся знайсьці сховішча адгунаў, якія прыцісьнялі іх на захадзе, і знайшлі — рымскі імпэратар адказаў згодай. Аднак, імпэрскія афіцэры пачалі чыніць самаўпраўства й вэстготы паўсталі, спусташыўшыТракію, на што Валент адказаў баявымі дзеяньнямі, з тым каб зьнішчыць вэстготаў, аднак, патрываў цяжкую паразу пад Адрыянапалем у378 годзе[1]. З таго моманту, вэстготы ўвесь час змагаліся супраць рымлянаў, складаючы зьняважлівыя для рымлянаў перамір’і. Бітва пад Адрыянапалем была найважнейшай у гэтай вайне. Імпэратар Валент быў дрэнна дасьведчаны аб памерах гоцкага войска й уступіў у бітву, у якой сам быў забіты ў баю, а цэлае рымскае войска было зьнішчана. Такім чынам вэстготы дабіліся магчымасьці пасяліцца на тэрыторыі Рымскай імпэрыі.

Новы імпэратарТэадосіюс I, у 381 годзе, склаў мір з вэстгоцкім правадыром Атанарыхам, які працягваўся да сьмерці Тэадосіюса, да 395 году. Атанарых, аднак, памёр у тым жа годзе й улада перайшла даАлярыха I. Тэадосіюсу ўспадкавалі ягоныя сыны —Аркадыюс, які кіраваў на ўсходзе, іГанорыюс на захадзе. Алярых I быў здольным кіраўніком, у396 годзе ён прадпрыняў спробы захапіцьАтэны, але напад праваліўся. Потым ён паспрабаваў увайсьці ў Італію, але зноўку паход патрываў няўдачу. У410 годзе Алярых здолеў захапіць і разрабавацьРым. Празь некалькі дзён вэстготы пакінулі горад і адправіліся на поўдзень, уАфрыку, але Алярых I раптоўна памёр і паход быў адкладзены. Ягоны пераемнікАтаўльф, павёў свой народ уГалію.Гішпанія яшчэ ў409 годзе адчула прыходсвэваў,алянаў івандалаў. У418 годзе пад кіраўніцтвамВалія, вэстготы склалі з рымлянамі пагадненьне, паводле якога атрымалі дазвол на жыхарства ў Галіі,Аквітаніі іНарбонскай Галіі пры ўмове, што вэстготы зьнішчаць іншыя варварскія народы на гэтых тэрыторыях. Тут вэстготы заснавалі царства са сваёй сталіцай уТулюзе[1]. Зь цягам часу, з-за міжусобных войнаў паміж г.зв. варварскімі народамі, тэрыторыя каралеўства пашыралася.

Тулюскае каралеўства

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

У 451 годзе вэстготы адгулялі важную ролю падчас бітвы на Каталаўнскім полі, дзе пад кіраўніцтвам рымскага палкаводца Флявіюса Аэцыюса яны здабылі перамогу над гунамі, якімі кіраваўАтыла.

Затым вэстготы пашырылі свае межы наПірэнэйскай паўвысьпе, дзе падпарадкавалі землі свэваў. Піка сваёй магутнасьці каралеўства дасягнула пры каралюЭйрыху, калі ў 475 годзе вэстгоцкая дзяржава атрымала поўную незалежнасьць ад Заходняй Рымскай імпэрыі, якая праз год распалася.

У той час (канец V стагодзьдзя) Эйрыхава дзяржава была самай магутнай дзяржавай сярод варварскіх краінаў. Нягледзячы на тое, што Рымская імпэрыя зьнікла, Эйрых пераняў ад яе дзяржаўныя і прававыя асновы заканадаўства. Першы вэстгоцкі кодэкс насіў імя Эйрыха[1].

У 507 годзе Тулюскае каралеўства было захоплена францкім каралёмХлёдвігам. У той час, кіраўніком вэстготаў быў сын Эйрыха —Алярых II, які быў забіты падчас канфлікту зФранцыяй.

Таледзкае каралеўства

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

ПасьляАтанагільдавай сьмерці (568 год) на сталец узышоўЛеавігільд, які да 573 году панаваў сумесна са сваім братам Ліўвам. Леавігільд перанёс сталіцу дзяржавы ў сэрца Гішпаніі ўТаледа, памёр ён у 586 годзе. Новым каралём стаў ягоны сын Рэкарэд I, які пасьля бацькоўскай сьмерці прыняў каталіцызм. Гэты ўчынак спыніў разнагалосьсі паміж кіраўнічымі клясамі, вэстготаў і гішпанскіх рымлянаў, якія ў пераважнай большасьці вызнавалі рымскую царкву. Па прыкладу караля ў новую веру перайшла большасьць арыянскіх біскупаў і шляхты, аднак былі й тыя, хто выступаў супраць адчужэньня ад старой веры, асабліва ўСэптыманіі, дзе ў589 годзе выбухнула паўстаньне, якое неўзабаве хутка згасла. Палітыка Рэкарэда, вяла да аб’яднаньня й асыміляцыі вэстготаў і гішпанскіх рымлянаў у адзін народ.

VI стагодзьдзе адзначылася канчатковым аб’яднаньнем ібэрыйскай прасторы й пачаткам будаўніцтва новай гішпанскай асобы. Акрамя таго, стагодзьдзе адзначана й аб’яднаньнем царквы й дзяржавы. Кароль, у адрозьненьне ад бізантыйскай мадэлі, стаў вярхоўным главой царквы. Біскупы прызналі караля ў якасьці адзінага надзейнага гаранта законнасьці й парадку.

Вэстгоцкія каралі да самага падзеньня сваёй дзяржавы, вялі барацьбу за сталец. Пасьля сьмерці Рэкарэда, амаль усе каралі дахадзілі да ўлады з дапамогай сілы. Сысэбур (612—621 гады) здолеў затрымацца на пасадзе, некалькі гадоў, запомніўся неталерантнымі законамі супрацьгабрэяў.Сьвінтыла (621—631 гады) быў першым з каралёў, хто захапіў усю Гішпанію. Тым ня менш, змаганьне за трон з кожным годам усё больш раздрабляла вэстгоцкую дзяржаву.

Інтэрвэнцыя маўраў

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Праіснавала дзяржава да 711 году, калі карольРодэрых патрываў паразу адмаўраў. Бітва пры Гвадалеце, якая адбылася 19 ліпеня 711 году, адзначыла пачатак заваёвы Гішпаніі маўрамі. Вялікая частка Ібэрыйскай паўвыспы была засвоена маўрамі ўжо ў 718 годзе.

У адказ на мусульманскае ўварваньне была распачатаяРэканкіста.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  1. ^абвгСамарџић, Н. Историја Шпаније. Визиготска Хиспанија. Плато, Београд, 2005.
Племянныя зьвязы:Інгевоны ·Істэвоны ·Герміноны
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Вэстготы&oldid=2504277»
Катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp