Викизна́ние (па-беларуску:Віківеды) — праект па стварэньні вялікай, поўнай, сучаснай, бясплатнай, максымальна вольна распаўсюджванайгіпэртэкставай электроннай энцыкляпэдыі нарасейскай мове.
Першае дамэннае імя праекту было зарэгістравана10 лістапада2002, рухавічок запрацаваў30 траўня2003. З2003 па2004 год праект Викизнание зваў сябе «Расейскай Вікіпэдыяй» і разьмяшчаўся па адрасеwikipedia.ru. Дамэн быў пасьля вызвалены і тут жа заняты кібэрсквотэрамі
Адна з асноўных мэт праекту — прадстаўляць спэктар магчымых пунктаў гледжаньня на розныя пытаньні, для чаго выкарыстоўваецца прынцып множнасьці пунктаў гледжаньня.
Распрацоўка артыкулаў энцыкляпэдыі вядзецца ў сетцы Інтэрнэт з выкарыстаньнемвікі-тэхналёгіі, дзякуючы якой, любы наведвальнік можа ўносіць зьмены і дадаткі ў зьмест артыкулаў. Аўтарам-заснавальнікам праекту, уладальнікам і вэб-майстрам сайту зьяўляеццаАндрэй Вовк.
Для спасылкі на артыкулы «Викизнание» існуеінтэрвікі-прэфіксwznan:.