Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Верасень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
верасень
ПнАўСрЧцПтСбНд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930    
2026 год
Усе дні
Цьвіцеверас
«Верасень». ІлюстрацыяАляксандра Тарасевіча з кнігі «Rosarium et Officium B. Mariae Virginis…»

Ве́расень — дзявятымесяц году ўгрэгарыянскім каляндары. Мае 30дзён. 22 верасьня адбываеццавосеньскае раўнадзенства. Пры канцы месяца пачынаеццабабіна лета.

Этымалёгія

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

Назва месяцу (паводлеБрукнэра) паходзіць ад квітнеючага ў гэтым месяцыверасу.

У выданьняхФранцішка Скарыны ўжываецца назвавресень[1], яна ж згадваецца і ў «Храналёгіі»Андрэя Рымшы (1581)[2]. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, паўстала ў асяродзьдзі газэты «Наша Ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912, калі ў календары «Нашай Нівы» былі пададзеныя прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэньнямі. Пасьлядоўна ў «Нашай Ніве» ўжываліся варыянтысенцябр (верасень),сенцябр,верасень (сенцябр) і ўрэшцеверасень[3].

Лацінская назваSeptember паходзіць ад словаseptem — сёмы, паколькі ў рымскім календары, які пачынаўся адсакавіка, гэты месяц меў сёмы парадкавы нумар. Пасьля каляндарнай рэформы перад сакавіком былі дададзеныястудзень ілюты, аднак ранейшая назва месяцу захавалася. Да юліянскае рэформы верасень меў 29 дзён, пасьля — 30.

Старажытныя грэкі называлі верасеньбедраміён.

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

Шторок верасень ісьнежань пачынаюцца ў адзін дзеньтыдню, паколькі паміж 1 верасьня і 1 сьнежня 91 дзень, лік, які дзеліцца на 7 (колькасьць дзён у тыдні).

Ніякі іншы месяц году не сканчаецца ў той самы дзень, што й верасень. Такой уласьцівасьцю валодаюць толькі верасень дытравень.

Сьвяты

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць код]
  1. Скарына Ф. Творы:…
  2. Андрей Рымша. [Хронология]…
  3. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2.

Літаратура

[рэдагаваць |рэдагаваць код]
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Верасень&oldid=2245392»
Катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp