Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Ваўкавыск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксамаВаўкавыск (неадназначнасьць).
Ваўкавыск
лац. Vaŭkavysk
Касьцёл Сьвятога Вацлава
Касьцёл Сьвятога Вацлава
Герб ВаўкавыскуСьцяг Ваўкавыску
Першыя згадкі:1005
Магдэбурскае права:1503
Краіна:Беларусь
Вобласьць:Гарадзенская
Раён:Ваўкавыскі
Плошча:29км²
Вышыня:161м н. у. м.
Насельніцтва (2018)
колькасьць:44 004 чал.[1]
шчыльнасьць:1517,38 чал./км²
Часавы пас:UTC+3
Тэлефонны код:+375 1512
Паштовы індэкс:231900
СААТА:4208501000
Нумарны знак:4
Геаграфічныя каардынаты:53°10′0″ пн. ш.24°28′0″ у. д. / 53.16667° пн. ш. 24.46667° у. д. /53.16667; 24.46667Каардынаты:53°10′0″ пн. ш.24°28′0″ у. д. / 53.16667° пн. ш. 24.46667° у. д. /53.16667; 24.46667
Ваўкавыск на мапе Беларусі ±
Ваўкавыск
Ваўкавыск
Ваўкавыск
Ваўкавыск
Ваўкавыск
Ваўкавыск
Галерэя здымкаў уВікісховішчы
Афіцыйны сайт

Ваўкавы́ск —места ўБеларусі, на рацэРосі. Адміністрацыйны цэнтарВаўкавыскага раёнуГарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 44 004 чалавекі[1]. Вузел чыгунак наБаранавічы,Масты,Вялікую Бераставіцу,Сьвіслач і аўтамабільных дарог на Масты,Слонім,Ружаны, Вялікую Бераставіцу.

Ваўкавыск —магдэбурскаеместа, цэнтаргістарычнага рэгіёну (часткаНаваградчыны), старажытнызамакВялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся гарадзішчыЗамчышча,Муравельнік іШвэдзкая гара, а таксама збудаваныя ў стыліклясыцызмукасьцёл Сьвятога Вацлава імеская сядзіба, помнікі архітэктуры XIX стагодзьдзя.

Назва

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Тапонім Ваўкавыск утварыўся ад назвы рэчкіВаўкавыі[2]. Таксама існуе меркаваньне, што назва места маеславянскае паходжаньне і ўтварылася ад дзьвюх асноваў. Значэньне першайвоўк не выклікае сумневаў, другая тлумачыцца па-рознаму: ад выя (старадаўнерускае 'шыя'), выць або высь (вышыня). На думку географаВадзіма Жучкевіча, высь — пераробка з выйску. Згодна зь сьведчаньнямі Ю. Сташэўскага, назву паселішчу надалі паводле найменьня служылых людей вялікага князя, якія ў часе паляваньня мусілі выць па-воўчаму і такім чынам прыцягваць ваўкоў[3].

Варыянтынапісаньня назвы места ў гістарычных крыніцах:Волковысекъ,Вълковысек,Волковыйск[4].

Гісторыя

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Асноўны артыкул:Гісторыя Ваўкавыску

Раньнія часы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Замчышча

Гарадзішча старажытнага Ваўкавыску складаецца зь дзьвюх частак —Швэдзкай гары іЗамчышча. Паводле археалягічных зьвестак, паселішча на Швэдзкай гары зьявілася ў сярэдзіне або другой палове X ст., на Замчышчы — на мяжы X—XI ст. За 0,5 км на ўсход ад Швэдзкай гары месьціцца гарадзішчаМуравельнік, заселенае прыкладна адначасна з Замчышчам. Тым часам першы пісьмовы ўпамін пра Ваўкавыск зьмяшчаецца ў рукапісным патэрыку «Туровской епископи заветъ блаженного Владимира» і датуецца 1005 годам. Пастанова мясцовых уладаў ад 1994 году афіцыйна замацавала гэтую дату як афіцыйны час заснаваньня места[5].

Паселішча на Швэдзкай гары ад пачатку ня мелавала. Яго насыпалі ў канцы X ст., калі Швэдзкая гара сталадзядзінцам. У пачатку XII ст. валам умацавалі Замчышча (гарадзкіпасад) і яно ператварылася ўвакольны горад. На Замчышчы пачалося будаваньнецаглянаай царквы, якое зь нейкіх прычынаў спынілася на стадыі закладкі падмуркаў. Умацаваным паселішчам на Швэдзкай гары першапачаткова кіраваў пастаўлены княземпасаднік, пазьней там жылі сам князь ідружына. Да сярэдзіны XII ст. канчаткова склалася тапаграфія старажытнага Ваўкавыску. На захад ад дзядзінца знаходзіўся ўмацаваны вакольны горад, заселены ў асноўным рамесьнікамі, а вакол абедзьвюх пляцовак разьмяшчаліся неўмацаваныя паселішчы чорнага люду — бяднейшых рамесьнікаў і прышлых людзей. У гэты ж час спынілася жыцьцё на Муравельніку.

Пад 1252 годам Ваўкавыск упамінаецца ўІпацьеўскім летапісе як памежнаяфартэцыя, сталіцаудзельнага княства. Гэтую дату падаюць як першы пісьмовы ўпамін пра места сучасныя энцыкляпэдычныя даведнікі[2][6]. У 1258 годзе паселішча захапіў князьгаліцкіДаніла Раманавіч.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Пячаткі зьмескім і павятовым гербамі

У другой палове ХІІІ стагодзьдзя Ваўкавыск далучыўся даВялікага Княства Літоўскага, дзе знаходзіўся ў валоданьнівялікіх князёўКейстута (другая палова ХІV ст.), потымВітаўта[6]. У ХІV—ХVІІ стагодзьдзях тут, імаверна, існаваў замак. У канцы ХІV стагодзьдзя Ваўкавыск стаў сталіцайпавету[6]. 16 сакавіка 1410 годутэўтонскія рыцары пад камандаю маршалкаУльрыха фон Юнгінгена авалодалі местам. 15 ліпеня 1410 году Ваўкавыская харугва брала ўдзел уГрунвальдзкай бітве. У 1430 годзе вялікі князь Вітаўт заснаваў у месьцекасьцёл Сьвятога Мікалая.

У 1503 годзевялікі князьАляксандар надаў ВаўкавыскуМагдэбурскае права, з гэтага часу месьцічы карысталіся гербам: «у блакітным полі выява галавы ваўка»[7]. У 1507 годзе места ўвайшло ў складНаваградзкага ваяводзтва. На 1513 год тут было 9 вуліцаў[6].

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Ваўкавыску і ваколіцаўліцьвінамі: «литвина Семена волковыйскова» (1614 год)[8], у запісах мэтрыкі папскай сэмінарыі ўОламаўцу значыццаCyrillus Czaplejowsky Lithuanus ex districtu Wolkoviensi (1702—1706 гады)[9].

Увайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай двойчы ў 1655 і 1662 гадох маскоўскія захопнікі руйнавалі Ваўкавыск. У 1736 годзе на сродкі Е. Ліноўскага тут утварылася місія езуітаў, у 1747 годзе пры ёй адкрылася школа. У другой палове ХVІІІ стагодзьдзя ў Ваўкавыску дзеялі кляштары піяраў і марыявітак. На 1792 год у месьце было каля 1000 будынкаў, дзеялі касьцёл і царква. У 1794 годзе паўстанцыТ. Касьцюшкі на некаторы час вызвалілі места з-пад расейскай акупацыі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Панарама места, 1916 г.

У вынікутрэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ваўкавыск апынуўся ў складзеРасейскай імпэрыі, дзе застаўся цэнтрам павету. У 1795—1861 гадох у месьце працавалі 4 суконныя мануфактуры.

Увайну 1812 году ў Ваўкавыску разьмяшчалася штаб-кватэра камандуючага 2-ім Заходнім расейскім войскам генэралаБагратыёна. З чэрвеня да 3 (15) лістапада места займаланапалеонаўская армія.

У 1844 годзе ў Ваўкавыску існавалі драўляныя касьцёл і царква, прыходзкая вучэльня, 2 лякарні, аптэка. У 1845 годзе места атрымала новы расейскі герб. На 1860 год у Ваўкавыску было 492 дамы, 2 школы, касьцёл Сьвятога Вацлава, царква, 7 юдэйскіх малітоўных дамоў, сынагога, цагельня, гарбатня, 2 млыны, лякарня, 58 крамаў. У 1885 годзе празь места прайшлачыгункаБаранавічы —Беласток; адкрылася чыгуначная станцыя. На 1891 год у Ваўкавыску працавалі 19 прамысловых прадпрыемстваў. У 1907 годзе места ператварылася ў буйны чыгуначны вузел.

За часаміПершай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ваўкавыск занялі войскіНямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Панарама места, 1935 г.

25 сакавіка 1918 году згодна зТрэцяй Устаўной граматай Ваўкавыск абвяшчаўся часткайБеларускай Народнай Рэспублікі. У месьце прызначылі павятовага старшыню БНР, а жыхары Поразаўскай воласьці Ваўкавыскага павету атрымалі ПасьведчаньніНароднага Сакратарыяту БНР[10]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Ваўкавыск увайшоў у складБеларускай ССР[11]. У 1919—1920 гадох места займалі польскія войскі і бальшавікі. Згодна зРыскай мірнай дамовай 1921 году Ваўкавыск апынуўся ў складзе міжваеннайПольскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам павету Беластоцкага ваяводзтва. На 1939 год у месьце працавалі чыгуналіцейны завод, 2 лесапільні, 2 цагельні, іншыя дробныя прадпрыемствы.

У 1939 годзе Ваўкавыск увайшоў уБССР, дзе 15 студзеня 1940 году стаў цэнтрам раёнуБеластоцкай вобласьці. УДругую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 14 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяйТрэцяга Райху.

20 верасьня 1944 году Ваўкавыск далучылі да Гарадзенскай вобласьці. На 1954 год у Ваўкавыску працаваў ліцейна-мэханічны завод (дырэктар — В. Ярош) і цагельны завод. 3 сакавіка 1963 году Ваўкавыск атрымаў афіцыйны статус гораду абласнога падпарадкаваньня. 12 красавіка 2001 году афіцыйна зацьвердзілігістарычны герб і сьцяг места. У 2004 годзе ў Ваўкавыску праводзіўсярэспубліканскі фэст працаўнікоў вёскі «Дажынкі». 26 красавіка 2011 году ў склад места ўвайшла вёскаАльшымава[12].

  • Места на старых здымках
  • Станцыя Ваўкавыск Цэнтар, 1926 г.
    Станцыя Ваўкавыск Цэнтар, 1926 г.
  • Станцыя Ваўкавыск Места, 1926 г.
    Станцыя Ваўкавыск Места, 1926 г.
  • Палац Петрашэўцы, 1920-я гг.
    Палац Петрашэўцы,
    1920-я гг.
  • Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, 1920-я гг.
    Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, 1920-я гг.
  • Касьцёл Сьвятога Станіслава Косткі, 1930-я гг.
    Касьцёл Сьвятога Станіслава Косткі, 1930-я гг.
  • Сынагога, 1930 г.
    Сынагога, 1930 г.
  • Рог Шырокай і Рынкавай вуліцаў, 1939 г.
    Рог Шырокай і Рынкавай вуліцаў, 1939 г.
  • Рынак, 1939 г.
    Рынак, 1939 г.

Насельніцтва

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  • XVIII стагодзьдзе: 1792 год — 2127 чал.
  • XIX стагодзьдзе 1815 год — 818 чал.; 1844 год — 2,5 тыс. чал.; 1849 год — 2267 чал.; 1860 год — 3472 чал., зь іх 1503 каталікі, 451 праваслаўны, 1518 юдэяў[13]; 1889 год — 7071 чал. (3894 муж. і 3177 жан.), у тым ліку 1628 праваслаўных, 2425 каталікоў, 16 пратэстантаў, 2982 юдэі, 20 магамэтанаў; паводле стану: 263 шляхцічы, 3 праваслаўнага духавенства, 1 каталіцкага духавенства, 48 грамадзянаў нашчадкавых і асабістых, 138 купцоў, 5396 мяшчанаў, 216 цэхавых, 102 сяляніны, 20 асаднікаў, 868 вайсковага стану, 15 замежных падданых[14]; 1891 год — 8057 чал., зь іх 2752 каталікоў, 1934 праваслаўныя, 16 пратэстантаў, 3332 юдэі, 23 магамэтаніны[13]; 1897 год — 10 323 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1914 год — 16 754 чал.; 1939 год — 16,7 тыс. чал.; 1969 год — 21,5 тыс. чал.[2]; 1992 год — 42 тыс.[2]; 1995 год — 43,6 тыс. чал.[15]
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 42,8 тыс. чал.; 2006 год — 46,3 тыс. чал.; 2008 год — 46,4 тыс. чал.; 2009 год — 44 167 чал.[16]; 2015 год — 44 084 чал.[17]; 2016 год — 44 110 чал.[18]; 2017 год — 44 188 чал.[19]; 2018 год — 44 004 чал.[1]

Адукацыя

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

У Ваўкавыску працуюць аграрны іпэдагагічны каледжы, 2 гімназіі, 6 сярэдніх і музычная школы.

Культура

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Дзеюць 5 бібліятэк, дом культуры, мэтадычны цэнтар, ваенна-гістарычны музэй ім. П. Баграціёна, цэнтар рамёстваў, кінатэтар.

Народныя калектывы «Натхненьне», «Вясельле», «Ютшэнка», «Медуніца», «Пяшчота», заслужаны тэатар драмы і камэдыі «Славуціч».

Спорт

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

У Ваўкавыску працуюць 2 спэцыялізаваныя дзіцяча-юнацкія школы Алімпійскага рэзэрву, 2 дзіцяча-юнацкія спартовыя школы прафзьвязаў, фізкультурна-аздараўленчыя комплексы.

У месьце знаходзіцца адна з найлепшых у Беларусі мотакросавых трасаў, дзе праводзіліся два этапы чэмпіянату Эўропы ў клясе матацыклаў да 250 см³ і этап чэмпіянату сьвету на матацыклах з калыскамі. Рэгулярна праходзяць адкрытыя чэмпіянаты Беларусі ў розных клясах матацыклаў.

Забудова

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Афіцыйная назваГістарычная назваБылыя назвы
129-й Арлоўскай дывізіі вуліцаШашэйная вуліца
Баграціёна вуліцаШляхецкая вуліцаБаграціёнаўская вуліца
Дзяржынскага вуліцаЗамкавая вуліца
Жолудзева вуліцаВакзальная вуліца
Чыгуначная вуліца
Зэнітчыкаў вуліцаЗамасьцянская вуліца
Інтэрнацыянальная вуліцаМагістрацкая вуліца
Карла Маркса вуліцаСлонімская вуліца
Касьцельная вуліца
3 мая вуліца
Леніна вуліцаПетрашэўская вуліца (частка)
Шырокая вуліца
Рынкавая вуліца (частка)
Палацавая вуліца
Сьвярдлова вуліца
Леніна плошчаРынак пляц (частка)
Царкоўная вуліца (частка)
Свабоды плошча
Мопраўская вуліцаКартузіянская вуліца[a]
Мядзьведзева вуліцаБеластоцкая вуліца
Сьвіслацкая вуліца
Панковай вуліцаГарадзенская вуліца
Перамогі вуліцаПякарская вуліца
Віленская вуліца
Першамайская вуліцаТатарская вуліца
Савецкая вуліцаКрамяніцкая вуліца (частка)
Біскупская вуліца (частка)[20]
Аляксандраўская вуліца (частка)
Бульварная вуліца (частка)
Тадэвуша Касьцюшкі вуліца
Леніна вуліца
Сацыялістычная вуліцаВойтаўская вуліцаЛазарэтная вуліца
Чырвонаармейская вуліцаКашарная вуліца[21]
Школьная вуліцаГімназічная вуліца

Зурбананімічнай спадчыны Ваўкавыску да нашага часу гістарычную назву захавала Берасьцейская вуліца.

Эканоміка

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Працуюць прадпрыемствы машынабудаўнічай і харчовай прамысловасьці.

Пералік прамысловых прадпрыемстваў Ваўкавыску
  • ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат»
  • ААТ «Беллакт»

Транспарт

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Транспартная сыстэма Ваўкавыску ўлучае 2 чыгуначныя станцыі Ваўкавыск-Горад і Ваўкавыск-Цэнтральны, лякаматыўнае дэпо, вагоннае дэпо і дыстанцыю шляху «Баранавіцкага аддзяленьняБЧ», аўтавакзал, «Грузавы аўтапарк № 6», «Аўтобусны парк № 4», Ваўкавыскую філію ПУП «Аўтатранс № 9» Гарадзенскага аблспажыўсаюзу, ААТ «Ваўкавыскспэцаўтатранс».

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
ГарадзішчаШвэдзкая гара

Інфраструктура

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Ваўкавыск — цэнтар турызму дзяржаўнага значэньня[22]. Працуе вайскова-гістарычны музэй імя Баграціёна (з 1935 году). Спыніцца можна ў гасьцініцы «Бярозка».

Славутасьці

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
ГарадзішчаМуравельнік

Страчаная спадчына

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Ваўкавыская ратуша
  • Касьцёл Сьвятога Станіслава Косткі (XX ст.)
  • Сынагога Вялікая (XIX ст.)
  • Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (XIX ст.)
  • Ратуша

Галерэя

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  • Старыя камяніцы
    Старыя камяніцы
  • Каталіцкія могілкі
    Каталіцкія могілкі
  • Каталіцкія могілкі. Капліца
    Каталіцкія могілкі. Капліца
  • Юдэйскія могілкі
    Юдэйскія могілкі

Асобы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  1. ^Плян Ваўкавыску 1913 году

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  1. ^абвЧисленность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^абвгШаблюк В. Ваўкавыск //ЭГБ. —Мн.: 1994 Т. 2. С. 232.
  3. ^Краткий топонимический словарь Белоруссии /В.А. Жучкевич. —Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 56.
  4. ^Краткий топонимический словарь Белоруссии /В.А. Жучкевич. —Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 55.
  5. ^История,Волковысский райисполком. Официальный сайт
  6. ^абвгГрынявецкі В. Ваўкавыск //ВКЛ. Энцыкл. —Мн.: 2005 Т. 1. С. 394.
  7. ^Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. —Менск, 1998.
  8. ^Памятники дипломатических сношений Московского государства с Польско-Литовским государством. Т. 4. — М., 1912.С. 2,773.
  9. ^Blažejovskyj D. Ukrainian and Armenian pontifical seminaries of Lviv (1665—1784) (Analecta OSBM. Vol. 29). — Rom, 1975. P. 59.
  10. ^Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  11. ^150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад.Іван Саверчанка,Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с.ISBN9986-9229-6-1.
  12. ^«Об изменении границ города Волковыска, Волковысского и Субочского сельсоветов Волковысского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26.04.2011 г. № 87 (рас.)
  13. ^абKrzywicki J. Wołkowysk //Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S.876.
  14. ^Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.).СПб, 1890—1907.
  15. ^БЭ. —Мн.: 1997 Т. 4. С. 40.
  16. ^Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  17. ^Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа».
  18. ^Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  19. ^Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.)Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  20. ^Быховцев Н.Волковыск до 1812 г., Volkovysk.by
  21. ^Татаринов Ю. Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Гродненщина. — Минск, 2009.
  22. ^Туристская энциклопедия Беларуси. —Мн., 2007.

Літаратура

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Горад
Мястэчкі
Адзінкі базавага ўзроўню
Гісторыя (1940 — наш час)
Гарады
Мястэчкі
Працоўны пасёлак
Краснасельскі (1958—1963,1965—1968)
Адзінкі базавага ўзроўню
Раёны
Герб Гарадзенскай вобласьці
Гарады
Мястэчкі
 — ¹Вылучаным пазначаюцца ўмацаваныя месты і мястэчкі (гарады / гарадкі); — ²У дужках прыводзіцца час атрыманьняМагдэбурскага права
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Ваўкавыск&oldid=2629092»
Катэгорыя:
Схаваная катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp