Бэ́ла Ба́ртак (па-вугорску:Béla Bartók; 25 сакавіка 1881 — 26 верасьня 1945,Нью-Ёрк, ЗША) —вугорскі кампазытар і піяніст. Адзін з самых вядомых кампазытараў 20 стагодзьдзя. Бэла Бартак зФэрэнцам Лістам лічацца самымі вялікімі вугорскімі кампазытарамі[8]. Сабраў калекцыю фольк-музыкі, прааналізаваў яе і, такім чынам, стаў пачынальнікам кампаратыўнай музыкалёгіі, якая пазьней ператварылася ў этнамузыкалёгію.
Бэла Бартак нарадзіўся 25 сакавіка 1881 году ў маленькім горадзе Nagyszentmiklós у мясцовасьціБанат, якая на той час была часткайКаралеўства Вугоршчыны і ўваходзіла ўАўстра-Вугоршчыну (ад 1920 году гэты горад перайшоў да Румыніі і атрымаў назву Sânnicolau Mare). Бартак мае мяшанае паходжаньне.Па мячы ён паходзіць са шляхетнага вугорскага роду, які паходзіць зь вёскі Borsodszirák, што ў Вугоршчыне[9]. Ягоная бабка (маці бацькі) паходзіла з сэрбскай каталіцкай сям’і. Маці самога Белы Бартака Паўла была этнічнай немкай, хоць і добра размаўляла па-вугорску[10]. У яе ён і пачаў вучыцца граць на піяніна. Займаўся піяніна зь некалькімі настаўнікамі. У 1888 годзе раптоўна памёр бацька. Тады маці адвезла яго зь сястрой уВінаградаў, што цяпер знаходзіцца ва Ўкраіне. Пазьней пераехалі ўБраціславу, дзе ва ўзросьце 11 гадоў Бэла Бартак даў свой першы канцэрт. Ён выхоўваўся ў традыцыях каталіцтва, але ў маладосьці стаў атэістам. Ён верыў, што вызначыць існаваньне Бога немагчыма і не зьяўляецца неабходным. Пазьней захапіўсяўнітарыянствам і прыняў унітарыянства ў 1916 годзе. Ягоны сын пазьней нават узначаліў Вугорскую Ўнітарыянскую царкву. У 1902 годзе пазнаёміўся зРыхардам Штраўсам. Музыка Штраўса моцна паўплывала на раньнія творы Бартака. Ад 1907 году зазнаў уплыў францускага кампазытараКлёда Дэбюсі. У 1911 годзе стварыў сваю адзіную опэру — «Замак Сіняй барады» і прысьвяціў яе сваёй першай жонцы Марце. Ён падаў гэтую опэру на конкурс Вугорскай камісіі прыгожых мастацтваў, яле яны не прынялі опэру да ўдзелу ў конкурсе з-за таго, што яна не падыходзіла да выкананьня. Бартак расчараваўся гэтаму і пасьля гэтага два-тры гады сачыняў мала. У 1935 годзе абраны чальцом-карэспандэнтам Вугорскай акадэміі навук, у 1945 годзе — правадзейным чальцом Вугорскай акадэміі навук. Пасьля пачатку Другой Сусьветнай вайны разам са сваёй другой жонкай Дытай зьехаў у Нью-Ёрк. Памёр ва ўзросьце 64 гадоў у Нью-Ёрку.
 | Ангельскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |
Нарматыўны кантроль |
|---|
| Міжнародныя | |
|---|
| Нацыянальныя | |
|---|
| Навуковыя | |
|---|
| Артысты | |
|---|
| Асобы | |
|---|
| Іншыя | |
|---|