Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Бурса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксамаБурса (неадназначнасьць).
Бурса
турэц.Bursa
Бурса
Першыя згадкі:202
Былая назва:Кіёс, Пруса
Краіна:Турэччына
Рэгіён:Мармуроваморскі
Плошча:
  • 11 043 км²
Вышыня:100м н. у. м.
Насельніцтва:1 854 285 чал. (2015)
Тэлефонны код:224
Паштовы індэкс:16000
Геаграфічныя каардынаты:40°11′29″ пн. ш.29°4′50″ у. д. / 40.19139° пн. ш. 29.08056° у. д. /40.19139; 29.08056Каардынаты:40°11′29″ пн. ш.29°4′50″ у. д. / 40.19139° пн. ш. 29.08056° у. д. /40.19139; 29.08056
Бурса на мапе Турэччыны
Бурса
Бурса
Бурса
Галерэя здымкаў уВікісховішчы
http://www.bursa.bel.tr/

Бурса (па-турэцку:Bursa) — горад на паўночным захадзеАнатоліі, чацьверты паводле велічыні ўТурэччыне пасьляСтамбулу,Анкары іІзьміру, адміністрацыйны цэнтараднаіменнай правінцыі. Бурса — адзін з найбольш разьвітых прамысловых і культурных цэнтраў краіны. Разьмешчаны на паўночна-заходнім схіле гары Ўлудаг. Насельніцтва — 1 854 285 чалавек (2015 год).

Гісторыя

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Першапачаткова горад быў вядомы пад назвай Кіёс. У 202 годзеФіліп V Македонскі падараваў горад каралюБітынііПрусію I за тое, што той падтрымаў яго ў вайне зПэргамам іГэраклеяй Пантыйскай. З таго часу горад стаў называцца Прусай (Алімпійскай).

З 395 па 1326 гг. горад належаўБізантыйскай імпэрыі. У 1326 годзе, пасьля разгрому бізантыйцаў і пасьпяховай асады гораду, Бурса пераходзіцьАсманскай імпэрыі. У 1326—1365 гадох — сталіца маладой Асманскай дзяржавы.

Горад моцна пацярпеў ад пажару 1801 году і землятрусу 1855 г. Падчас другой грэка-турэцкай вайны 1919—1922 гадоў горад быў улетку 1920 акупаваны грэцкімі войскамі, вернуты Турэччыне ў канцы 1922 году, з гэтага часу ў складзе Турэцкай рэспублікі.

Эканоміка

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Сучасная Бурса — цэнтар турэцкай аўтамабільнай прамысловасьці. У горадзе працуюць заводыFIAT і «Рэно», шэраг прадпрыемстваў па выпуску аўтамабільных дэталяў (Bosch і інш.). Высокаразьвітыя лёгкая і харчовая галіны прамысловасьці. Традыцыйна Бурса славілася як галоўны вузел гандлюшоўкам у Бізантыі і пазьней Асманскай імпэрыі, пакуль існаваўВялікі шоўкавы шлях. Горад застаецца значным цэнтрам вытворчасьці і гандлю тэкстылем. Бурса славілася багатымі глебамі і разьвітой сельскай гаспадаркай, якая аднак у апошнія гады знаходзіцца ў заняпадзе з-за моцнай індустрыялізацыі гораду. Бурса таксама зьяўляецца значным турыстычным цэнтрам (гарналыжныя курорты, тэрмальныя крыніцы).

Славутасьці

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Зялёны мячэт

Гарады-сябры

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Галерэя

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  • Фартэцыя
    Фартэцыя
  • Фартэцыя
    Фартэцыя
  • Шоўкавы базар
    Шоўкавы базар
  • Маленькі базарны мячэт
    Маленькі базарны мячэт
  • Вежавы гадзіньнік у квартале Тафан
    Вежавы гадзіньнік у квартале Тафан
  • Гара Ўлудаг
    Гара Ўлудаг

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Бурсасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Бурса&oldid=2605666»
Катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp