Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Брно

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Брно
чэск.Brno
Брно
Герб БрнаСьцяг Брна
Дата заснаваньня:1243
Краіна:Чэхія
Кіраўнік:Маркета Ванькава[d][1]
Плошча:230км²
Вышыня:237м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць:366 661 чал.
шчыльнасьць:1594,18 чал./км²
Паштовы індэкс:602 00–664 81
Нумарны знак:B
Геаграфічныя каардынаты:49°11′43″ пн. ш.16°36′30″ у. д. / 49.19528° пн. ш. 16.60833° у. д. /49.19528; 16.60833Каардынаты:49°11′43″ пн. ш.16°36′30″ у. д. / 49.19528° пн. ш. 16.60833° у. д. /49.19528; 16.60833
Брно на мапе Чэхіі
Брно
Брно
Брно
Галерэя здымкаў уВікісховішчы
https://www.brno.cz/

Брно (па-чэску:Brno,Аўдыё Cs-Brno.ogg (зьвесткі)) — другі па велічынігорадЧэхіі, адміністрацыйны цэнтарПаўднёвамараўскага краю (вобласьці). Горад пабудаваны на сутоку рэкСвраткі іСьвітавы. Брно зьяўляецца гістарычным цэнтрамМаравіі і найбуйнейшым мараўскім горадам. Горад мае каля 400 тысячаў жыхароў.

Брно ёсьць месцам судовай улады Чэхіі, то бок месца базаваньня канстытуцыйнага і вярхоўнага суду Чэхіі, а таксама найвышэйшага адміністрацыйнага суду і ўпраўленьня вярхоўнай пракуратуры. Горад таксама зьяўляецца важным адміністрацыйным цэнтрам. Брно таксама зьяўляецца важным цэнтрам вышэйшай адукацыі, у горадзе знаходзяцца 33 факультэты 13 вышэйшых навучальных установаў, у якіх навучаюцца каля 89 тысячаў студэнтаў[2].

Выставачны цэнтар Брно зьяўляецца адным з найбуйнейшых выставачных цэнтраў уЭўропе, і займае 23 радок у сьвеце[3]. Комплекс адкрыўся ў 1928 годзе, з гэтага часу ў ім праводзяцца буйныя выставы і кірмашы.

Гісторыя

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Вуліцы Брна
Выгляд на храм Сьвятога Пятра

У канцы XII стагодзьдзя горад стаўся цэнтрам удзельнага княстваПржэмыславічаў. Гэты час горад меў назву Бржаціслаўскі град. У 1243 годзе места атрымала права вольнага імпэрскага гораду, а ў канцы XIII стагодзьдзя Брно ператварылася ў рэзыдэнцыю маркграфаў мараўскіх. З XIV стагодзьдзя пытаньні мясцовага самакіраваньня сталі вырашацца мараўскімі земскімі соймамі, якія праводзіліся ў Брне раз на два гады.

Падчаспаўстаньня гусітаў горад застаўся верным каралю. У 1454 годзе каралёмЛадзіславам Постумам з гораду былі выгнаныя ўсегабрэі. З 1526 па 1918 гады Брно належаў да дынастыіГабсбургаў, у гэтыя часы Брно стаў эканамічным і культурным цэнтрам Маравіі. Горад, як сталіца Маравіі, падтрымала саслоўнае паўстаньне 1619 году. ПадчасТрыццацігадовай вайны Брно двойчы, у 1643 і 1645 гадох, быў абложаны швэдзкім войскам. У 1742 годзе, як і швэды, прусы таксама ня мелі посьпеху ў аблозе гораду. У 1777 годзе Брно стаў цэнтрамбіскупства. Горад меў важнае абарончае значэньне да сярэдзіны XIX стагодзьдзя. У Брне існавала адна з самых вядомых турмаўАўстра-Вугоршчыны, якая праіснавала да 1858 году.

У 1805 годзе Брно падвергнулася аблозе напалеонаўскіх войскаў. Пасьля перамогі ўбітве пад Аўстэрліцам,Напалеон загадаў зьнішчыць фартыфікацыйныя ўмацаваньні гораду. У выніку гэтага да сёньняшніх дзён засталася толькі адна гарадзкая брама зь сямі, якія былі калісьці.

Эканоміка

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Цяпер Брно зьяўляецца адным з галоўных эканамічных цэнтраў Чэхіі. Найважнейшая галіна — цяжкаемашынабудаваньне. Разьвіты таксамахімічная і паліграфічная прамысловасьць, вытворчасьць станкоў, турбінаў, сельскагаспадарчых машынаў, як то трактарабудаўнічы заводZetor, і электратэхнічных вырабаў, выпускаюцца і дакладныя прыборы.

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  1. ^абPodruhé žena. Primátorkou Brna se stala Markéta Vaňková z ODS (чэс.)Česká televize, 2018.
  2. ^Brno v číslech(недаступная спасылка). The Statutory City of Brno. 2010. p. 85.
  3. ^O společnosti Veletrhy Brno. Veletrhy Brno

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Брно&oldid=2455444»
Катэгорыя:
Схаваная катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp